самы старажытны выкапнёвы чалавек у Еўропе, які жыў 500—800 тыс.г. назад. Сківіца гейдэльбергскага чалавека з поўным наборам зубоў знойдзена ў 1908 у пясчаным кар’еры каля в. Маўэр непадалёку адг. Гайдэльберг (Германія), адносіцца да тыпу Homo erectus.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЦ,
адзінка частаты ў СІ. Пазначаецца Гц. 1 Гц — частата перыядычнага працэсу, пры якой за 1 с адбываецца адзін цыкл змены адпаведнай фіз. велічыні. Названа імем Г.Р.Герца. Выкарыстоўваюцца кратныя адзінкі ад герца — кілагерц (1 кГц = 103Гц) і мегагерц (1 МГц = 106Гц) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАІЗАГІ́ПСЫ (адгідра... + іза... + грэч. hypsos вышыня),
лініі на карце, якія злучаюць пункты з аднолькавай вышынёй паверхні грунтавых вод над умоўнай нулявой паверхняй. Выкарыстоўваюцца на гідрагеалагічных картах. Дазваляюць вызначыць напрамак руху падземнага патоку, які адбываецца ў бок найб. нахілу паверхні падземных вод (па нармалі, перпендыкулярна гідрагіпсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКАЎКА́ЗСКІ КАМІСАРЫЯ́Т,
орган дзярж. улады ў Закаўказзі ў 1917—18. Створаны 28.11.1917 у г. Тбілісі меншавікамі, эсэрамі, дашнакамі і мусаватыстамі пры падтрымцы краін Антанты. Кіраўнік Я.Гегечкоры. Праводзіў палітыку на адрыў Закаўказзя адСав. Расіі. 26.3.1918 скасаваны Закаўказскім сеймам, выканаўчая ўлада перайшла да Закаўказскага часовага ўрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАА́Н ЗАНАРА́ (Iōannēs Zōnaras; ? — пасля 1159),
візантыйскі храніст. Саноўнік пры двары імператара Аляксея I Камніна. Аўтар сусв.-гіст. хронікі ад «стварэння міру» да 1118 (пераказ ант. і сярэдневяковых аўтараў; звесткі па гісторыі Візантыі 11—12 ст.). Склаў каменціраваны зборнік кананічнага права, тлумачальны слоўнік; пісаў царк. вершы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТУБА́ЦЫЯ (адлац. in у, унутр + tuba труба),
увядзенне трубкі ў гартань, трахею ці бронхі. Робіцца, каб зняць парушэнні дыхання пры апёках, траўмах, цяжкіх спазмах, дыфтэрыі гартані і яе ацёках (напр., алергічных). Можа замяніць горласячэнне (трахеатамію). Таксама ўвядзенне трубкі ў прасвет кішкі для дыягностыкі ці лячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́РНШАЎ ТЭАРЭ́МА,
адна з асн. тэарэм электрастатыкі, паводле якой сістэма нерухомых засяроджаных (кропкавых) зарадаў, што знаходзяцца на канечных адлегласцях адзін ад аднаго, не можа быць устойлівай. Сфармулявана англ. вучоным С.Ірншаў (1839). З І.т. вынікае, што атам павінен быць дынамічнай сістэмай (не можа складацца з нерухомых зарадаў).
1) дзяржаўныя, эканам., грамадска-паліт. ін-ты і арг-цыі, якія валодаюць уладай і ўплывам у грамадстве, а таксама групы і асобы, якія займаюць асн. пазіцыі ў гэтых ін-тах і арг-цыях.