горад у Краснаярскім краі, у Расіі. Засн. ў 1935. 156 тыс.ж. (1996). Чыгункай і аўтадарогай злучаны з портам Дудзінка на р. Енісей. Аэрапорт Алыкель (за 40 км на 3). Адзін з 5 самых паўн. гарадоў свету (размешчаны за Паўн. палярным кругам). Цэнтр каляровай металургіі (горна-металургічны камбінат). Здабыча і перапрацоўка руд нікелю, кобальту, медзі, селену і інш., у канцэнтратах — высакародныя металы (золата, плаціна, паладый, ірыдый і інш.), здабыча вугалю. Прадпрыемствы металаапр., хім., харч. і інш. прам-сці, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. НДІ сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы, палярнай медыцыны. Драм.тэатр. Дом тэхнікі з музеем гісторыі. Маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОМСК,
горад у Расіі, цэнтр Омскай вобл., размешчаны пры ўпадзенні р.Ом у р. Іртыш. Засн. ў 1716. 1159 тыс.ж. (1998). Порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (выпуск ракет, рухавікоў, збожжаўборачных камбайнаў), прыладабудаўнічая і электратэхнічная (тэлевізары, магнітафоны), газавая апаратура, нафтаперапр. і нафтахім. (вытв-сцьтэхн. вугляроду, шын, гумава-тэхн. вырабаў, пластмас і інш.), лёгкая (аўчынна-футравая, дывановая, тэкст., гарбарная і абутковая), харч., дрэваапрацоўчая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 4 ЦЭЦ. 10 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры. Музеі: краязн., гіст. і літ., маст. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛТА́ВА,
горад, цэнтр Палтаўскай вобл. на Украіне, на р. Ворскла (левы прыток р. Дняпро). Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1174 як «Лтава» (назва да 1430). 320 тыс.ж. (1991). Чыг. вузел, аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (з-ды аўтаагрэгатны, турбамех., «Хіммаш», газаразрадных лямпаў, штучных алмазаў і алмазнага абсталявання, мед. шкла, фарфоравы і інш.), лёгкая (баваўняная, трыкат., абутковая і інш.), харч., ф-камуз. інструментаў. 5 ВНУ. 2 тэатры. Музеі: маст., краязн., музей-запаведнік «Поле Палтаўскай бітвы», літ.-мемар. І.П.Катлярэўскага, Панаса Мірнага, У.Г.Караленкі. Каля П. адбылася Палтаўская бітва 1709.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МА́ (Panamá),
горад, сталіца Рэспублікі Панама. На беразе Панамскага зал. Ціхага ак.Засн. іспанцамі ў 1519. 464,9 тыс.ж. (1997). Порт каля ўвахода ў Панамскі канал з Ціхага ак., чыг. ст., вузел аўтадарог, праходзіць Панамерыканская шаша. Міжнар.аэрапорт. Эканоміка цесна звязана з абслугоўваннем суднаходства па канале, дзейнасцю порта. Прам-сць: харч., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, мэблевая, цэментная. Вытв-сць сувеніраў. Ун-т Панамы, каталіцкі ун-т, Нац.АН, акадэмія мовы, акадэмія гісторыі. Музеі: Нац., рэліг. каланіяльнага мастацтва і інш. Тэатры, кансерваторыя. Арх. помнікі 17 (у старой П., разбуранай піратамі ў 1671) і 18 ст. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЗАВО́ДСК,
горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Карэлія. Засн. ў 1703. 282,2 тыс.ж. (1996). Порт на Анежскім воз.Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (папяровае і хім. абсталяванне, трактары для лясной прам-сці, дрэваапр. станкі, рыбалоўныя судны, выліч. тэхніка, мікракалькулятары), лесапільна-дрэваапр. камбінат, аўтарамонтны, радыёзавод; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, лёгкая, харч., у т. л. рыбная прам-сць. Суднаверф. Камбінат «Карэльскія сувеніры». Карэльскі філіял Рас.АН. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. Кансерваторыя. 4 тэатры. Музеі: краязн., выяўл. мастацтва. У наваколлі П. — запаведнік Ківач і першы рас. бальнеагразевы курорт Марцыяльныя Воды (цяпер музей-запаведнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЭ́БЛА (Puebla),
Пуэбла-дэ-Сарагоса, горад у Мексіцы, на Пд Мексіканскага нагор’я, на выш. 2140—2170 м. Адм. ц. штата Пуэбла. Засн. ў 1531. 1222,6 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Буйнейшы ў краіне цэнтр тэкст. (баваўнянай і шарсцяной) прам-сці. Прадпрыемствы гарбарнай, цэм., керамічнай, харчасмакавай (цукр., вінаробчай, кансервавай) прам-сці; металаапрацоўка, у т. л. аўтазборка. Цэнтр раёна плантацыйнай гаспадаркі (агава-магей, цукр. трыснёг, кунжут). Саматужныя промыслы. Музеі: краязнаўчы, мастацтва, гісторыі штата. Цэнтр.ч. горада з арх. помнікамі 16—18 ст. (кляштары, касцёлы, жылыя дамы і палацы) занесены ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛВАДО́Р (Salvador), Сан-Сальвадор, Баія,
горад на ПнУ Бразіліі, на беразе зал. Тодуз-ус-Сантус Атлантычнага акіяна. Адм. ц. штата Баія. Засн. партугальцамі ў 1549, да 1763 — адм. ц. каланіяльнай Бразіліі. Больш за 2,2 млн.ж. (2000). Марскі порт (вываз какавы, кавы, тытуню, цукру, каштоўнай драўніны). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Прам-сць: хім., харчасмакавая, тэкст., гарбарна-абутковая, дрэваапрацоўчая. У прамысл. прыгарадах — нафтаперапр., нафтахім., маш.-буд.прам-сць, чорная металургія. 2 ун-ты. Маст. і інш. музеі. Шматлікія арх. помнікі 16—18 ст.: палацы, саборы, кляштары і інш.Гіст. цэнтр С. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ДЫЕ́ГА (San Diego),
горад на Пд Ціхаакіянскага ўзбярэжжа ЗША, каля граніцы з Мексікай, у штаце Каліфорнія. Засн. іспанцамі ў 1769. 1220,7 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 3 млн.ж. (2000). Марскі порт, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар.аэрапорт. Цэнтр цытрусаводчага раёна, авіяракетнай прам-сці і вытв-сці касмічных лятальных апаратаў. Прам-сць: радыёэлектронная, у т. л.вытв-сцьЭВМ і абсталявання, пераважна для ваенных мэт; суднабуд. прыладабуд., металаапр., хім., плодакансервавая. 9 ун-таў. Ін-т акіянаграфіі. Кліматычны курорт. У парку Бальбоа адзін з буйнейшых у свеце заапаркаў. Гал. ваенна-марская база ЗША на Ціхім ак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ЛУ́ІС (Saint Louis),
горад у цэнтр.ч. ЗША, у штаце Місуры. Засн. ў 1764. 339,3 тыс.ж., з прыгарадамі каля 2,5 млн.ж. (2000, частка прыгарадаў у штаце Ілінойс). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Місісіпі, ніжэй за ўпадзенне ў яе р. Місуры. Буйны прамысл., гандл.-фін. цэнтр і трансп. вузел Сярэдняга Захаду ЗША. Міжнар.аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетна-касм., радыёэлектронная, эл.-тэхн., металаапр., аўтазборачная, нафтаперапр., хім., харчасмакавая, гарбарна-абутковая, паліграф., ваенная. Чорная і каляровая металургія, вытв-сцьчыг. вагонаў. 7 ун-таў. Маст. музей. У С.-Л. адбыліся III летнія Алімп. гульні (1904).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́МПЕРЭ.
Тамерфорс (фін. Tampere, швед. Tammerfors), горад на ПдЗ Фінляндыі, на пратоцы паміж азёрамі Нясіярві і Пюхяярві. Каля 190 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Азёрны порт. Аэрапорт. Важны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд., тэкст., цэлюлозна-папяровая, харчовая. ГЭС. Ун-ты. Музеі: маст.гар., сучаснага мастацтва, маст. галерэя.
Упершыню згадваецца ў 1405 (шведская назва Тамерфорс). У 1779 атрымаў гар. права. У 1809 далучаны да Рас. імперыі. З 1821 меў права бяспошліннага ўвозу сыравіны і абсталявання. Да сярэдзіны 19 ст. стаў буйным тэкстыльным цэнтрам. У 1896 у Т. 278 прамысл. прадпрыемстваў.