НАР’Я́Н-МАР,

горад, цэнтр Ненецкай аўт. акругі. у Расіі. Размешчаны за Паўн. палярным кругам, у зоне пашырэння шматгадовамёрзлых парод, на Пячорскай нізіне, на адной з праток р. Пячора. Засн. ў пач. 1930-х г. 19,2 тыс. ж. (1996). Марская і рачная прыстань, за 110 км ад Баранцава м. Прам. прадпрыемствы. акц. т-ва «Пячорскі лес», рыба- і мясакамбінаты, масларобны з-д. Краязнаўчы музей.

т. 11, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛЮСЫ СВЕ́ТУ паўночны і Паўднёвы,

пункты перасячэння восі свету з нябеснай сферай. Паблізу Паўн. П.с. знаходзіцца Палярная зорка. Не ўдзельнічаюць у сутачным вярчэнні нябеснай сферы, але з прычыны прэцэсіі павольна перамяшчаюцца адносна зорак па эліпсе, які не замыкаецца, з вуглавым памерам вял. паўвосі 26°27′ і робяць поўны абарот за 26 тыс. гадоў. Пры гэтым з-за нутацыі маюць месца невялікія ваганні П.с.

т. 12, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЎКЕ́ТА,

возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Літвой, у бас. р. Дзісна, за 39 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,25 км², даўж. 730 м, найб. шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Схілы катлавіны выш. 5—7 м (на Пн да 2 м), разараныя, часткова пад хмызняком. Сцёк у р. Раўкета.

т. 13, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭСУ́РС (ад франц. ressource дапаможны сродак) тэхнічны, напрацоўка вырабу (машыны, тэхн. сістэмы) да дасягнення гранічнага стану, пры якім яго далейшая эксплуатацыя немагчыма, непажадана (з-за паніжэння эфектыўнасці) або небяспечна. Колькасна ацэньвае даўгавечнасць вырабу, яго надзейнасць. Выражаецца ў гадах, гадзінах, кіламетрах, гектарах, колькасці ўключэнняў і інш. Бывае поўны (за ўвесь тэрмін службы да канца эксплуатацыі), дарамонтны, міжрамонтны, выкарыстаны, астаткавы. Завязаны з безадказнасцю.

т. 14, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІ́НЯЯ,

рака ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Свіслач (бас. р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 508 км². Цячэ на Пд Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пачынаецца за 3 км на З ад в. Паплавы, вусце за 2,8 км на ПнУ ад в. Цяплухі. Рэчышча каналізаванае. Асн. прытокі: Пратасевіцкі канал (злева) і Каранскі канал (справа). На рацэ г. Асіповічы.

т. 14, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЯРЭ́ДНІ ЗАРАБО́ТАК,

сярэдні памер заработнай платы работніка за пэўны перыяд. Выплачваецца ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках. Паводле Прац. кодэкса Рэспублікі Беларусь С.з. захоўваецца за работнікамі ў перыяд выканання дзярж. ці грамадскіх абавязкаў, пераезду на работу ў інш. мясцовасць, вымушанага прагулу і інш. На аснове С.з. разлічваюцца пенсіі, выхадныя дапамогі, дапамогі па беспрацоўі і стыпендыі беспрацоўным, якія праходзяць прафес. падрыхтоўку ці перападрыхтоўку.

т. 15, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФЛАМІ́НЫ (лац. flamines),

жрацы культаў асобных багоў у Стараж. Рыме. Калегія Ф. падзялялася на З старэйшых Ф. (выбіраліся з патрыцыяў), адказных за культы багоў Юпітэра, Марса і Квірына, і 12 малодшых (выбіраліся з плебеяў), адказных за культы 12 багоў: Вулкана, Флоры, Цэрэры і інш. Пасада Ф. была пажыццёвай, яны карысталіся павагай і прывілеямі. У час імперыі з’явіліся Ф. абагаўлёных імператараў.

А.​Г.​Зельскі.

т. 16, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІМО́ШЫШЧЫ, Чумакі,

возера ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Прыпяць, за 14 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, за 2 км на ПдУ ад в. Пеніца. Пл. 0,2 км², даўж. 1,37 км, найб. шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Катлавіна стужкападобнай формы, выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавіны невыразныя. Злучана пратокай з воз. Дворышча.

т. 17, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАРНІ́ЦА,

рака ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл. і Валожынскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Нёман). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 207 км². Пачынаецца за 2 км на У ад в. Вайганы Валожынскага р-на, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Бярэзіну за 1,5 км на Пд ад хутара Будзішча. Рэчышча на працягу 19,2 км капалізаванае.

т. 17, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮСУ́ПАЎ Ісмаіл Аксанавіч (2.1.1922, г. Астрахань, Расія — 20.5.1992),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). На фронце з 1942. Камандзір аддзялення сяржант Ю. вызначыўся 29.3.1943 пры вызваленні Камарынскага р-на: у баі за в. Бярозкі першы падняўся ў атаку, у баі за в. Пасудава знішчыў варожы кулямёт з разлікам. Пасля вайны на гасп. рабоце.

І.А.Юсупаў.

т. 18, кн. 1, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)