палачкападобныя бактэрыі, у цыкл развіцця якіх уваходзіць спораўтварэнне. У вузкім сэнсе бацылы — аэробныя і факультатыўныя анаэробныя грамстаноўчыя палачкападобныя прадстаўнікі роду Bacillus, што ўтвараюць тэрмаўстойлівыя эндаспоры. Большасць бацыл — сапрафіты, удзельнічаюць у мінералізацыі арган. рэчыва і працэсах самаачышчэння асяроддзя. Выкарыстоўваюцца ў тэхн. мікрабіялогіі для атрымання ферментаў, антыбіётыкаў, мікрабіял. сродкаў барацьбы са шкоднікамі с.-г. культур; некаторыя бацылы з’яўляюцца ўзбуджальнікамі хвароб (сібірская язва, слупняк і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАЕ́НКА (Яўген Дзмітрыевіч) (н. 9.11.1947, г. Мурманск),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1972). З 1975 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1993 дырэктар). Навук. працы па дыягностыцы і хірург. лячэнні хвароб суставаў, па даследаванні працэсаў трэння і зношвання сустаўных храсткоў, па стварэнні новых прэпаратаў для аховы храсткоў ад дэструкцыі і павелічэнні іх рэпарацыйных здольнасцяў пры паталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛА»,
часопіс інспектарыята бел. школ пры генеральным камісары Беларусі. Выдаваўся ў студз.—снеж. 1942 у Мінску (друкаваўся кірыліцай і лацінкай у Вільні) на бел. мове пад кантролем герм. улад. Выходзіў раз у 2 месяцы. Складаўся з 2 частак — для настаўнікаў і вучняў. Друкаваў пераважна метадычныя і вучэбныя матэрыялы. Выйшла 6 нумароў. З 1943 замест «Беларускай школы» выдаваўся час. «Школа і жыццё».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАХВО́СЦІКАЎ (Аляксандр Яфімавіч) (падп.псеўд.Альдэмар; 10.8.1914, в. Ляхавік Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 5.5.1943),
удзельнік Віцебскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1938). Працаваў у Віцебскім аблвыканкоме, пазаштатным сакратаром Кастрычніцкага райкома ЛКСМБ Віцебска. Паводле рашэння гаркома ЛКСМБ пакінуты ў горадзе дляпадп. работы. У ліп. 1941 — крас. 1943 кіраўнік разведвальна-дыверсійнай групы. У маі схоплены фашыстамі і расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІН-ВО́САЎЦЫ,
вадасховішча ў Беларусі, у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., за 14 км на Пд ад г. Драгічын, каля в.Белін. Створана ў 1984 для рыбагадоўлі, арашэння. Наліўное, напаўняецца вадой помпамі з Белінскага і навакольных каналаў. Пл. 0,62 км², даўж. 3,39 км, найб.шыр. 0,4 км, найб.глыб. 4,6 м. Аб’ём вады 2,32 млн.м³. Берагі спадзістыя, вакол вадасховішча лесапасадкі. Мае мясц. рэкрэацыйнае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛНДПТІХЛЕБАПРАДУ́КТ», Дзяржаўнае навукова-даследчае і праектна-тэхналагічнае прадпрыемства «БелНДПТІхлебапрадукт» пры Камітэце па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1971 у Мінску як філіял Цэнтральнага н.-д. і праектнага ін-та «Прамзбожжапраект». З 1991 сучасная назва. Асн. кірунак работы — комплекснае праектаванне длябуд-ва і рэканструкцыі прадпрыемстваў галіны (мукамольна-крупяной, камбікормавай і элеватарнай прам-сці) на тэр. Беларусі і некаторых абласцей Рас. Федэрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-ПЕДАГАГІ́ЧНАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1965 у Мінску на базе б-кі НДІ педагогікі. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 450 тыс.экз. Метадычны цэнтр для б-к сістэмы Мін-ва адукацыі (акрамя б-к ВНУ). Мае міжбібліятэчны і завочны бібліятэчныя абанементы. Выдае бягучыя, рэтраспектыўныя, рэкамендацыйныя паказальнікі пед. тэматыкі, метадычныя матэрыялы ў дапамогу падведамасным б-кам.
Бібліятэка навукова-педагагічная. У аддзеле хатняга абанемента.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЁМ (англ. biome),
сукупнасць відаў раслін, жывёл і асяроддзя іх пражывання ў пэўнай ландшафтна-геагр. зоне. У склад біёму ўваходзяць біягеацэнозы, якія цесна ўзаемазвязаны патокамі энергіі і рэчываў. Для кожнага біёму (стэп, тайга, тундра, пустыня, горы, лясы і інш.) характэрна пэўная форма кліматычнай расліннасці. Тэрмін ужываецца пераважна ў замежнай л-ры. У прыродаахоўнай л-ры біём — сінонім паняцця «біятычная супольнасць». Блізкі да тэрміна біёта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНАЕ ЎЗМАЦНЕ́ННЕ, біямагніфікацыя,
канцэнтраванне, назапашванне (да 10—20-кратнага) шэрагу хім. рэчываў (напр., пестыцыдаў, радыенуклідаў) у трафічных ланцугах. Некаторыя забруджвальнікі, якія не разбураюцца, назапашваюцца і біялагічна ўзмацняюцца пры праходжанні па харч. ланцугах і біял. цыклах. Аб’ядноўваючыся з інш. рэчывамі навакольнага асяроддзя, яны могуць утвараць новыя рэчывы з атрутнымі уласцівасцямі. Прадухіляецца біялагічнае ўзмацненне толькі выключэннем забруджвальнікаў з сістэмы жыццезабеспячэння. Найб. характэрна біялагічнае ўзмацненне для хлорарган. пестыцыдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯРЫ́Ц (Biarritz),
прыморскі клімата-бальнеалагічны курорт у Францыі. На З ад г. Баёна, паблізу ад граніцы з Іспаніяй, на ўзбярэжжы Біскайскага заліва. Развіваецца з сярэдзіны 19 ст. Клімат мяккі, умерана вільготны. Марскія купанні, аэразольтэрапія, пясочныя, марскія і мінер. ванны для лячэння хвароб органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы, парушэнняў абмену рэчываў і інш. З 1964 выкарыстоўваюць хларыдныя натрыевыя воды мінер. крыніц Брыску (22 км ад Біярыца).