РУ́ДКІН (Піліп Мікітавіч) (27.11.1893, в. Чорная Сасна Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.10.1954),
Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр танк. войск (1943). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1937). З 1915 у арміі, з 1917 у Чырв. гвардыі, з 1918 у органах ВЧК, НКУС: камандзір атрада, палка, дывізіі. Удзельнік баёў пад Дзвінскам, Псковам, задушэння паўстанняў у Маскве, Разані, Кранштаце, Булак-Балаховіча паходу 1920. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Карэльскім, Паўд.-Зах., 3-м Бел. франтах: камандзір танк. брыгады, корпуса, нам. камандуючага бранятанк. і механізаванымі войскамі фронту. Вызначыўся ў баях пад Кантэміраўкай, Валуйкамі і Харкавам (Украіна). Да 1952 на адказных пасадах у ваен. акругах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЫ́ДАЎ (Уладзімір Пятровіч) (7.12.1897, в. Казулічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 3.5.1963),
генерал-лейтэнант артылерыі (1943). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1930) і Генштаба (1938). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. 1918—20 войнаў. З 1931 служыў у ваен. акругах. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн., Ленінградскім, 2-м і 3-м Прыбалт. франтах: нач. артылерыі фронту, нам. камандуючага фронтам, камандуючы арміямі; удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, баёў пад Ноўгарадам, Псковам, у Прыбалтыцы. Да 1957 на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1950—54. Адзін з аўтараў кн. «Бітва за Ленінград, 1941—1944» (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАБІ́СТАЯ ЗБРО́Я (ваен.),
індывідуальная агнястрэльная (пісталеты, рэвальверы і інш.) або халодная (корцікі, шашкі і інш.) зброя, якая належыць пэўнай асобе (напр., імянная зброя) або замацавана за ёю (напр., асабістая зброя афіцэра, служачага МУС і гэтак далей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГУМУА́ (Angoumois),
гістарычная вобласць на З Францыі, дэпартамент Шаранта і часткова Дардонь. Пл. 6,1 тыс.км². Нас. 360 тыс.чал. (1982). Гал. горад — Ангулем. Вінаробства, вытв-сць каньякоў (назва ад г. Каньяк); машынабудаванне, папяровая, ваен.прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДВЕ́Р (ад ням. Land зямля, краіна + Wehr абарона),
катэгорыя ваеннаабавязаных запасу 2-й чаргі і другачарговыя вайсковыя фарміраванні, якія ствараліся з іх у ваен. час у Германіі, Прусіі, Аўстра-Венгрыі, Швейцарыі ў 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ГА-ПА́ГА (Pago Pago),
горад, адм. цэнтр Усх. Самоа (уладанне ЗША), на в-ве Тутуіла. Каля 4 тыс.ж. (1999). Порт на Ціхім ак.Міжнар. аэрапорт. Рыбакансервавыя прадпрыемствы. Вываз копры і кансерваў тунца. Ваен.-марская база ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАША́ (тур.),
тытул вышэйшых грамадз. і ваен. саноўнікаў у Асманскай імперыі. Пасля рэформ танзімату (сярэдзіна 19 ст.) — ганаровы тытул генералаў і міністраў. Скасаваны ў 1934. Захоўваўся некаторы час у Егіпце (да 1952) і Іраку (да 1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕТЫ́Ф, Сатыф,
горад на ПнУ Алжыра. Адм. ц.аднайм. вілайі. Засн. ў 1 ст. да н.э. як рым.ваен. паселішча. Каля 200 тыс.ж. (2001). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: харч., цэм., хімічная. Дыванаткацтва. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНДЭВУ́ (ад франц. rendez-vous літар. прыходзьце, з’явіцеся),
1) дамоўленае раней спатканне, пераважна любоўнае.
2) У ваен.-марскім флоце вызначанае месца сустрэчы караблёў. Звычайна пры назначэнні Р. акрамя часу, шыраты і даўгаты месца вызначаюцца і курсы падыходу караблёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВАНШЫ́ЗМ (ад рэванш),
палітыка агрэсіўных колаў краіны, якая пацярпела паражэнне ў вайне, накіраваная на аднаўленне даваен. граніц і даваен. сістэмы міжнар. адносін; для дасягнення такой мэты прадугледжвае выкарыстанне разнастайных паліт. і ваен. сродкаў, у т. л. новай вайны-рэваншу.