уладанне ЗША у цэнтр.ч. Ціхага ак., на паўн. перыферыі Мікранезіі. Уключае а-вы Уэйк, Уілкс і Піл. Пл. 6,5 км². Нас. каля 2 тыс.чал. (1998) — амерыканцы (ваеннаслужачыя і кантрактнікі). Уэйк — атол падковападобнай формы, узвышаецца над паверхняй акіяна ў сярэднім на 3,5 м. Клімат пасатны, параўнальна сухі. Ападкаў да 1000 мм за год. Бываюць тайфуны. Глебы пясчаныя, малаўрадлівыя. Жывёльны і расл. свет бедны. Усе прамысл. і харч. тавары імпартуюцца. Кабельная сувязь з Ганалулу і Гуамам.
Атол Уэйк да адкрыцця ісп. мараплаўцам А.Менданья дэ Нейра у 1568 і паўторна ў 1796 англ. капітанам У.Уэйкам быў ненаселены. З 1899 уладанне ЗША. Напярэдадні 2-й сусв. вайны тут пачалі буд-ваваен. базы. У 1941—45 акупіраваны яп. войскамі. Пасля вайны на в-ве Уэйк створана база ВПСЗША Аэрадром на в-ве Уэйк выкарыстоўваецца як месца для аварыйных пасадак самалётаў пры выкарыстанні трансціхаакіянскіх рэйсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЕ РАЗВЕ́ДВАЛЬНАЕ ЎПРАЎЛЕ́ННЕ (ЦРУ; Central Intelligence Agency — CIA),
каардынуючы цэнтр цывільнай і ваен. разведкі, асноўны орган стратэг. разведкі ЗША, які ажыццяўляе сваю дзейнасць на правах самаст.развед. ведамства. Створана ў 1947. Узначальвае дырэктар ЦРУ, які падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту ЗША. Пад яго кантролем распрацоўваецца бюджэт нац. разведкі, рыхтуецца важнейшая развед. інфармацыя для вышэйшага ваен.-паліт. кіраўніцтва краіны. ЦРУ налічвае 15—18 тыс. супрацоўнікаў у цэнтры, 4—5 тыс. за межамі краіны і тысячы агентаў унутры краіны; больш за 100 рэзідэнтур і рэгіянальных апорных цэнтраў за мяжой, а таксама шэраг аб’ектаў на тэр.ЗША. Гадавы бюджэт больш за 3 млрд.дол. Для вядзення разведкі ЦРУ апрача свайго апарата выкарыстоўвае прадстаўнікоў інш. ведамстваў і арг-цый, цесна супрацоўнічае з развед. службамі шэрагу інш. дзяржаў, найперш членаў блока НАТО.
Літ.:
ЦРУ глазами американцев: Сб. материалов зарубежной прессы. 2 изд. М., 1977;
Проблемы конституционализма. Вып. 6. Специальные службы в условиях конституционной демократии: Республика Беларусь и междунар. опыт. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІН (Bardeen) Джон (23.5.1908, г. Мадысан, ЗША — 30.1.1991),
амерыканскі фізік і інжынер-электронік; адзін са стваральнікаў тэорыі звышправоднасці. Чл.Нац.АНЗША (1954), Нац.інж. акадэміі ЗША (1972). Замежны чл.АНСССР (1982). Скончыў Вісконсінскі (1929) і Прынстанскі (1936) ун-ты. З 1935 у Гарвардскім, з 1938 у Мінесоцкім ун-тах, з 1945 у «Бел тэлефон лаборатарыс». З 1951 праф. Ілінойскага ун-та. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, фізіцы нізкіх т-р, звышправоднасці Адкрыў транзістарны эфект і вынайшаў паўправадніковы трыёд з кропкавымі кантактамі (1947; з У.Н.Братэйнам, гл. Дадатак). Пабудаваў (разам з Л.Х.Куперам і Дж.Р.Шрыферам) паслядоўную тэорыю звышправоднасці (тэорыя Бардзіна—Купера—Шрыфера; 1957), прадказаў звышцякучасць вадкага гелію-3 (1958). Вялікі залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1987). Нобелеўскія прэміі 1956 (з Братэйнам і У.Б.Шоклі), 1972 (з Куперам і Шрыферам).
Тв.:
Рус.пер. — Новое в изучении сверхпроводимости. М., 1962 (разам з Дж.Шрыферам).
Літ.:
Алферов Ж.І. Памяти великого физика современности // Физика и техника полупроводников. 1991. Т. 25.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСТСЕ́ЛЕР (англ. best seller),
найбольш ходкая кніга, якая выдадзена вялікім тыражом і карыстаецца павышаным попытам. Тэрмін узнік у ЗША у канцы 19 ст. Поспех бестселера абумоўлены найперш рэкламай, дзе стаўка робіцца на стэрэатыпы масавай свядомасці, сучасную моду, прэстыжнасць або забароненасць (гл.«Масавая літаратура»). Сярод такога роду л-ры звычайна пераважаюць дэтэктывы, фантастычна-прыгодніцкія і любоўныя раманы, хоць у разрад бестселераў могуць трапіць і творы сур’ёзнай л-ры (напр., Біблія, якая выдаецца на 253 мовах свету). Спісы бестселераў рэгулярна друкуюцца ў буйных перыяд. выданнях Зах. Еўропы і ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ДЛ (Beadle) Джордж Уэлс (22.10.1903, Уаху, штат Небраска, ЗША — 9.6.1989),
амерыканскі генетык. Чл.Нац.АНЗША. Скончыў Небраскі (1926) і Корнелскі (1931) ун-ты. З 1931 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це, з 1936 у Гарвардскім ун-це. З 1937 праф. Станфардскага ун-та, у 1946—61 — Каліфарнійскага тэхнал. ін-та, да 1968 прэзідэнт Чыкагскага ун-та. Навук. працы па біяхім. генетыцы. Адзін з аўтараў (1941) фундаментальнай канцэпцыі: «адзін ген — адзін фермент» (кожны ген адказвае за сінтэз толькі аднаго фермента). Нобелеўская прэмія 1958 (разам з Э.Тэйтэмам і Дж.Ледэрбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІН (Bean) Алан (н. 15.3.1932, Уілер, штат Тэхас, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС. Скончыў Тэхаскі ун-т (1955). З 1963 у групе касманаўтаў НАСА. З Ч.Конрадам і Р.Горданам здзейсніў 14—24.11.1969 палёт на Месяц, у час якога двойчы выходзіў (разам з Конрадам) на яго паверхню. 28.7—25.9.1973 разам з О.Гэрыётам і Дж.Лусмам ажыццявіў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (з выхадам у адкрыты космас). Агульная працягласць палёту 69,7 сут. Уладальнік 11 сусв. рэкордаў у галіне касм. палётаў. Залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РЛАЎГ (Borlaug) Норман Эрнест (н. 25.3.1914, Крэска, штат Аява, ЗША),
амерыканскі генетык і раслінавод. Скончыў ун-т у Мінесоце (1937). Чл.Нац.АНЗША, замежны чл. УАСГНІЛ (1972). Праф. земляробства Тэхаскага ун-та з 1984. У сярэдзіне 1960-х г. — 1979 дырэктар Праграмы па даследаваннях і вытв-сці пшаніцы пры Міжнар. цэнтры па паляпшэнні сартоў кукурузы і пшаніцы (Мексіка). Вывеў сорт «карлікавай» пшаніцы, устойлівай у розных кліматычных умовах да захворванняў і з вял. ураджайнасцю, што дало магчымасць паменшыць харч. праблемы ў краінах Азіі, Паўд. Амерыкі і Афрыкі. Нобелеўская прэмія міру 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЎН (Braun) Вернер фон (23.3.1912, г. Выжыск, Польшча — 5.6.1977),
канструктар ракетнай і касм. тэхнікі. Вучыўся ў Цюрыхскім і Берлінскім тэхнал. ін-тах, Берлінскім ун-це. Гал. канструктар балістычнай ракеты «Фау-2», якая выкарыстана для абстрэлу Вялікабрытаніі і Нідэрландаў у час 2-й сусв. вайны. Адзін з кіраўнікоў ваен. даследчага ракетнага цэнтра Германіі ў Пенемюндзе (1937—45). З 1945 у ЗША, дзе ўзначальваў Службу праектавання і распрацоўкі ўзбраення арміі ЗША. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ракеты «Рэдстоўн», ракеты-носьбіты «Юпітэр», «Сатурн», ШСЗ «Эксплорэр», касм. караблі «Апалон».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯГА ВО́ЗЕРА ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫ РАЁН,
каля зах. краю Верхняга воз., пераважна ў ЗША (штат Мічыган, Вісконсін і Мінесота) і Канадзе (прав. Антарыо); адзін з буйнейшых жалезарудных басейнаў свету. Працягласць басейна з З на У каля 600 км, з Пн на Пд каля 300 км. Жал. руды прымеркаваны да пратэразойскай жалезаруднай фармацыі, магутнасць яе 15—300 м, прадстаўлены таканітамі і звязанымі з імі багатымі гематытавымі рудамі (колькасць Fe 51—57%) і беднымі рудамі — магнетытавымі кварцытамі (Fe каля 27%). Здабыча з 1854. Руда абагачаецца. Асн. спажыўцы — металургічныя з-ды ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЗЕЛ, Вісель (Wisel) Торстэн Нільс (н. 3.6.1924, г. Упсала, Швецыя), амерыканскі нейрафізіёлаг. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў, Нац.АНЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва. Праф. фізіялогіі (1964), нейрабіялогіі. Вучыўся ў Каралінскім ін-це ў Стакгольме. З 1954 працаваў у гэтым ін-це. З 1955 у ЗША. З 1959 у Гарвардзе, з 1983 праф. у Ракфелераўскім ун-це. Навук. працы па нейрафізіялогіі органаў зроку. Разам з Д.Х.Х’юбелам вызначыў прынцыпы перапрацоўкі інфармацыі ў нейронных структурах мозга, якія ўспрымаюць вонкавыя сігналы. Нобелеўская прэмія 1981 (разам з Х’юбелам).