КРЭМ, Крам (Cram) Дональд Джэймс (н. 22.4.1919, г. Чэстэр, штат Вермонт, ЗША), амерыканскі хімік-арганік. Чл.Нац.АНЗША (1960) і Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1967). Скончыў ун-т штата Небраска (1942) і Гарвардскі ун-т (1947). З 1947 у Каліфарнійскім ун-це (г. Лос-Анджэлес; з 1956 праф.). Навук. працы па стэрэахіміі і хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Даследаваў структуру карбаніёнаў і механізм многіх хім. рэакцый, у якіх яны з’яўляюцца прамежкавымі прадуктамі. Сфармуляваў правіла стэрэахім. накіраванасці рэакцый (правіла К.; 1952). Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Ж.М.Ленам, Ч.Педэрсенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ (Lee) Дэвід Морыс (н. 20.1.1931, г. Рай, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АНЗША (1991), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1990). Скончыў Гарвардскі (1952) і Канектыкуцкі (1955) ун-ты. З 1959 у Карнуальскім ун-це (з 1969 праф.). Навук. працы па фізіцы нізкіх і звышнізкіх т-р, па даследаванні ўласцівасцей вадкага гелію і атамарнага вадароду, звышправоднасці. Адкрыў з’яву звышцякучасці вадкага гелію-3 (1972). Нобелеўская прэмія 1996 (разам з Р.Рычардсанам, Д.Ошэрафам).
Тв.:
Рус.пер. — Необычные фазы жидкого 3He // Успехи физ. наук. 1997. Т. 167, № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОТ (Mott) Джон Рэйлі (25.5.1865, г. Лівінгстан-Манар, ЗША — 31.1.1955),
амерыканскі грамадскі дзеяч, хрысц. місіянер. Скончыў Корнелскі (г. Ітака) ун-т (1888). У 1895—1920 ген. сакратар, у 1920—28 старшыня Сусв. студэнцкай хрысц. федэрацыі, у 1898—1928 адначасова ў Хрысц. асацыяцыі маладых людзей (з 1915 ген. сакратар гэтай асацыяцыі і Нац. савета хрысц. царквы ў ЗША). У 1921—41 старшыня Міжнар. місіянерскага савета. З 1948 ганаровы старшыня Экуменічнага савета цэркваў. Аўтар прац па прапагандзе хрысц. ідэалаў і місіянерскай дзейнасці. Нобелеўская прэмія міру 1946 (разам з Э.Г.Болч).
дзяржаўны і паліт. дзеяч Грэцыі. Сын Г.Папандрэу, унук З.Мінейкі. Вучыўся ў Гарвардскім ун-це (г. Кеймбрыдж, ЗША). З пач. 1940-х г. у эміграцыі, да 1964 быў грамадзянінам ЗША. З 1961 у Грэцыі, пасля ваен. перавароту 1967 зноў у эміграцыі, дзе стварыў Усягрэчаскі вызв. рух. Пасля падзення ваен. дыктатуры (1974) вярнуўся ў Грэцыю. Заснавальнік (1974) і старшыня (з 1984) партыі Усягрэчаскі сацыяліст. рух (ПАСОК). Прэм’ер-міністр Грэцыі ў 1981—89 і 1993 — студз. 1996. Працы ў галіне эканомікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТСМУЦКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1905.
Завяршыў руска-японскую вайну 1904—05. Падпісаны 5 вер. ў Портсмуце (ЗША) старшынёй кабінета міністраў Расіі С.Ю.Вітэ і міністрам замежных спраў Японіі Д.Камура пры пасрэдніцтве прэзідэнта ЗША Т.Рузвельта. Паводле дагавора Расія ўступала Японіі арэндныя правы на Ляадунскі п-аў з гарадамі Порт-Артур і Дальні, Паўд.-маньчжурскую чыгунку ад Порт-Артура да Чанчуня; паўд.ч. в-ва Сахалін (да 50-й паралелі), Карэя прызнавалася сферай яп. ўплыву. Бакі абавязаліся вывесці свае войскі з Маньчжурыі, Расія згаджалася заключыць з Японіяй канвенцыю па рыбнай лоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОС (Ross) Джэры (н. 20.1.1948, г. Краўн-Пойнт, штат Індыяна, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў ун-т Перд’ю (1970). З 1980 у групе касманаўтаў НАСА.
Здзейсніў 6 касм. палётаў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 27.11—3.12.1985, 2—6.12.1988 і 5—11.4.1991 — на КК «Атлантыс», 24.4—8.5.1993 — на КК «Калумбія», 12—20.11.1995 — на КК «Атлантыс» (стыкоўка з арбітальнай станцыяй «Мір»), 4—16.12.1998 — на КК «Індэвар» (стыкоўка з Міжнар.касм. станцыяй). У космасе правёў 47,2 сут, у т. л. ў адкрытым космасе 44,2 гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РТУ́ТНЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца для прамысл. здабычы ртуці. Гал. рудны мінерал — кінавар (мае ртуці 86,2%), другасныя — метацынабарыт, самародная ртуць, лівінгстаніт і інш. Р.р. падзяляюцца на вельмі багатыя або штуфныя (5—10% і больш Hg), багатыя (каля 1%), радавыя (0,2—0,3%), бедныя (0,06—0,12%), убогія (0,02—0,06%) і ртуцьзмяшчальныя (0,01—0,00001%). Паклады пластападобныя і кантактавыя, жылы, гнёзды, штокверкі. Радовішчы нізкатэмпературныя гідратэрмальныя, радзей вулканагенныя, адзначаны выпадкі сучаснага адкладу ртуці з вод тэрмальных крыніц (штат Невада, ЗША; Новая Зеландыя; Камчатка). Найб. значныя запасы Р.р. у Іспаніі, Італіі, ЗША, Турцыі, Алжыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВЯТО́ГА ЛАЎРЭ́НЦІЯ» СІСТЭ́МА ВО́ДНЫХ ШЛЯХО́Ў,
найбуйнейшы водны шлях у Паўн. Амерыцы. Агульная даўж. 3,77 тыс.км Уключае Вялікія азёры (Мічыган, Гурон, Эры, Антарыо), ніжняе цячэнне р.Св. Лаўрэнція (320 км, у Канадзе), злучальныя каналы ў ЗШАдаўж. 345 км (Давенпарт — Чыкага, 185 км; Ніягара — Сірак’юс, 160 км) і Канадзе (Уэленд, воз. Эры — Антарыо, 45 км). Пабудаваны ў 1959, рэканструяваны ў 1970—72. Буйнейшыя парты: Манрэаль, Квебек, Таронта (Канада), Дэтройт, Чыкага (ЗША). Акіянскія судны ідуць без перавалкі праз Манрэаль, Таронта ў Атлантычны ак. Сістэма звязана таксама з р. Місісіпі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕ́ЙТАН (Slayton) Доналд (1.3.1924, г. Спарта, штат Вісконсін, ЗША — 13.6.1993),
касманаўт ЗША. Маёр ВПС (у адстаўцы). Скончыў Мінесоцкі ун-т (1949), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1956). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. Кіраваў аддзелам НАСА, службай падрыхтоўкі экіпажаў касм. караблёў. 15—25.7.1975 з В.Брандам і Т.Стафардам здзейсніў (як пілот стыковачнага адсека) палёт на касм. караблі «Апалон» па праграме «ЭПАС». Правёў у космасе 9,1 сут. Залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі» (3), «За выключныя заслугі». Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́НСТАН-СЕ́ЙЛЕМ (Winston-Salem),
горад на ПдУЗША, у штаце Паўн. Караліна. Узнік у выніку аб’яднання ў 1913 гарадоў Сейлем (засн. ў 1766) і Уінстан (засн. ў 1849). Каля 1 млн.ж. з гарадамі Грынсбара, Хай-Пойнт і агульнымі прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Важны гандл.-фін. цэнтр. Буйнейшы ў ЗША цэнтр тэкст. прам-сці, вытв-сці цыгарэт, гандлю тытунём. Вытв-сць тэлефоннай і тэлеграфнай. апаратуры, абсталявання для харч. прам-сці, метал. фольгі; мэблевая, швейная, харч.прам-сць. 2 ун-ты. Музей.