ГЕДРО́ЙЦЬ ((Giedroyć) Міхал Ян Генрык) (25.1.1929, маёнтак Лобзаў Слонімскага пав., цяпер Зэльвенскі р-нГродзенскайвобл.),
англійскі гісторык. Скончыў Лонданскі ун-т (1951). У 1940 разам з сям’ёй дэпартаваны ў Сібір. У 1942 з Польскай арміяй ген. У.Андэрса эвакуіраваўся ў Іран. З 1947 у Англіі. Працаваў у авіяц. прам-сці, у Саўтгемптанскім ун-це, чытаў лекцыі па аэрадынаміцы. Адначасова даследаваў гісторыю ВКЛ. Аўтар прац пра ўвядзенне хрысціянства на Беларусі і ў Літве, пра паліт. становішча ў ВКЛ у 13—14 ст., Крэўскую унію 1385, каментарыяў да англ. перакладу «Хронікі Быхаўца».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́РСКІ (Іван Міхайлавіч) (н. 7.7.1944, в. Вярбіцы Навагрудскага р-на Гродзенскайвобл.),
бел. хімік-неарганік. Канд.хім.н. (1975), праф. (1990). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1994). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1971). З 1971 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1987 рэктар). Навук. працы па электрахіміі, газавай электронаграфіі, мікрахвалевай спектраскапіі. Распрацаваў і ўкараніў тэхналогію ачышчэння прамысл. сцёкавых вод гальванічных вытв-сцей. Аўтар першага на бел. мове падручніка для вышэйшай школы «Асновы агульнай хіміі» (1995, з Г.І.Новікавым).
Тв.:
Физические методы исследования в неорганической химии М., 1988 (разам з Г.І.Новікавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛІБЕ́Р ((Gilibert) Жан Эмануэль) (21.6.1741, г. Ліён, Францыя — 2.9.1814),
французскі і бел. натураліст, хірург і анатам. Д-р медыцыны (1763). Скончыў ун-т у г. Манпелье і працаваў у Ліёнскім калежы (1763—74). У 1775—81 арганізаваў і кіраваў Гродзенскай медыцынскай акадэміяй. Заснавальнік акушэрскай і вет. школ у Гродне, клінічнага шпіталя (1775—81), бат. сада. У 1781—83 праф. натуральнай гісторыі мед. ф-та Гал. школы ВКЛ (пазней Віленскі ун-т), дзе заснаваў бат. сад. З 1783 у Францыі. Навук. працы па флоры Беларусі, Літвы, Польшчы, па эпідэміялогіі эндэмічных хвароб у гэтых краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЛАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Астравецкім р-не Гродзенскайвобл., у бас.р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,24 км², даўж. 870 м, найб.шыр. 370 м, найб.глыб. 12,6 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 140 км². Схілы катлавіны ў выглядзе озавых град і камавых узгоркаў выш. 10—14 м, пад лесам, на У разараныя. Берагі на Пн і ПдЗ нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбакаводная — сапрапелістая, з упадзінамі. Праз возера цячэ р. Клевель (злучае яго з азёрамі Туравейскае і Каймін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРЭ́ЧАНСКІ ВАЛУ́Н,
помнік прыроды ў Беларусі. За 0,5 км на Пд ад в. Зарэчча Шчучынскага р-на Гродзенскайвобл. Буйны ледавіковы валун светла-ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў. Даўж. 3,3 м, шыр. 2,2 м, выш. 2,2 м, у абводзе 8,6 м, аб’ём 8,5 м³, маса каля 22 т. Прынесены ледавіком каля 220—110 тыс.г. назад з Выбаргскага масіву. Мае 33 штучныя паглыбленні паўсферычнай формы (4—6 см у папярочніку, да 2 см глыбіні), зробленыя чалавекам каля 2—2,5 тыс.г. назад. У язычніцкія часы — прадмет пакланення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МСКІ ЎЧАСТКО́ВЫ НАЧА́ЛЬНІК,
адм.-судовая службовая асоба ў рас. вёсцы ў 1889—1917. Паводле закону ад 12.7.1889, які пашыраўся на рус. і часткова на ўкр. губерні, З.ў.н. вылучаўся з патомных дваран, што мелі нерухомую ўласнасць. Паводле закону ад 12.6.1900 пасада ўведзена таксама ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай, з 1904 — у Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях. У руках З.ў.н. была сканцэнтравана адм. ўлада над органамі сял. грамадскага кіравання, пазней да яго перайшлі і функцыі міравых суддзяў; саслоўныя ж правы сялян былі яшчэ больш абмежаваны, адм.-паліцэйскае самавольства і прыгнёт над імі ўзмацніліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́НЕЎСКІ ВАЛУ́Н,
помнік прыроды на Беларусі. За 0,2 км на Пн ад в. Зенеўцы Шчучынскага р-на Гродзенскайвобл. Буйны ледавіковы валун ружова-бурага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў. Даўж. 4,7 м, шыр. З м, выш. 2,1 м, у абводзе 9,6 м, аб’ём 16 м³ маса каля 42 т. Прынесены ледавіком каля 220—110 тыс.г. назад са Скандынавіі. На бакавой паверхні захавалася 25 штучных паглыбленняў паўсферычнай формы (1—5 см у папярочніку, да 2,5 см глыбіні), зробленых чалавекам каля 2—2,5 тыс.г. назад. У язычніцкія часы — прадмет пакланення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СА,
рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл. і Слонімскім р-не Гродзенскайвобл., правы прыток р. Шчара (бас.р. Нёман). Даўж. 62 км. Пл. вадазбору 554 км². Пачынаецца каля в. Серабрышча Баранавіцкага р-на. Асн. прытокі Пляхоўка і Рудня (справа). Пойма чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае, шыр. яе 100—180 м. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на пра цягу 15 км каналізаванае; яго шыр. ў межань 4—8 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. На рацэ каля г. Слонім і в. Нагуевічы Слонімскага р-на плаціны; каля Слоніма зона адпачынку Іса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЫ́РА (Леанід Аляксеевіч) (н. 12.9.1949, в. Негрымава Навагрудскага р-на Гродзенскайвобл.),
бел. перакладчык, літ.-знавец. Брат А.А.Казыры. Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1972). З 1978 супрацоўнік Ін-та л-ры Нац.АН Беларусі. Даследуе бел.заходнееўрап. літ. сувязі, пытанні маст. перакладу. Пераклаў на бел. мову раманы Ф.Марыяка «Тэрэза Дэскейру» і «Клубок гадзюк» (1985), дэтэктыўны раман Д.Пендлтана «Сіцылійскі набат» (1994) і інш. Складальнік і адзін з перакладчыкаў зб. «Французская навела XX ст.» (1992). Сааўтар. кн. «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (1988), «Англа-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай лексікі» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛДЫЧЭ́ЎСКІ ЛА́ГЕР СМЕ́РЦІ Створаны ням.-фаш. захопнікамі ў 1942 каля в. Калдычэва Баранавіцкага р-на Гродзенскайвобл. ў Вял.Айч. вайну. На абнесенай дротам тэрыторыі лагера вязняў марылі голадам, непасільнай працай на торфараспрацоўках, катавалі і забівалі. Тут існавала 12 турэмных камер і спец. камера для катаванняў. У ноч на 30.6.1944 перад падыходам Чырв. Арміі гітлераўцы расстралялі вязняў, узарвалі памяшканні, зраўнавалі з зямлёй пахаванні і засеялі травой. У лагеры за час яго існавання закатавана больш за 22 тыс.чал. На месцы лагера помнік ахвярам фаш. тэрору.