ГА́ГЕН Мікалай Аляксандравіч (24.3.1895, в. Лахта, цяпер умежах Санкт-Пецярбурга — 20.5.1969),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-лейт. (1943). Скончыў Вышэйшую ваенна-пед. школу (1929). УЧырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. Уліп. 1941 153-я стралк. дывізія пад яго камандаваннем утрымлівала абарону на падыходзе да Віцебска (гл.Віцебска абарона 1941), з 22 ліп. да вер. 1941 знішчыла каля 200 танкаў, 56 гармат, шмат інш. тэхнікі і жывой сілы праціўніка. За стойкасць у гэтых баях і ў Смаленскай бітве дывізія адна з першых удастоена наймення «гвардзейскай». Да 1959 на камандных пасадах уСав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЖНЯЯ ТУНГУ́СКА,
рака ў Эвенкійскай аўт. акрузе і Іркуцкай вобл. Расіі, правы прыток р. Енісей. Даўж. 2989 км, пл. басейна 473 тыс.км². Цячэ ў межах Сярэднесібірскага пласкагор’я. У верхнім цячэнні (да вусця р. Ілімпея) — у шырокай даліне, у рэчышчы шмат перакатаў. У ніжнім цячэнні частыя азёрападобныя расшырэнні (да 20—25 км). Пры перасячэнні трапаў месцамі цячэ ў цяснінах. Шмат парогаў. Гал. прытокі: Ілімпея, Таймура, Учамі (злева), Кочэчум, Віві, Тутанчана (справа). Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 3420 м³/с. Ледастаў ад канца кастр. да мая. Суднаходная ў час паводкі да г.п. Тура. У вусці — прыстань Туруханск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў канцы 18 ст. і ў 1920—40. Створаны ў 1793 умежах Мінскай губ.Рас. імперыі. Цэнтр — г.Нясвіж. Скасаваны 12.12.1796. Зноў утвораны 29.7.1920 у Мінскай губ.БССР. Уключаў 12 валасцей: Гавязнянскую, Гарадзейскую, Грыцэвіцкую, Клецкую, Ланскую, Магільнянскую, Пацейкаўскую, Свержанскую, Сіняўскую, Сноўскую, Цімкавіцкую, Цялядавіцкую. 6.8.1920 да павета далучаны Жухавіцкая і Мірская вол. Навагрудскага пав. З 18.3.1921 у складзе Польшчы, за выключэннем Магільнянскай вол., частак Пацейкаўскай, Цімкавіцкай і Цялядавіцкай вал. З 3.12.1939 уБССР, у Баранавіцкай вобл. 15.1.1940 скасаваны, утвораны Нясвіжскі раён, часткі тэр. павета адышлі ў Ганцавіцкі, Капыльскі, Клецкі, Навагрудскі, Стаўбцоўскі і Уздзенскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭНС ЖЫЦЦЯ́чалавека,
філасофская катэгорыя, якая адлюстроўвае прыроду вышэйшых маральных якасцей, выяўляе сацыяльна значную каштоўнасць чалавечага існавання. Умежах натурфіласофіі С.ж. атаясамліваюць з імкненнем атрымаць максімум задавальненняў і асалоды (геданізм), пошукам асабістай выгады і карысці (утылітарызм), жаданнем быць шчаслівым (эўдэманізм). Трансцэндэнтная традыцыя дапускае пошук С.ж. па-за яе межамі і звязана з выяўленнем вышэйшай асабістай існасці, далучэнне да якой надае сэнс існаванню чалавека. Крыніцай і пунктам адліку тут выступае Бог ці іншы ўсеагульны надпрыродны духоўны пачатак — дух, ідэя і інш.У рэчышчы хрысц. традыцыі (каталіцызм, праваслаўе) С.ж. вызначаецца асн. запаветамі і каштоўнасцямі, выкладзенымі ў Бібліі і іншых свяшчэнных кнігах. У пратэстантызме, акрамя аўтарытэту Бібліі, важнае значэнне надаецца паўсядзённай працы ў межах свайго прызвання, асвечанага Богам, і аскетычнаму ладу жыцця. У тэорыі кармы чалавек перажывае, адпрацоўвае кармічныя праграмы, самарэалізуецца і павышае асабісты эвалюцыйны ўзровень шляхам адухаўлення матэрыі — творчасці з мэтай дасягнуць найвышэйшага ўзроўню, перарваць ланцуг пераўтварэнняў і выйсці з кругавароту зямнога жыцця. Урус. філасофіі канца 19 — пач. 20 ст. праблема С.ж. разглядалася як сацыяльная, грамадская (П.Л.Лаўроў, М.К.Міхайлоўскі і інш.); духоўна-маральная, асабістая (В.В.Розанаў, У.С.Салаўёў і інш.); сінтэз боскага і чалавечага (Я.М.Трубяцкой і інш.). Разнастайнасць падыходаў да вызначэння С.ж. звязана з праблемай маральнага выбару і свабоды.
Літ.:
Смысл жизни: Антология. М., 1994;
Змысл жизни в русской философии: Конец XIX — нач. XX в. СПб., 1995;
Ничипозов Б.В. Введение в христианскую психологию: Размышления священника-психолога. М., 1994;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗІ́ЦКІ Аляксей Кузьміч (н. 2.5.1934, в. Пугачова, цяпер умежахг. Брэст),
бел. крытык. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1956). Працаваў у дзіцячым доме, сакратаром райкома камсамола, журналістам на Брэстчыне. З 1962 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1966 у Дзяржкамдруку Беларусі, з 1972 літ. кансультант Саюза бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1959. Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв’ю, гутарак пра л-ру («Дыялогі», 1968; «Сустрэчы», 1972; «Вачыма сяброў», 1977; «Сябрына», 1986; «Гутаркі», 1988); літ.-знаўчых прац («Пра майстэрства дэталі», 1969, «Творчасць Івана Шамякіна», 1971). Выступае ў жанры малой прозы. Складальнік біягр. даведнікаў «Пісьменнікі Савецкай Беларусі» (1981), «Беларускія пісьменнікі (1917—1990)» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ЛЕЎ МОХ, Булеўскае балота,
у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. і Салігорскім р-не Мінскай вобл., у вадазборы р. Случ і воз. Чырвонае. Нізіннага (93%) і мяшанага (7%) тыпаў. Балота перасякаюць Даманавіцкі і Беладаманавіцкі каналы. Пл. 27,9 тыс.га, умежахпрамысл. Пакладу 18,5 тыс.га. Глыб. торфу да 6 м, сярэдняя 1,7 м. Першапачатковыя запасы торфу 52,8 млн.т. Ёсць паклады сапрапелю магутнасцю да 5 м, агульныя запасы 13 млн.м³. Асушаная частка выкарыстоўваецца пад ворыва, сенажаць, здабываецца торф. На астатняй тэр. рэдкія лясы з бярозы, хвоі, ёсць багун, асокі, хвошч, трыснёг; мохавае покрыва са сфагнавых і гіпнавых імхоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́,
рака ў Беларусі, у Кіраўскім, Бабруйскім р-нах Магілёўскай вобл. і Жлобінскім, Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 100 км. Пл. вадазбору 1230 км²умежах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Прыдняпроўскай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 0,8—1 км. Пойма (у вярхоўі асушаная і разараная) шыр. ад 0,5 да 1,5 км. Рэчышча каналізаванае. Берагі стромкія, выш. 1—3 м, у ніжнім цячэнні нізкія. Асн. прытокі: Рылейка, Беліца, Вял. Вязанка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с, 52% гадавога сцёку прыпадае на вясну. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэ г.п. Кіраўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́РСТКАСЦЬканструкцыі,
уласцівасць канструкцыі (цела) супраціўляцца дэфармацыі. Залежыць ад геам. характарыстык папярочнага сячэння элементаў канструкцыі і фіз. уласцівасцей матэрыялу (модуляў пругкасці).
У абсалютна цвёрдага цела (ідэальны выпадак) Ж. бясконца вялікая, у гумы — вельмі малая. Большасць канструкцыйных матэрыялаў па Ж. займаюць прамежкавае становішча. Пры простых дэфармацыях умежахГука закону Ж. вызначаецца як здабытак модуля пругкасці на тую ці іншую характарыстыку папярочнага сячэння элемента (плошчу, восевы момант інерцыі і інш.). Паняцце Ж. шырока выкарыстоўваецца пры рашэнні задач супраціўлення матэрыялаў. У авіяцыі і ракетнай тэхніцы часта ўлічваюць удзельную Ж. — адносіны Ж. да шчыльнасці матэрыялу. Велічыня, адваротная Ж., наз.падатлівасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎСКАЯ СТА́ЧКА 1885,
забастоўка рабочых на прадзільнай ф-цы Ц.Марозава ў мяст. Нікольскае (цяпер умежахг. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл., Расія) 19—29.1.1885. Выклікана зніжэннем зарплаты і вял. штрафамі (да 50 % заробку). Удзельнічала каля 8 тыс.чал. Стачка задушана ўзбр. сілай.
Больш за 600 чал. арыштавана. Следства выявіла карціну злоўжыванняў фабрыканта. У маі 1886 суд прысяжных уг. Уладзімір апраўдаў 33 удзельнікаў стачкі, у т. л. кіраўнікоў. М.с. паўплывала на выданне ўрадам 15.6.1886 закона аб штрафах, які абмяжоўваў іх памер і накіроўваў штрафныя сумы на агульныя патрэбы саміх рабочых, змяшчаў і інш. ўступкі рабочым.
Літ.:
Пробуждение: К 100-летию Морозовской стачки. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦІ́КЛЕВА,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім р-не. Засн. ў 2001 для аховы ў натуральным стане ўчасткаў каштоўных лясных фармацый з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 412 га. Рэльеф дэнудацыйнага тыпу ў межах Мінскага канцова-марэннага ўзвышша акругі Бел. грады. Глебы дзярнова-падзолістыя флювіягляцыяльнага паходжання, пясчаныя і супясчаныя на лёгкіх лесападобных суглінках. Расліннасць пераважна лясная хваёвая. У флоры 370 відаў сасудзістых раслін, з іх уЧырв. кнізе: купальнік горны, пярэсна еўрапейская, лілея паўночная, лілея кучаравая. Шмат лек., харч., кармавых, меданосных, дэкар. раслін. У фауне 7 відаў амфібій і рэптылій, 70 — птушак (уЧырв. кнізе пустальга звычайная), 13 — млекакормячых.