О́СІПАЎ (Віктар Ціханавіч) (н. 9.8.1944, г. Растоў-на-Доне, Расія),
адзін са стваральнікаў сістэмы нац.ваен. адукацыі на Беларусі. Ген.-маёр (1989). Дац. (1995). Скончыў Ваенна-камандную акадэмію ППА імя Г.К.Жукава (1978). З 1982 камандзір дывізіі, корпуса ППА. У 1991—94 нач. Мінскага інж.-зенітнага ракетнага вучылішча ППА, з 1995 нам.нач.Ваен.акадэміі Беларусі. У 1997—99 нам.гал. рэдактара выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя». Аўтар артыкулаў па праблемах рэфармавання Ўзбр. Сіл Беларусі і дапаможнікаў для падрыхтоўкі спецыялістаў ППА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ВЕЛ ДЫЯ́КАН (Paulus Diaconus; каля 720—13.4.799),
гісторык лангабардаў. У маладосці — на службе ў каралёў Лангабардскага каралеўства (існавала з 2-й пал. 6 ст. на тэр. Італіі), пасля яго заваявання Карлам Вялікім (774) манах манастыра Монтэ-Касіна (Італія), дзе пісаў свае гіст. працы. У 782—786 пры двары Карла Вялікага, чл. яго «Акадэміі». Гал. яго твор — «Гісторыя лангабардаў» (у 6 кнігах) — асн. крыніца па іх гісторыі з найстараж. часоў да 744. Аўтар «Гісторыі епіскапства Меца», «Рымскай гісторыі» і інш. твораў, у т. л. вершаваных і эпісталярных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́ДЭ ((Palade) Джордж Эміль) (19.11.1912, г. Ясы, Румынія),
амерыканскі вучоны-цытолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Бухарэсцкі ун-т (1940). З 1946 у Ракфелераўскім ін-це мед. даследаванняў у Нью-Йорку, з 1973 праф. і заг. аддзела мед. школы Іельскага ун-та ў г. Нью-Хейвен. Навук. працы па электронна-мікраскапічным вывучэнні марфалогіі клетачных структур, біяхіміі клеткі. Адзін з распрацоўшчыкаў метаду дыферэнцыяльнага цэнтрыфугавання. У 1953 выявіў і апісаў рыбасомы, дэталёва вывучыў структуру мітахондрый. Нобелеўская прэмія 1974 (разам з А.Клодам і К.Р.Дэ Дзювам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЫ́НІН (Фёдар Пятровіч) (20.10.1906, с. Сухі Астрог Балакоўскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 21.11.1981),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген-палк. авіяцыі (1946), Герой Сав. Саюза (1938). Скончыў Аб’яднаную і Арэнбургскую школы лётчыкаў (1929, 1931), курсы ўдасканалення нач. саставу пры Ваенна-паветр.акадэміі (1935), Ваен. акадэмію Генштаба (1955). Вызначыўся ў яп.-кіт. вайне 1937—38. У Вял.Айч. вайну з 1943 камандуючы 6-й паветр. арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944. У 1944—47 у Войску Польскім, потым на камандных пасадах у ВПС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТАРНА́ЦКІ (Фёдар Ігнатавіч) (25.12. 1845, в. Пяцеўшчына Мінскага р-на — 20.8.1902),
расійскі вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны; адзін з заснавальнікаў айч. бальнеалогіі і курарталогіі. Д-рмед.н. (1888). Скончыў Кіеўскі ун-т (1871), працаваў у ім да 1878. З 1879 у Пецярбургу, з 1891 у Ваенна-мед.акадэміі (заг. кафедры, праф.). Навук. працы па пытаннях хвароб нырак і кліматабальнеалогіі. Апісаў характэрныя сімптомы шэрагу хвароб нырак (сімптом П.).
Тв.:
О лихорадках на Кавказско-Черноморском побережье от Новороссийска до Сухуми. СПб., 1900;
Пиэлит: (Этиология, диагностика и терапия его). СПб., 1907.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХА́БАЎ (Валерый Інакенцьевіч) (н. 1.1.1947, г. Талачын Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1992), праф. (1995). Скончыў БШ (1969). З 1978 у Бел.політэхн.акадэміі (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па эканоміцы вытв-сці і транспарту, энергазберажэнні ў машынабудаванні, маркетынгу ў сферы вытв-сці і паслуг.
Тв.:
Организация технического обслуживания и ремонта автомобилей. Мн., 1988;
Проектирование автотранспортных предприятий и станций технического обслуживания. Мн., 1997 (у сааўт.);
Основы маркетинга. Мн., 2001;
Логистика. Мн., 2001 (разам з М.М.Грыневічам, А.М.Цемічавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГАРЭ́ВІЧ (Барыс Аляксеевіч) (27.5.1898, пас. Ільіно Смаленскай вобл., Расія — 7.10.1961),
генерал-палкоўнік (1945). Беларус. Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1941). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв., грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Карэльскім франтах: нач. штаба армій, франтоў, камандзір корпуса. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Масквой, у Сав. Запаляр’і. Пасля вайны выкладчык Ваен.акадэміі Генштаба, у 1950—57 нам.нач. Генштаба Войска Польскага, да 1959 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТЫСТАЛО́ГІЯ (ад пратысты + ...логія),
галіна біялогіі, якая вывучае аднаклетачныя ядзерныя арганізмы — пратысты. Тэрмін «П.» часам выкарыстоўваецца як сінонім тэрміна «протазаалогія». На Беларусі даследаванні ў галіне П. пачаты ў 1930-я г. В.Л.Якімавым. Пераважнае развіццё атрымалі вет. і мед. П. Праводзяцца ў Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі, віцебскіх Акадэміівет. медыцыны і ун-це, у БДУ і інш. Значны ўклад зрабілі вучоныя Г.Г.Вінберг, У.Р.Гобзем, В.Ф.Гусеў, М.І.Дылько, П.С.Іванова, С.П.Сузько і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯНТКО́ЎСКІ ((Piontkowski) Каспар) (1554—1612),
польскі драматург. Выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі, для якой на пачатак школьнага года напісаў п’есу «Цімон Гардзілюд» (каля 1584), куды ўвайшла першая інтэрмедыя на бел. мове. У ёй выкрываюцца псеўдавучонасць і чалавеканенавісніцтва; камічны эфект ствараецца спалучэннем ант. і мясц. элементаў. На творчасць П. паўплывалі ідэі еўрап. Адраджэння. Аўтар «Дыялогу аб міры для караля Стафана» (паст. 1582), дзе асуджаюцца захопніцкія войны, інтэрмедыі «Лікус, Скева, Секстус» (1584).
Тв.:
У кн.: Draniaty staropolskie. Warszawa, 1961. Т. 4.
Літ.:
Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЧЫ́НСКАЯ (Тамара Сяргееўна) (н. 6.8.1949, г.п. Руская Паляна Омскай вобл., Расія),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла Уральскую кансерваторыю (1973, Свярдлоўск). У 1976—78 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. З 1980 салістка Бел. тэлебачання і радыё, адначасова з 1991 выкладае ў Бел.акадэміі музыкі. Валодае прыгожым аксамітным голасам шырокага дыяпазону. Сярод партый: Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Любка («Сівая легенда» Дз.Смольскага). Першая выканальніца вакальных цыклаў бел. кампазітараў Смольскага, Я.Глебава, В.Іванова, В.Сярых, А.Хадоскі, А.Клеванца.