аўстрыйскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат.Д-р права. Скончыў Венскі ун-т. Член, з 1959 нам. старшыні, з 1967 старшыня, у 1983—87 ганаровы старшыня Сацыяліст. партыі Аўстрыі. За ўдзел ус.-д. руху ў 1935—37 і сак.—жн. 1938 зняволены. Учасаншлюсу Аўстрыі (1938—45) у эміграцыі ў Швецыі. З 1945 на дыпламат. службе, у т. л. сакратар аўстр. пасольства ў Стакгольме (1946—51), дзярж. сакратар (1953—59) і міністр замежных спраў Аўстрыі (1959—66). У 19.56—83 дэп.Нац. савета (парламента). У 1970—83 федэральны канцлер Аўстрыі. Праводзіў курс на захаванне нейтралітэту краіны, выступаў за вырашэнне Блізкаўсходняга канфлікту (урад К. ў 1980 першым на Захадзе прызнаў Арганізацыю вызвалення Палесціны) і інш. Аўтар прац «Аспекты дэмакратычнага сацыялізму» (1974), «Час, у які мы жывём» (1978), «Блізкаўсходняя праблема. Прамовы, інтэрв’ю, каментарыі» (1985), «У струмені палітыкі. Вопыт еўрапейца» (1988) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСФАРД (Oxford),
горад у Вялікабрытаніі, на ПнЗ ад Лондана, на р. Тэмза. Адм. ц. графства Оксфардшыр. Каля 130 тыс.ж. (1999). Паліграф. і эл.-тэхн.прам-сць. Старажытны універсітэцкі горад (гл.Оксфардскі універсітэт). Арх. помнікі: рамана-гатычны сабор (12—16 ст.), арх. ансамблі універсітэцкіх каледжаў пераважна ў стылі англ. готыкі. Музей Ашмала (археал. і маст. калекцыі). У прыгарадзе Каўлі — аўтамабілебудаванне.
Упершыню згадваецца як крэпасць у 912. Да канца 12 ст. горад абкружаны валамі і драўлянымі ўмацаваннямі. Стварэнне ў 2-й пал. 12 ст. ун-та вызначыла яго развіццё як універсітэцкага горада. Як крэпасць і цэнтр навукі ў сярэднявеччы О. адыгрываў ролю 2-й сталіцы Англіі. У 1258 у О. збіраўся т.зв. «шалёны парламент», які абмежаваў уладу караля. З 1541 рэзідэнцыя англіканскага епіскапа. Учасанглійскіх рэвалюцый 17 стагоддзя рэзідэнцыя і штаб-кватэра караля Карла I. У 1646 горад заняты войскамі О.Кромвеля. У 1681 учас рэстаўрацыі Сцюартаў Карл II правёў тут апошняе пасяджэнне парламента.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЬЕР (Thiers) Адольф (14.4.1797, г. Марсель, Францыя — 3.9.1877),
французскі дзярж. дзеяч, гісторык. Чл.Франц. акадэміі (з 1833). Па прафесіі адвакат. УчасЛіпеньскай манархіі прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў. Быў арганізатарам жорсткага задушэння рэсп. паўстанняў 1834 у Ліёне, Парыжы і інш. Напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі 1848 перайшоў у апазіцыю да ўрада Гізо, падтрымліваў кандыдатуру Л.Банапарта (гл.Напалеон III) у прэзідэнты. Пасля банапартысцкага перавароту 1851 адышоў ад паліт. дзейнасці, з 1863 у памяркоўна-ліберальнай апазіцыі. Пасля рэвалюцыі 1870 у Францыі ў 1871 узначаліў выканаўчую ўладу Франц. рэспублікі; заключыў зневажальны для Францыі мірны дагавор з Прусіяй. УчасПарыжскай камуны 1871 узначаліў версальцаў у барацьбе супраць камунараў. Са жн. 1871 прэзідэнт Трэцяй рэспублікі. З 1873 у адстаўцы. Ц. — адзін з заснавальнікаў новага кірунку ў гістарыяграфіі, які прызнаваў барацьбу класаў ключом да разумення ўсёй франц. гісторыі, але заканамернай лічыў толькі барацьбу паміж буржуазіяй і дваранствам. Аўтар «Гісторыі Французскай рэвалюцыі» (1823—27), «Гісторыі Консульства і Імперыі» (1845—69).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮА́НЬ ШЫКА́Й (16.9.1859. пав. Сянчэн, прав. Хэнань, Кітай — 6.6.1916),
кітайскі ваенны і дзярж. дзеяч. Маршал Кітая. Ваен. службу пачаў пад кіраўніцтвам Лі Хунчжана ў Аньхойскай арміі, якая ў 1882 уведзена ў Карэю; у 1885—94 намеснік кіт. імператара ў Карэі. Учас«ста дзён рэформ» (1898) напачатку далучыўся да рэфарматараў, потым адышоў ад іх. У 1901—08 намеснік сталічнай прав. Чжылі; узначальваў рэарганізацыю кіт. арміі на еўрап. ўзор. УчасСіньхайскай рэвалюцыі 1911—13 з кастр. 1911 галоўнакаманд. войскамі Янцзыцзянскага раёна, з 2.11.1911 — прэм’ер-міністр Кітая. Пасля адрачэння дынастыі Цын з 2.2.1912 часовы, з 13.10.1913 пастаянны прэзідэнт Кітая. Імкнуўся ўсталяваць рэжым асабістай улады. Уліп.—жн. 1913 падавіў узбр. выступленне прыхільнікаў Сунь Ятсена («другую рэвалюцыю»), устудз. 1914 распусціў парламент, уснеж. 1915 абвешчаны імператарам, але ўзбр. выступленні ў правінцыях прымусілі яго ў сак. 1916 адмовіцца ад рэстаўрацыі манархіі. Раптоўна памёр у Пекіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТЫФІКАЦЫ́ЙНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ,
інжынерныя пабудовы для эфектыўнага выкарыстання зброі, размяшчэння і аховы ўзбраення, ваен. тэхнікі, войск і насельніцтва ад уздзеяння сродкаў паражэння праціўніка і інш. Падзяляюцца на палявыя і доўгатэрміновыя. Палявыя Ф.з. будуюцца ў ваен.час з выкарыстаннем мясц. матэрыялаў, а таксама элементаў і канструкцый прамысл. вытв-сці; бываюць адкрытага (акопы, траншэі, шчыліны і інш.) і закрытага (бліндажы, сховішчы і інш.) тыпаў. Доўгатэрміновыя Ф.з. будуюцца гал. чынам у мірны час з даўгавечных і трывалых матэрыялаў (жалезабетону, металу і інш.); абсталёўваюцца сістэмамі энерга-, паветра-, водазабеспячэння і інш. Паводле прызначэння адрозніваюць Ф.з., з якіх ажыццяўляецца кіраванне і назіранне (гл.Назіральны пункт, Пункт камандны), ахова асабовага складу і цывільнага насельніцтва і інш. Распрацоўкай канструкцый і спосабаў буд-ва Ф.з. займаецца фартыфікацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЧАСЛА́Ў УЛАДЗІ́МІРАВІЧ (1083—1155),
князь, сын Уладзіміра Манамаха. У 1116 як смаленскі князь учас паходу на менскага (мінскага) кн. Глеба Усяславіча адваяваў Оршу і Копысь. Пасля смерці бацькі ў 1125 атрымаў Тураўскае княства. У 1127 удзельнічаў ва ўзяцці Ізяслаўля (Заслаўя) учас паходу кіеўскіх князёў на Полацкую зямлю. У 1132 княжыў у Пераяслаўлі, праз год вярнуўся ў Тураў. Праводзіў палітыку адасаблення Турава ад Кіева. Пасля няўдалай спробы кіеўскага кн. Усевалада ў 1142 захапіць Тураўскую зямлю Вячаслаў Уладзіміравіч пакінуў Тураў сыну Святаславу і перайшоў у Пераяслаўль. Незадаволеныя гэтым чарнігаўскія князі Ольгавічы напалі на Пераяслаўль, і Вячаслаў Уладзіміравіч вярнуўся ў Тураў. Раздаў гарады Бярэсце (Брэст), Драгічын, Клечаск (Клецк), Рагачоў, Чартарыйск сваім родзічам. У 1146, калі кіеўскі пасад захапіў Ізяслаў Мсціславіч, Вячаслаў Уладзіміравіч вярнуў сабе гэтыя гарады, захапіўшы таксама і Уладзімір-Валынскі, за што быў пераведзены з Турава ў Перасопніцу на Валыні. Пазней, верагодна, быў суправіцелем Ізяслава Мсціславіча на кіеўскім троне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́БКНЕХТ (Liebknecht) Карл (13.8. 1871, г. Лейпцыг, Германія — 15.1.1919),
дзеяч герм. і міжнар.сацыяліст. руху. Сын В.Лібкнехта. Адвакат. З 1900 член С.-д. партыі Германіі. Адзін з заснавальнікаў (1907) і старшыня (да 1910) Сацыялістычнага інтэрнацыянала моладзі. У 1908—16 чл. палаты дэпутатаў Прусіі. У 1912—16 дэп. рэйхстага (выключаны ў студз. 1916), у якім учас 1-й сусв. вайны ў снеж. 1914 і жн. 1915 адзіны з сацыял-дэмакратаў галасаваў супраць ваен. крэдытаў. У 1916 адзін з заснавальнікаў групы «Спартак» (з ліст. 1918 «Спартака саюз»). За антыўрадавыя і антываен. выступленні зняволены. Укастр. 1918 вызвалены. УчасЛістападаўскай рэвалюцыі 1918 абвясціў Германію «свабоднай сацыялістычнай рэспублікай». Адзін з заснавальнікаў Камуніст. партыі Германіі. Аўтар брашуры «Мілітарызм і антымілітарызм» (1907; за яе прыгавораны да зняволення ў крэпасці), працы «Класавая барацьба супраць вайны» (1919) і інш. Забіты разам з Р.Люксембургу Берліне паліт. праціўнікамі.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. речи, письма и статьи. М., 1961;
Мысли об искусстве. Трактат, статьи, речи, письма. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́КЕШ,
горад у Марока, у перадгор’ях Высокага Атласа. Адм. ц. правінцыі Маракеш. Каля 1,5 млн.ж. з прыгарадамі (1997). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр паўд.ч. краіны. Прам-сць: харч., хім., тэкст., швейная, дрэваапр., цэментная. Саматужная вытв-сць (дываны, саф’ян). Зімовы курорт. Цэнтр турызму. Ун-т. Музеі мараканскага мастацтва, гем і керамікі. Арх. помнікі 11—12 ст. Помнікі медыны (купальны павільён Куба эль-Баадыйн, мячэць Кутубія, вароты Баб-Агвенау) уключаны ЮНЕСКАу спіс Сусветнай спадчыны; шматлікія ансамблі 14—16 ст., палацы.
Засн. ў 1070 (паводле інш. звестак, у 1060 ці 1062) Альмаравідамі. У канцы 12 ст. буйны гандл. цэнтр з насельніцтвам каля 100 тыс.чал. Пры Альмаравідах, Альмахадах і Саадзідах (1554—1659) М. — сталіца Зах. Магрыба; учасфеад. міжусобіц — рэзідэнцыя правіцеляў Паўд. Марока. У 1515 партугальцы беспаспяхова спрабавалі захапіць М. Учасфранц. пратэктарату над Марока (1912—56) паліт. і эканам. значэнне горада зменшылася. Пасля абвяшчэння незалежнасці Марока (1956) адм. цэнтр аднайм. правінцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РНЫ (Černý) Адольф (19.8.1864, г Градзец-Кралаве, Чэхія — 27.12.1952),
чэшскі пісьменнік, вучоны-славіст. Д-рфілал.н. (1946). Чл.Чэш. акадэміі навук і мастацтваў (1925). Скончыў настаўніцкі ін-т (1883). У 1898 заснаваў час. «Slovanský přehled» («Славянскі агляд»), у якім змяшчаліся матэрыялы пра грамадскае, культ. і літ. жыццё слав. народаў, у т. л. і беларусаў. У 1898—1904 заг.Этнагр. музея, у 1901—20 выкладчык слав. моў Карлава ун-та ў Празе. У 1890-я г. наведваў Беларусь, запісваў бел. фальклор («Беларускія песні з Дзісенскага павета Віленскай губерні», 1895). Надрукаваў арт. «Беларускі часопіс» (1906) і «З Беларусі» (1909), прысвечаныя бел. газетам «Hama доля» і «Наша ніва». Уарт. «Беларускія нацыянальныя і культурныя імкненні ў 1909—1910 гг.» (1911) характарызаваў літ. рух на Беларусі. Аўтар кніг і артыкулаў пра славян «Славянства ў час сусветнай вайны» (1919), «Выбраныя паэтычныя творы» (т. 1—4, 1928—29). Пераклаў на чэш. мову асобныя вершы Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЯСЛА́Ў БРАЧЫСЛА́ВІЧ (каля 1029—14.4.1101),
князь полацкі [1044—1101]. Сын полацкага кн.Брачыслава Ізяславіча. У 1060 удзельнічаў разам з Яраславічамі (Ізяславам, Святаславам, Усеваладам) у паходзе супраць качэўнікаў торкаў. Імкнуўся пашырыць Полацкае княства і адстойваў яго самастойнасць. У 1065 няўдала напаў на Пскоў, але здолеў разбіць войска наўгародскага кн. Мсціслава на р. Чарэха, пасля чаго ў 1066 захапіў Ноўгарад. вывез з Сафійскага сабора званы і інш. рэчы, а ч. горада спаліў. УНямігскай бітве 1067 разбіты 3 братамі Яраславічамі, вераломна захоплены імі ў палон учас перагавораў каля Оршы і зняволены ў Кіеве. УчасКіеўскага паўстання 1068—69 вызвалены народам з цямніцы і 7 месяцаў быў вял. князем у Кіеве. Учас паходу супраць былога вял.кн. Ізяслава У.Б. вярнуўся ў Полацк, але прагнаны адтуль Ізяславам. З войскам, набраным сярод фінскага племя водзь, у 1069 разбіты пад Ноўгарадам. У 1071 вярнуў княжанне ў Полацку. Пабудаваў Полацкі Сафійскі сабор. К 1078 захапіў часова Смаленск. За рашучасць, розум і энергію празваны Чарадзеем. Адзін з герояў «Слова аб паходзе Ігаравым», упамінаецца ў былінах кіеўскага цыкла. Меў сыноў Барыса (Рагвалода), Давыда, Глеба, Расціслава, Рамана, Святаслава.
Літ.:
Леонардов Д.С. Полоцкий князь Всеслав и его время // Полоцко-Витебская старина. Витебск, 1912. Вып. 2;
1916. Вып. 3;
Рыбаков Б.А. Древняя Русь: Сказания. Былины. Летописи. М., 1963;
Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв: (Очерки истории Северной Белоруссии). М., 1966;
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990;
Тарасаў С.В. Чарадзей з сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мн., 1991.
Г.В.Штыхаў.
Усяслаў Брачыславіч. Фрагмент мініяцюры Радзівілаўскага летапісу 15 ст.