утварэнне плёнкі вокісу электрахімічным спосабам (электролізам) на паверхні метал, вырабаў. Пры анадзіраванні вырабы, апушчаныя ў электраліт, злучаюць з анодам крыніцы току. Вокісныя плёнкі (таўшчынёй 1—200 мкм) маюць павышаную цвёрдасць, гарача- і зносаўстойлівасць, электраізаляцыйныя ўласцівасці, моцна злучаюцца з металам, з’яўляюцца добрай асновай для лакафарбавых пакрыццяў. Анадзіруюць пераважна алюміній і яго сплавы. Анадзіраванне выкарыстоўваюць у машынабудаванні (для аховы вырабаў ад карозіі), прыладабудаванні (для аховы прылад ад мех. і хім. уздзеянняў і дэкар. ўпрыгажэння), самалётабудаванні і радыёэлектроніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ДО́СЛЕДНА-МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1946 у г. Бабруйск як аўтарамонтная майстэрня. З 1960 з-д нестандартнага абсталявання длятэхн. абслугоўвання аўтамабіляў і па вытв-сці спецыялізаванага рухомага саставу для перавозкі грузаў. З 1967 мае сучасную назву. З 1972 у складзе вытв.-тэхн. аб’яднання «Аўтатранстэхніка». Асн. прадукцыя (1995): самазвальныя і бартавыя прычэпы і паўпрычэпы да аўтамабіляў грузападымальнасцю 5,5—12,5 т, абсталяванне гаражнае, для рамонту і абслугоўвання аўтамабіляў, выпускае таксама метал. кіёскі, гаражы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫЛЬ (ад ням. drillen свідраваць),
ручны інструмент або машына для свідравання і апрацоўкі адтулін у метале, дрэве, пластмасе і інш. Бываюць эл., пнеўматычныя (ратацыйныя, з пнеўматычным лопасцевым рухавіком) і ручныя. Электрадрыль складаецца з эл. рухавіка, зубчастай перадачы і патрона для свердла. Скорасць вярчэння да 2200 аб/мін і болей. З рознымі прыстасаваннямі можа выкарыстоўвацца для фрэзеравання, шліфавання, паліравання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́СА ЗАКО́Н,
асноўны закон тэрмахіміі: цеплавы эфект хім. рэакцыі залежыць толькі ад прыроды і стану зыходных рэчываў і канчатковых прадуктаў і не залежыць ад колькасці і характару прамежкавых стадый у сістэме. Адкрыты эксперыментальна Г.І.Гесам у 1840. З’яўляецца адной з формаў закону захавання энергіі для сістэм, дзе адбываюцца хім. рэакцыі пры пастаянным аб’ёме ці пастаянным ціску. Карыстаюцца Геса законам для разліку цеплавых эфектаў працэсаў, якія цяжка ці практычна немагчыма ажыццявіць, на аснове эксперым. даных дляінш. працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЕМА́Т (франц. casemate ад італьян. casamatta),
1) у абарончых збудаваннях — памяшканне для засцярогі асабістага саставу, зброі і боепрыпасаў ад уздзеяння агнявых сродкаў праціўніка. Першыя К., якія засцерагалі ад артыл. агню, з’явіліся ў 16 ст., найб. пашырэнне мелі ў 18 — пач. 19 ст. 2) Браніраванае памяшканне на ваен. караблі ў 2-й пал. 19—1-й пал. 20 ст.для ўстаноўкі гармат і засцярогі іх абслугі.
3) Памяшканне ў крэпасці для ўтрымання паліт. зняволеных (у дарэв. Расіі некат. інш. краінах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГКАПЛА́ЎКІЯ ГЛІ́НЫ,
полімінеральныя, звычайна жалезіста-мантмарыланітавыя і гідраслюдзістыя гліны з паказчыкам вогнетрываласці менш за 1350 °C; часта з дамешкам пяску і арган. рэчываў. Выкарыстоўваюцца для вытв-сці грубых керамічных вырабаў (гл.Керамічная прамысловасць, Керамічная сыравіна), цэменту, керамзіту і інш. Лепшыя гатункі пластычных Л.г. выкарыстоўваюць для вырабу посуду і ў мастацкай кераміцы. На Беларусі разведаны значныя паклады Л.г. для вытв-сці цэглы, абліцовачных камянёў і дрэнажных труб; улічаны 232 радовішчы з запасамі 251,6 млн.м³, эксплуатуецца 100 радовішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРА ДЭЗІНФЕКЦЫ́ЙНАЯ,
збудаванне або тэхн. абсталяванне, прызначаныя длядэзінфекцыі. Асн.ч. — памяшканне ці ёмістасць, куды змяшчаюць вопратку, абутак, пасцельныя і інш. рэчы, якія неабходна апрацаваць. Бываюць К.д. газавыя (выкарыстоўваюць газападобныя дэзінфіцыруючыя сродкі — вокіс этылену, бромісты метыл і інш.), гарачапаветраныя (апрацоўваюць паветрам з т-рай 80—110 °C), парааўтаномныя (маюць абсталяванне для стварэння вадзяной пары), паравыя (апрацоўваюць вадзяной парай атм. ці павышанага ціску), парапаветрана-фармалінавыя (маюць фарсунку для распылення фармаліну), эл. (параўтварэнне адбываецца з дапамогай эл. награвальных прылад) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́МША (польск. zamsz),
1) скура тлушчавага ці камбінаванага (фармальдэгідна-тлушчавага) дублення, якую вырабляюць са шкур аленя, авечкі і інш. Вызначаецца мяккасцю, аксаміцістасцю, воданепранікальнасцю, значнай сітаватасцю. Афарбоўваюць у розныя колеры (неафарбаваная — светла-жоўтая). Выкарыстоўваюць для вырабу абутку, адзення, пальчатак. З. штучную вырабляюць прамочваннем тканіны з замшападобным ворсам гумавым клеем (для абутку) ці нанясеннем здробненых баваўняных валокнаў на слой гумавага клею на тканіне (для галантарэйных вырабаў).
2) Баваўняная тканіна атласнага перапляцення нітак з начасаным ворсам на добрым баку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДЗЕ́ЛКАў цывільным праве,
дзеянне грамадзян і юрыд. асоб, накіраванае на ўстанаўленне, змяненне або спыненне грамадзянскіх правоў і абавязкаў. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь З. могуць быць адна-, двух- і шматбаковыя, ажыццяўляцца ў вуснай або пісьмовай форме (простай або натарыяльнай). Аднабаковая З. стварае абавязкі для асобы, якая яе здзяйсняе, і для гэтага дастаткова выяўлення волі аднаго боку. Для двух- і шматбаковых З. неабходна выяўленне волі ўсіх яе ўдзельнікаў. З., здзейсненыя неадпаведна патрабаванням закону, лічацца несапраўднымі з наступленнем адпаведных вынікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРЖАВЕ́ЙНАЯ СТАЛЬ,
высакаякасная сталь, устойлівая супраць іржаўлення (карозіі) у атм. умовах, марской і рачной вадзе і некаторых агрэсіўных асяроддзях. Найб. пашырана хроманікелевая (мае 18% хрому і 9% нікелю) і хромістая (13—27% хрому) сталь, звычайна з дабаўкамі інш. элементаў. Хромістая сталь выкарыстоўваецца пераважна як канструкцыйны матэрыял для турбінных лапатак, арматуры крэкінг-установак, рэжучага інструменту, іншыя Н.с. — для вырабу зварачнай апаратуры, што працуе ў агрэсіўных асяроддзях, гарачаўстойлівых і гарачатрывалых канструкцый (для работы пры т-ры 550—800 °C).