БАГДА́НАЎ Рыгор Багданавіч (4.2.1910, в. Марцюшы Гарадоцкага р-на Віцебскай вобласці — 1.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). У Вял.Айч. вайну са снеж. 1941 на Зах., Цэнтр., Варонежскім франтах. Камандзір батальёна ст. лейт. Багданаў вызначыўся ў вер. 1943 у баях на Пн ад Кіева: батальён з ходу фарсіраваў Дзясну, выйшаў да Дняпра, фарсіраваў яго, захапіў плацдарм, адбіў 10 контратак, заняў 2 нас. пункты і ўтрымліваў іх да падыходу падмацавання. Памёр ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЎЧАК Афанасій, бел. майстар залатых і сярэбраных спраў сярэдзіны 18 ст. Працаваў у Магілёве з П.Сліжыкам. Прадстаўнік ракако ў бел.маст. апрацоўцы металу. З падпісаных яго работ вядомыя гарэльефныя чаканеныя абклады да абразоў магілёўскіх цэркваў (1749, захоўваліся ў Магілёўскім гіст. музеі, зніклі ў Вял.Айч. вайну) і абклады да абразоў Маці Божай (1767) і Хрыста (1769) аршанскіх храмаў.
Літ.:
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТО́ВЫ ВУС,
рагавыя пласціны ў верхняй сківіцы бяззубых (вусатых) кітоў. У паласацікаў да 800, у шэрых кітоў да 130 пласцін трохвугольнай формы. Меншы бок пласціны замацаваны ў сківіцы, а большы, расшчэплены на доўгія і тонкія рагавыя трубачкі, накіраваны ў ротавую поласць. Трубачкі пераплятаюцца паміж сабой і ўтвараюць цадзільны апарат («шчотку»), праз які кіт прапускае ваду і адцэджвае жывёл (планктон), што трапілі ў яго пашчу. Выкарыстоўваецца для дробных вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГАРАСНІ́ЧНЫЯ ІНФУЗО́РЫІ (Peritricha),
падклас прасцейшых класа інфузорый. Жывуць у прэснай і марской вадзе. Найб. тыповыя прадстаўнікі — сувойкі, зоатамніі (Zootamnium).
Сядзячыя, прымацаваныя да субстрату формы. Большасць каланіяльныя (да некалькіх тысяч). Калоніі 2 тыпаў: са скарачальным і нескарачальным сцяблом. Асн. сцябло калоніі і яго першыя разгалінаванні агульныя для калоніі. Ротавы дыск акружаны радамі раснічак. Кормяцца бактэрыямі, некаторыя — паразіты рыб і земнаводных. Размнажэнне палавое (кан’югацыя) і бясполае (дзяленне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБІЛІТЭ́Т (ад лац. nobilitas знаць),
у Рымскай рэспубліцы замкнутае кола патрыцыянскіх і знатных плебейскіх сем’яў, якое сфарміравалася дапач. 3 ст.дан.э. Паводле традыцыі толькі прадстаўнікі Н. маглі займаць вышэйшыя дзярж. пасады. Н. быў захавальнікам паліт. традыцый арыстакратычнай рэспублікі, але з яго асяроддзя выходзілі і апазіцыйныя палітыкі. У часы імперыі страціў былое значэнне. У больш шырокім значэнні, у т. л. ў стараж. аўтараў, Н. — «знаць», у процілегласць «народу», «чэрні».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КІЙ,
старажытнагрэчаскі жывапісец 4 ст.дан.э. Прадстаўнік афінскай школы. Выконваў паліхроміі мармуровых скульптур Праксіцеля. Аўтар насценных размалёвак, надмагільных стэл, карцін на дошках. Работы Н. не захаваліся, некат. вядомы паводле апісанняў у літ. крыніцах: «Іо і Аргус», «Персей і Андрамеда», «Каліпса», партрэт Аляксандра Вялікага. Мяркуецца, што копіямі яго прац з’яўляюцца некат. размалёўкі ў Пампеях.
Нікій. Персей і Андрамеда. Рымская копія з арыгінала. 2-я пал. 4 ст.да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕТАПЛА́Н,
пілотны або беспілотны (аўтаматычны) лятальны апарат, які разганяецца бартавым ракетным рухавіком і ляціць за кошт набытай кінетычнай энергіі. Можа манеўраваць на арбіце, часова сыходзіць з яе і вяртаецца на зямлю. Скорасць да максімальных звышгукавых, вышыня палёту да 150 км. Выкарыстоўваўся для даследавання гіпергукавых палётаў, выпрабавання матэрыялаў, аэрадынамічных форм і інш. Р. (ракетапланёрам), называўся таксама пілотны апарат з ракетным рухавіком, які выкарыстоўваўся ў 1930-я г.; узлёт яго ажыццяўляўся з самалёта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗАНА́ТАР (ад лац. resono адгукаюся),
вагальная сістэма, у якой могуць адбывацца ваганні найб. амплітуды (гл.Рэзананс) пры ўздзеянні знешняй сілы пэўнай частаты і формы.
Звычайна Р. адгукаецца на гарманічныя (сінусаідальныя) уздзеянні, частата якіх блізкая да частаты яго ўласных ваганняў. Пры несінусаідальных уздзеяннях у Р. ўзнікаюць ваганні складанай формы, аднак у спектры ваганняў пераважаюць частоты, блізкія да частот уласных ваганняў, напр., вагальны контур, аб’ёмны рэзанатар, аптычны рэзанатар, рэзанатар акустычны.
рыба сям. селядцовых, падвід селядца атлантычнага. Пашырана ў Балтыйскім м., асабліва ва ўсх.яго частцы і ў некат. прэснаводных азёрах Швецыі. Пелагічная чародная рыба. Утварае 2 экалагічныя групы: адны С. нерастуюць вясною, другія — увосень.
Даўж. да 20 см, маса да 75 г. Хуткарослая форма — С. гіганцкая (стрэмлінг) дасягае даўж. 38 см, з’яўляецца драпежнікам. С. корміцца планктоннымі ракападобнымі. Асн.прамысл. рыба Балт. мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕГАМЕ́Р,
прылада для вымярэння шчыльнасці снегавога покрыва. Асн. частка С. — цыліндр (выш. 50—60 см, пл. сячэння 100 см²) са шкалой па вышыні ў сантыметрах. Пры вымярэнні цыліндр паглыбляюць вертыкальна ў снег да подсцільнай паверхні, вышыню снегавога покрыва адзначаюць па шкале, яго шчыльнасць — па адносінах масы ўзятай пробы да яе аб’ёму. Выкарыстоўваюць таксама гама-С., прынцып дзеяння якога заснаваны на паглынанні снегам гама-выпрамянення ад крыніцы, размешчанай пад снегавым покрывам.