тканіна, якую вырабляюць з ільняной пражы палатняным перапляценнем. Пры ўключэнні ў аснову ці ўток баваўнянай пражы цівалокнаў хімічных тканіна наз. паўільняной. Бывае суравая, адбеленая, фарбаваная. Вызначаецца высокай трываласцю, дыхтоўнасцю, павышанай шчыльнасцю, якія ўзмацняюцца апрэтаваннем, добра паглынае вільгаць. Паводле прызначэння і структуры адрозніваюць І.т.: сталовыя адамашкавыя (абрусы, сурвэткі); ручніковыя адамашкавыя, махрыстыя і гладкія; касцюмна-сукеначныя; палотны прасцінныя, бялізнавыя (напр., батыст); тэхн. (парусіны брызентавыя, пакавальныя і мяшочныя тканіны і інш.). Гл. таксама Ільняная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААЛЕСЦЭ́НЦЫЯ (ад лац. coalesco зрастаюся, злучаюся),
зліццё кропель вадкасці ці бурбалачак газу пры іх сутыкненні ў рухомым асяроддзі (вадкасць, газ). Ідзе самаадвольна пры пастаяннай т-ры з памяншэннем свабоднай энергіі сістэмы і ступені дысперснасці эмульсій і пен, што прыводзіць да іх распластавання на 2 фазы: вадкасць 1 — вадкасць 2 ці вадкасць — газ. К. — прычына выпадзення атм. ападкаў (дажджу, расы) з воблакаў і туману. Адбываецца пры абязводжванні нафты, нанясенні лакафарбавых пакрыццяў аэразольным метадам, пенатушэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАНЧА́ (цюрк., ад араб. крэпасць),
вежавая частка будынка супрацьпажарнай аховы ці асобнае вежавае збудаванне ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. Верхні ярус К. быў адкрыты для лепшага агляду мясцовасці, меў звон, сігнальную мачту. Будавалі К. з цэглы, дрэва, металічных рэек. Драўляная К. звычайна мела каркасную канструкцыю, якую абшывалі дошкамі ці пакідалі адкрытай. К. заўсёды была адметным элементам сілуэтнай кампазіцыі горада. З развіццём сродкаў сувязі і інфармавання роля К. зменшылася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́НДАў ЭВМ,
спецыяльны двайковы код (прадпісанне, указанне, інструкцыя), які запісаны на машыннай мове дадзенай ЭВМ і вызначае яе дзеянні пры пэўнай аперацыі ў выліч. працэсе. Выконваецца цэнтр.працэсарам) вызначаецца наборам (сістэмай) К., прадугледжаным канструкцыяй машыны. К. адрозніваюцца сваёй структурай (фарматам), складаюцца з некалькіх функцыянальна розных частак (адраснай, аперацыйнай, службовай і інш.), захоўваюцца ў памяці машыны ці ўводзяцца звонку; з імі можна аперыраваць як з лікавымі ці тэкставымі базамі даных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАЛІНЕ́ЙНЫ ІНТЭГРА́Л,
інтэграл, узяты ўздоўж крывой на плоскасці ці ў прасторы. Адрозніваюць К.і. 1-га і 2-га роду, якія зводзяцца да вызначаных інтэгралаў, у некаторых выпадках да двайных (гл.Грына формулы) ці паверхневых інтэгралаў (гл.Стокса формула). Упершыню сустракаюцца ў А.К.Клеро (1743) у агульным выглядзе ўведзены А.Кашы (1825). К.і. ўзнікаюць у задачах адшукання масы крывой пераменнай шчыльнасці (К.і. 1-га роду), работы ў сілавым полі (К.і. 2-га роду) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ТАРАў друкарскім наборы,
прамавугольны брусочак з друкарскага сплаву, дрэва або пластмасы з рэльефнай (выпуклай) выявай (вочкам) літары, лічбы ціінш. знака на адным з яго тарцоў. Памеры Л. вызначаюцца кегелем, таўшчынёй і ростам (пастаянны для ўсіх Л.). Выкарыстоўваюцца як друкавальны элемент пры ручным ці літараадліўным наборы. Пры друкаванні вочка пакрываецца фарбай і дае адбітак на паперы.
Літара: а — ножка; б — галоўка; в — вочка; г — кегель; д — таўшчыня; е — рост (пастаянны для ўсіх літар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗАШТА́ТНЫ РАБО́ТНІК,
асоба, якая выконвае для прадпрыемства, установы ці арг-цыі разавыя работы вызначанага віду (напр., кансультацыі ўрача ў мед. установах, работы па экспертызе, рамонце інвентару ці памяшканняў і да т.п.). Прац. адносіны з П.р. афармляюцца пісьмовым пагадненнем, дагаворам, нарадам-заказам і інш. дакументамі. Аплата працы П.р. робіцца па нормах і расцэнках, якія існуюць для аналагічных работнікаў штатнага (спісачнага) складу. На большасць П.р. пашыраюцца і інш. нормы прац. заканадаўства і сац. страхавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРХЛАРА́ТЫ,
солі хлорнай кіслаты HClO4. Крышт. рэчывы. Большасць добра раствараецца ў вадзе. Пры t > 600 °C раскладаюцца з вылучэннем кіслароду. Акісляльнікі. Атрымліваюць П. узаемадзеяннем HClO4 з аксідамі ці водарастваральнымі солямі металаў, электрахім. акісленнем водных раствораў хларатаўціхларыдаў. У прамысл. маштабе вырабляюць П. амонію NH4ClO4, натрыю NaClO4, калію KClO4, літыю LiClO4, дыгідрат П. магнію Mg(ClO4)2∙2H2O. Выкарыстоўваюць у якасці высакаёмістых цвёрдых кіслароданосьбітаў у хім. крыніцах кіслароду, як кампаненты выбуховых рэчываў і піратэхн. саставаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАРЫ́ЎКА,
выдаленне з радкоў ці гнёзд лішніх раслін для паляпшэння ўмоў росту астатніх. Выкарыстоўваюць на загушчаных пасевах цукр. буракоў, кукурузы на зерне, сталовых і кармавых караняплодаў, сланечніку і інш. прапашных культур. Праводзіцца ўручную або з дапамогай культыватара ці прарэджвальніка, якія падразаюць ч. раслін у радку. Пры адсутнасці своечасовай П. ўсходы выцягваюцца, затрымліваюць рост, рэзка зніжаецца ўраджай. Не патрабуюць П. пасевы, зробленыя сеялкамі дакладнага высявання, якія сеюць праз аднолькавыя адлегласці калібраванае насенне (пункцірныя пасевы).