рыба роду бялуг сям. асятровых. Пашырана на Д. Усходзе, у бас. Амура. 2 формы: паўпрахадная (на нераст заходзіць у Амур) і рачная (пастаянна жыве ў Амуры). Трапляецца таксама ў азёрах.
Даўж. да 5,6 м (часцей 1,5—2,5 м), маса да 1000 кг (звычайна 50—100 кг). Рот вял., паўмесяцавы. Ікра буйная, да 4 мм у дыяметры. Маляўкі кормяцца бентасам, дарослыя — рыбай. Жыве да 55 гадоў. Колькасць падтрымліваецца штучным развядзеннем. Занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУКУНО́Р (манг. сіняе возера), Цынхай,
бяссцёкавае салёнае возера ў Кітаі, ва ўсх.ч. гор Наньшань. Даўж. каля 105 км, шыр.да 65 км, пл. каля 4,2 тыс.км², глыб.да 38 м. Размешчана на выш. 3205 м, займае цэнтр.ч. Кукунорскай раўніны. Берагі слаба расчлянёныя, развіты стараж. азёрныя тэрасы (выш.да 50 м). Пясчаныя астравы. У К. упадаюць 23 ракі, найб.р. Бух-Гол утварае дэльту. З ліст.дасак. ледастаў. Багатае рыбай. Фауністычны заказнік Цынхайху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́СІЙ (грэч. Lysias; 459—380 дан.э.),
старажытнаафінскі прамоўца, лагаграф (пісаў на заказ суд. прамовы); лічаць адным з лепшых прамоўцаў старажытнасці. З 412 дан.э. жыў у Афінах. У час праўлення «Трыццаці тыранаў» (404—403 дан.э.) збег у Мегару, вярнуўся ў Афіны пасля аднаўлення дэмакр. праўлення (403). Яму належаць больш за 200 прамоў (поўнасцю захаваліся 23, у фрагментах 11). Прамовы Л. — унікальныя крыніцы па пытаннях паліт., сац.-эканам. гісторыі Афін канца 5 — пач. 4 ст.да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦЫ́НІЙ СТАЛО́Н Гай (Gaius Licinius Stolo; 4 ст.дан. э.),
старажытнарымскі народны трыбун у 376—367 дан. э., у 364 і 361 дан.э. консул. Выступаў за наданне плебеям роўных з патрыцыямі паліт. правоў. Правёў 3 законы, паводле якіх аднаго консула належала выбіраць з плебеяў, забаранялася мець больш за 500 югераў зямлі, даўгі пагашаліся на выгадных для даўжнікоў умовах. У 357 дан.э. асуджаны патрыцыямі, якія абвінавацілі Л.С. ў парушэнні праведзенага ім агр. закону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́МБЛІІ, жыярдыі (Lamblia, Giardia),
род паразітычных прасцейшых падтыпу жгуцікавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразітуюць у кішэчніку млекакормячых (грызуны, трусы), птушак, паўзуноў і земнаводных. У чалавека (пераважна ў дзяцей) адзначаецца Л. кішачная (L. intestinalis) — узбуджальнік лямбліёзу.
У жыццёвым цыкле 2 стадыі: вегетатыўная (трафазоіт) і цыста. Даўж. трафазоіта да 30, шыр.да 8 мкм, цела грушападобнае, двухбаковасіметрычнае. 4 пары жгуцікаў, 2 ядры. 2 апорныя стрыжнёвыя пласцінкі. Цыста даўж.да 13, шыр.да 9 мкм. Размнажаюцца дзяленнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШ’ЯКО́ВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці для здабычы мыш’яку. У прыродзе вядома больш за 120 мінералаў мыш’яку, гал. з іх арсенапірыт (да 46% As, часта з прымессю золата), лёлінгіт (да 72,8% As), рэальгар (да 70,1% As) і аўрыпігмент (да 61% As). Пераважна мыш’як здабываюць спадарожна з поліметал. руд у комплексе з золатам, серабром, свінцом, меддзю, кобальтам, волавам і інш. Паходжанне эндагеннае (гідратэрмальнае, метасаматычнае). Радовішчы ў Расіі, ЗША, Швецыі, Мексіцы, Японіі, Балівіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́МУЛЬ (Coregonus autumnalis),
прахадная рыба роду сігаў сям. ласасёвых. Пашыраны ў бас.Паўн. Ледавітага акіяна (акрамя р. Об). У воз. Байкал — эндэмічны азёрна-рачны падвід О. байкальскі (C.a. migratorius), які мае 3 расы: ангарскую, селенгінскую і чывыркуйскую (па назвах рэк).
Даўж. да 64 см, маса да 3 кг (у О. байкальскага даўж.да 45 см, маса да 1,5 кг). Корміцца ракападобнымі, інш. беспазваночнымі, маляўкамі і ікрой рыб. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОНТ ЭЎКСІ́НСКІ (Pontos Euxenos літаральна гасціннае мора),
старажытнагрэчаская назва Чорнага м.Да 6 ст.дан.э. яго называлі Понтам Аксінскім (негасціннае мора). Пераназвана пасля пашырэння рэгулярных эканам. і культ. сувязей грэкаў з мясц. насельніцтвам прыпантыйскіх абласцей. Плаванне па моры лічылася цяжкім і небяспечным, да 4 ст.дан.э. плавалі недалёка ад берагоў. Шмат ант. пісьменнікаў і географаў складалі перыплы (падрабязнае апісанне ўзбярэжжа П.Э.). Феакрыт, Сенека, Лукіян называлі П.Э. Скіфскім морам. У 9 ст.н.э. яго называлі яшчэ Рускім морам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́ГА ЛАЎРЭ́НЦІЯ ЗАЛІ́Ў (Gulf of Saint Lawrence),
паўзамкнёнае мора Атлантычнага ак. каля ўсх. берагоў Канады. Адмежаваны ад акіяна а-вамі Ньюфаўндленд і Кейп-Брэтан. Пл. 249 тыс.км². Глыб.да 538 м. Упадае р.Св. Лаўрэнція. Клімат мусонны. Сярэдняя т-ра вады зімой ніжэй за -1 °C, летам да 15 °C. Салёнасць на ПнУда 32 ‰, на З 12—15‰. Прылівы паўсутачныя (да 2 м). Са снеж. па май укрыты лёдам. Трапляюцца айсбергі. Суднаходства. Рыбалоўства. Парты: Сет-Іль, Квебек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́НДЫКА,
назва тэрыторыі, якую насялялі стараж. плямёны сіндаў, а таксама іх дзяржавы ў 5—4 ст.дан.э. Знаходзілася на тэр. Таманскага п-ва (Расія). Асн. заняткамі жыхароў былі земляробства, рыбалоўства і гандаль. Як дзяржава С. склалася ў 5 ст.дан.э. ў выніку войнаў сіндаў са скіфамі, што прывяло да ўзмацнення ўлады сіндскіх военачальнікаў. Вызначалася найб. ступенню элінізацыі ў параўнанні з інш. абласцямі Прычарнамор’я. У 4 ст.дан.э. страціла самастойнасць і ўключана ў склад Баспорскага царства.