возера ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 22 км на ПнУадг.п. Шаркаўшчына. Пл. 0,28 км², даўж. 630 м, найб.шыр. 520 м, даўж. берагавой лініі каля 1,9 км. Пл. вадазбору 2,5 км². Схілы катлавіны невыразныя, разараныя. Злучана ручаём з р. Дзісна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОДАМІНА́НТНАСЦЬ [адлац. со (cum) з, разам + дамінантнасць],
удзел абодвух алеляў генаў у вызначэнні адзнакі ў гетэразіготнай асобіны; прыватны выпадак дамінантнасці. Прадукты, што сінтэзуюцца пад кантролем абодвух алеляў здольны незалежна ўплываць на выяўленне адзнакі або ўзаемадзейнічаць паміж сабой (напр., узаемадзеянне алеляў пры вызначэнні групы крыві ў чалавека і жывёл).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНАЕ,
вёска ў Гомельскім р-не, каля аўтамагістралі С.-Пецярбург—Адэса (3 км). Цэнтр сельсавета, калгаса і саўгаса. За 2 км на Пнад Гомеля. 2480 ж., 450 двароў (1998). Сярэдняя школа. Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ПАНЬ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата, за 37 км на ПнУадг. Полацк. Пл. 0,33 км², даўж. 780 м, найб.шыр. 700 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны выш. 2—3 м, параслі лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУАЎТЭ́МАК (Cuauhtémoc; 1495, г. Тэначтытлан, цяпер Мехіка — 28.2.1525),
апошні вярх. правіцель ацтэкаў [1520—21], нац. герой Мексікі. Кіраваў абаронай Тэначтытланаадісп. канкістадораў, 13.8.1521 трапіў у палон. Быў змушаны суправаджаць Э.Картэса ў час яго паходу ў Гандурас. Пакараны смерцю іспанцамі за ўяўную змову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РШЫ,
балцкае племя, якое жыло на З сучаснай Латвіі; лацінізаваная назва — куроны, у рус. летапісах — корсь. У 7—8 ст. адбілі напады скандынаваў (вікінгаў). Да пач. 17 ст. зліліся з інш.лат. плямёнамі (земгаламі і латгаламі) у адзіную лат. народнасць. Ад К. паходзіць назва гіст. вобласці Курземе (гл.Курляндыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЙН (Line),
падводныя горы ў Ціхім ак., частка сістэмы Цэнтральна-Ціхаакіянскіх горных падняццяў. Працягваюцца ад атола Джонстан да а-воў Туамоту. Даўж. 3400 км, шыр. да 200 км, падножжа на глыб. каля 5000 м. Найменшая глыб. над грэбенем 640 м. Найб. высокія вяршыні вулканічнага паходжання ўтвараюць а-вы Лайн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МБЕРТА ЛЕДАВІ́К (Lambert Glacier),
найбуйнейшы ў свеце ледавік ва Усх. Антарктыдзе. Даўж. каля 450 км, шыр.ад 30—40 да 100—120 км. Пачынаецца ў паўн.ч. Даліны Міжнар.геафіз. года. Жывіць шэльфавы ледавік Эймеры. Адкрыты аўстрал. экспедыцыяй у 1957. Названы ў гонар кіраўніка картаграфічнай службы Аўстраліі Б.П. Ламберта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГЕ ((Lange) Крысціян) (17.9.1869, г. Ставангер, Нарвегія — 11.12.1938),
дзеяч нарв. і міжнар. руху прыхільнікаў міру. Скончыў ун-т у Осла (1893). Настаўнічаў. У 1909—33 ген. сакратар Міжпарламенцкага саюза. Выступаў з пазіцый пацыфізму. У 1920—37 дэлегат ад Нарвегіі ў Лізе нацый. Нобелеўская прэмія міру 1921 (разам з Х.Я.Брантынгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ПЕРАДА́ЧА,
механізм для перадачы вярчэння паміж паралельнымі валамі пры дапамозе двух жорстка замацаваных на іх зубчастых колаў, праз якія перакінуты бясконцы ланцуг. Гарантавана ад праслізгання, мае даволі высокі (да 0,96—0,97) ккдз. Выкарыстоўваецца ў транспартных, сельскагаспадарчых і інш. машынах.