КАЙМАКО́Ў (Пётр Васілевіч) (17.1.1894, с. Коржаўка Карсунскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 1973),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1956), праф. (1958). Скончыў Казанскі вет. ін-т (1926). У 1955—61 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, тэрапіі і прафілактыцы хвароб с.-г. жывёл.

т. 7, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРА́КА (Пётр Сямёнавіч) (н. 8.1.1940, в. Сведскае Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. філосаф. Д філас. н. (1990), праф. (1991). Пасля заканчэння БДУ (1968) там працуе. Навук. працы ў галіне філас. пытанняў біялогіі.

Тв.:

Философские аспекты индивидуального развития организма. Мн., 1974;

Революция в современной биологии и ее социальные аспекты. Мн., 1982.

т. 8, с. 45

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСТРАМІ́ЦКІ (Сяргей Міхайлавіч) (н. 26.11.1954, г. Харкаў, Украіна),

бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д тэхн. н., праф. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1977), дзе і працаваў з 1979. З 1995 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па антэнных сістэмах з апрацоўкай сігналаў, антэнных сістэмах радыёлакатараў спец. прызначэння, агульнай радыёлакацыі.

т. 8, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСЦЮКО́ВІЧ (Пётр Мікалаевіч) (22.11.1937, в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. гідрагеолаг. Д тэхн. н. (1997), праф. (1998). Скончыў Маскоўскі ун-т.(1960). З 1993 у БПА. Навук. працы па дынаміцы падземных вод, тэорыі і метадалогіі атрымання зыходнай інфармацыі аб ваданосных пластах і ўзбуральных свідравінах.

Тв.:

Гидрологические основы вертикального дренажа. Мн., 1979.

т. 8, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУЧО́К (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 11.3.1941, Мінск),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Сын Р.Р.Кручка. Д мед. н. (1984), праф. (1989). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1964) і працуе ў ім (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе і лячэнні вострага панкрэатыту, ультрагукавой апрацоўцы касцявой тканкі.

Тв.:

Острый панкреатит. Мн., 1981 (у сааўт.).

т. 8, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЗАРЭ́НКАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 26.7.1946, в. Шаравічы Смаленскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне аховы працы. Д тэхн. н. (1993), праф. (1995). Скончыў БПІ (1968), працуе ў БПА. Навук. даследаванні па ацэнцы ўмоў працы ў ліцейнай вытв-сці, іх уплыву на працуючых і навакольнае асяроддзе.

Тв.:

Проблемы безопасности жизнедеятельности. М., 1997 (у сааўт.).

т. 9, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛУНЦ (Восіп Лазаравіч) (29.12.1842—1930),

бел. вучоны ў галіне тэрапіі, заснавальнік процітуберкулёзнай дапамогі ў Мінску. Д медыцыны (1869). Скончыў Маскоўскі ун-т (1866). З 1867 працаваў у Мінску: ардынатар ваеннага шпіталя, урач рэальнага вучылішча, чл. камісіі па арганізацыі БДУ. Заснаваў першы на Беларусі дзіцячы процітуберкулёзны санаторый (1898). Навук. працы па пытаннях туберкулёзу, эндакрыналогіі, педыятрыі.

т. 9, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІНЬКО́ (Вацлаў Юльянавіч) (н. 14.11. 1933, в. Ніўкі Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне геадэзіі. Д тэхн. н. (1993). Скончыў Маскоўскі ун-т геадэзіі і картаграфіі (1956). З 1998 гал. навук. супрацоўнік Навук.-ўкараняльнага цэнтра па землеўпарадкаванні. Навук. працы па геадэзіі і фотатапаграфіі.

Тв.:

Технологическое проектирование аэрофотосъемки. М., 1991.

т. 10, с. 459

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІША́НІН (Юрый Фёдаравіч) (н. 27.6. 1942, с. Лябяжае Кемераўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д біял. н. (1992). Скончыў Омскі вет. ін-т (1968). У 1977—93 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. працы па абмене рэчываў і павышэнні прадуктыўнасці жывёл, уплыве мікраэлементаў на вугляводна-ліпідны абмен, прафілактыцы хвароб жывёл.

т. 10, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МЕ́ДЫКА-БІЯТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т»

(«МБІ»),

навукова-даследчае і праектна-канструктарскае дзярж. прадпрыемства. Уваходзіць у склад канцэрна «Белбіяфарм». Засн. ў 1972 у Мінску як «Белдзіпрабіясінтэз» (Бел. філіял Дзярж. праектна-вышукальнага ін-та мікрабіял. прам-сці «Паўддзіпрабіясінтэз», Адэса), на базе якога ў 1984 створаны Усесаюзны н.-д. і праектна-канструктарскі ін-т мікрабіял. вытв-сцей. З 14.10.1991 Н.-д. і праектна-канструктарскі медыка-біятэхналагічны ін-т Дзяржкампрама Беларусі. З 27.3.1997 сучасная назва. Асн. кірункі навук. даследаванняў: селекцыя і калекцыяніраванне штамаў мікраарганізмаў-прадуцэнтаў, якія выкарыстоўваюцца на прамысл. прадпрыемствах; кантроль экалаг. становішча на прадпрыемствах і распрацоўка мерапрыемстваў па яго паляпшэнні; распрацоўка новых тэхналогій атрымання прэпаратаў мед., вет. і харч. прызначэння на аснове хім. і мікрабіял. сінтэзу, а таксама на аснове кампанентаў расліннай і жывёльнай сыравіны, тэхналогій і абсталявання для эканоміі энергарэсурсаў. Выкананне праектных работ для бел. і замежных прадпрыемстваў фармацэўтычнай, мед. і мікрабіял. прам-сці.

В.​Р.​Ваакс.

т. 10, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)