БАКУ́НЦ (Аксел) (сапр.Тэвасян Аляксандр Сцяпанавіч; 25.6.1899, г. Гарыс, Арменія — 8.7.1937),
армянскі пісьменнік. Скончыў Харкаўскі с.-г.ін-т (1923). Удзельнік (1917—18) баёў заЗах. Арменію. У 1936 рэпрэсіраваны. Друкаваўся з 1918. Зб-кі аповесцяў і апавяданняў «Цёмная цясніна» (1927), «Сейбіты чорных барознаў» (1933) прысвечаны гіст.-рэв. тэматыцы, у зб-ках «Белы конь» (1929), «Дождж» (1935) адлюстраваны прырода, духоўная прыгажосць чалавека. Аўтар сатыр. аповесцяў «Аўнатан Марч» (1927), «Кёрэс» (1935), незакончаных раманаў «Чырвоная гара», «Сын грому», «Хачатур Абавян».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́БІНСКАЯ НІЗІ́НА, Барабінскі стэп, Бараба,
на ПдЗах. Сібіры, пераважна ў Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, у міжрэччы Іртыша і Обі. Пл. каля 117 тыс.км². На Пд пераходзіць у Кулундзінскую раўніну. Паверхня — хвалістая раўніна (выш. да 150 м) з паралельнымі высокімі грывамі (асабліва на Пд). На грывах лугавыя стэпы, разнатраўныя лугі і бярозавыя гаі (калкі) на чарназёмах, саланцах і шэрых лясных глебах; у паніжэннях паміж імі — больш за 2000 прэсных і салёных азёраў (найб. Чаны, Тандава, Сартлан), сфагнавыя балоты, саланчаковыя лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАДУ́ЛЬКА (Леанід Сцяпанавіч) (н. 1.2.1937, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Засл. работнік культ. Беларусі (1982). Скончыў Віцебскае культ.-асв. вучылішча (1979). З 1964 кіраўнік нар. ансамбля танца «Лявоніха» Віцебскага гар. цэнтра культуры. За час працы з калектывам падрыхтаваў больш як 20 праграм. Сярод пастановак: «Вянок беларускіх танцаў», бел.фалькл. танцы «Кругавая кадрыля», «Таўкуша», «Навалюдная «Лявоніха», харэагр. кампазіцыі «Скрыпяць мае лапці», «Касіў Ясь канюшыну», «У імя жыцця», «Алімпійскі факел», «Сонца Радзімы», «Час — наперад!», «Памяць», «Хатынь» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАЕ́ВІЧ-КУН ((Andrejević-Kun) Джорджа) (31.3.1904, г. Вроцлаў — 17.1.1964),
сербскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Бялградзе (1920—25), Венецыі, Рыме і Парыжы. Заснавальнік сац.-крытычнага кірунку ў сербскім мастацтве 1930-х г. Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі 1936—39, у 1941—45 — нац.-вызв. барацьбы ў Югаславіі. Аўтар станковых кампазіцый «Маці» (1937), «Калона» (1946), «У Парыжы» (1950), цыкла гравюр па дрэве «Крывавае золата» (1934), «За свабоду» (1937) і інш.
Дж.Андраевіч-Кун. Пахаванне. З цыкла гравюр па дрэве «Крывавае золата». 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАЮ́К (Нестар Ільіч) (парт.псеўд.Мядзведзеў, Алёша; 12.10.1906, в. Сычы Брэсцкага р-на — 2.3.1976),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. З 1926 сакратар Гродзенскага акр.к-та КСМЗБ, з 1927 чл. сакратарыята ЦК КСМЗБ. Зарэв. дзейнасць у 1928 зняволены на 8 гадоў. У 1938—39 палітвязень Бяроза-Картузскага канцлагера. У вер. 1939 арганізоўваў у Пінску паўстанцкія атрады. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр. фронце ў знішчальнай авіяцыі. У 1947—53 на гасп. і сав. рабоце ў Брэсце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІЗАГА́МІЯ (ад грэч. anisos неаднолькавы + ...гамія),
тып палавога працэсу, калі зліваюцца палавыя клеткі (гаметы), якія адрозніваюцца памерам, формай або паводзінамі пры зліцці. Напр., у некаторых водарасцяў анізагамія заключаецца ў зліцці мужчынскіх і жаночых гамет, адна з якіх менш рухомая або большая за другую. Часам гэты працэс наз.гетэрагаміяй, а паняцце «анізагамія» выкарыстоўваюць у адносінах да прасцейшых, якім у палавым працэсе ўласцівы капуляцыя і кан’югацыя. Для вышэйшых раслін і мнагаклетачных жывёл, а таксама для некаторых грыбоў характэрна аагамія. Гл. таксама Ізагамія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІСІ́ФАР (прозвішча Пятровіч-Дзевачка; ? — 1592 ці 1594),
мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсея Русі. Паходзіў з галіцкай шляхты. Пасля 1568 архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра (каля Навагрудка). З 1579 мітрапаліт. Жыў пераважна ў Навагрудку. Садзейнічаў выданню ў віленскай друкарні Мамонічаў «Службоўніка» (1583). Дамогся ад польскага караля і вял.кн.ВКЛ Стафана Баторыя пацвярджэння незалежнай юрысдыкцыі правасл. царквы (1585) і дазволу спраўляць царк. святы паводле юліянскага календара (1586). У 1589 пазбаўлены сану за парушэнне кананічнага правіла (быў дваяжэнцам). Памёр у Лаўрышаўскім манастыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЛА́ЧСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
на У ЗША, уздоўж паўд. схілаў Апалачаў, у Перадапалачскім перадавым прагіне; адзін з буйнейшых у свеце. Працягласць больш за 1200 км. Пл. каля 180 тыс.км². Вугляносныя адклады пермі і карбону. Агульныя запасы да глыб. 900 м — 1600 млрд.т. Каля 300 вуглездабыўных раёнаў.
Прамысл. распрацоўка з 1800. Вугалі ў асноўным бітумінозныя. Цеплыня згарання 28,9—35,4 МДж/кг. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Каля 65% вугалю выкарыстоўваецца эл. станцыямі, значная ч. каксавальнага вугалю экспартуецца ў Канаду, Японію, Зах. Еўропу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАЛІ́НЫ (Opalinatea),
клас паразітычных прасцейшых жывёл атр. эўгленавых. Жывуць у кішэчніку земнаводных, радзей рыб і паўзуноў. Больш за 100 відаў. Найб. вядома A. ranarum.
Даўж. да 1 мм. Цела лістападобнае, плоскае, несіметрычнае, укрытае тысячамі кароткіх жгуцікаў. Стрававальнай сістэмы няма, жывяцца ўсёй паверхняй цела. Ядзер ад 2 да некалькіх соцень. Размнажаюцца бясполым спосабам (дзяленнем) і палавым — парным зліццём аднаядравых мікра- і макрагамет з утварэннем цысты, што трапляе ў ваду і праглынаецца апалонікамі. З цысты выходзіць маленькая апаліна, якая вырастае ў шмат’ядзерную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЛА́ТА ПРА́ЦЫ,
узнагароджанне ў грашовай ці натуральнай форме, якое выплачваецца работніку за працу, выкананую ў справаздачны перыяд. Уключае: заработную плату, выплаты і дапамогі з фондаў сац. страхавання (пенсіённага, занятасці, сац. абароны насельніцтва і інш.); сац. дапамогі, што выплачваюцца непасрэдна прадпрыемствамі і арг-цыямі (даплаты да пенсій, выплаты ў сувязі з вытв. траўмай ці гібеллю на вытв-сці); дапамогі па беспрацоўі; пенсіі ваеннаслужачым. Узровень аплаты працы вызначаецца па суме ўсіх гэтых налічэнняў без выліку падаткаў і інш. утрыманняў у адпаведнасці з заканадаўствам.