у старажытным жывапісе контурны малюнак на паперы, які для жывапісца быў іканаграфічным узорам або матэрыялам пры кампаноўцы кананічных схем абраза, насценнай размалёўкі, мініяцюры. П. магла быць малюнкам ад рукі (нават самаст. кампазіцыяй), механічнай копіяй з жывапіснага арыгінала і інш. Найчасцей па контуры малюнка П. рабілі невял. адтуліны, праз якія спосабам прыпароху (нанясенне тоўчанага вугалю ці інш. фарбавальніка) выява пераносілася на аснову будучага твора. Лепшыя П. складаліся ў спец. альбомы для іканапісцаў.
шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі трапляецца з ліп.павер. у вільготных лясах, на ўскрайках вярховых балот.
Пладовае цела — шапка на ножцы дыяметрам 4—15 см, чырванавата-бурая або чырванавата-карычневая, спачатку шыроказваночкавая, потым распасцёртая, валакніста-лускаватая. Пласцінкі прырослыя, шырокія. Мякаць жаўтавата-бурая з мяккім смакам. Ножка выш. да 12 см, булавападобная, каштанава-бураватая, з цагельна-чырв. пукатымі кольцамі. Споры эліпсоідныя, іржава-жоўтыя. Ядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧО́Ў (Уладзімір Сямёнавіч) (25.3.1911, г. Разань, Расія — 25.3.1998),
расійскі вучоны ў галіне механікі, праблем кіравання і матэматыкі. Акад.Рас.АН (1981). Скончыў Ваенна-паветр.інж. акадэмію (1931), дзе і працаваў. З 1956 у Ін-це праблем інфарматыкі Рас.АН, адначасова з 1972 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па статыстычнай тэорыі працэсаў кіравання, дынаміцы палёту, тэорыі імавернасцей, дастасавальнай матэматыцы, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Ленінская прэмія 1990. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУХАНО́С (Baeothryon),
род кветкавых раслін сям. асаковых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў палярным і ўмераным паясах Паўн. паўшар’я і высакагорных субтрапічных і трапічных раёнах Азіі. На Беларусі 1 від — П. альпійскі (B. alpinum). Трапляецца па берагах зарослых азёр, на сфагнавых балотах.
Шматгадовыя травяністыя расліны, часта ўтвараюць шчыльныя дзярніны. Сцёблы шматлікія, шурпатыя, тонкія. Лісцевыя пласцінкі кароткія. шчацінападобныя. Кветкі двухполыя ў верхавінкавых малакветкавых каласках. Плод — арэшкападобны. Ранневеснавы і падснежны корм для аленяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧОЛАГАДАВА́ЛЬНІК,
спецыялізаваная гаспадарка, якая разводзіць пчол меданосных, вядзе селекцыйна-племянную работу па вывядзенні новых і паляпшэнні існуючых ліній і парод. Асн. метад — чыстапароднае развядзенне. Вядзецца пастаянны ўлік паходжання кожнай маткі, прадукцыйнасці пчаліных сем’яў, іх зімастойкасці і інш. Прадукцыя П. — плодныя маткі і пчолапакеты (4 гнездавыя рамкі з пчаліным расплодам, мёдам і плоднай маткай у спец. скрынцы), якімі забяспечваюцца пчолагадоўчыя гаспадаркі, фермы і аматарскія пчальнікі. На Беларусі вядучыя П. — Баранавіцкі, Брэсцкі, Гродзенскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЧА́НАЕ ВО́ЗЕРА.
У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад г. Іванава. Пл. 2,08 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 1,8 км, найб. глыбіня 5,7 м, даўж. берагавой лініі 6,7 км. Схілы катлавіны выш. 2—4 м (на Пд да 7 м), пясчаныя, разараныя, на У забалочаныя, пад хмызняком. Берагі пясчаныя, усх. — забалочныя. 1 востраў пл. 3 га. Дно сапрапелістае. Упадае канава Кобельская, сцёк па канаве Заазерская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ (Іосіф Людвігавіч) (12.3.1920, в. Валоўшчына Мінскага р-на — 27.10.1990),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Брат М.Л.Пятровіч. Скончыў Вільнюскі пед.ін-т (1953). У Вял.Айч. вайну са студз. 1944 сакратар Сямяніцкага, потым Камянецкага падп. райкомаў ЛКСМБ. Пасля вайны на парт. рабоце, з 1964 выкладчык, з 1975 заг. кафедры Мінскага пед. ін-та імя Горкага. Аўтар прац па гісторыі польск. рабочага рэв. руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Павел Якаўлевіч) (31.5.1924, в. Кулікі Слуцкага р-на Мінскай вобл. —23.1.2000),
бел. вучоны ў галіне геабатанікі. Канд.с.-г.н. (1964). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1952). З 1962 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі, у 1969—84 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі (вучоны сакратар). Навук. працы па лясной геабатаніцы і інтрадукцыі раслін. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Растительный покров Белоруссии (с картой М 1:1000000). Мн., 1969 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЛЯ (Аляксей Уладзіміравіч) (н. 25.3.1935, в. Сенна Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1975), праф. (1994). Скончыў БДУ (1957). Настаўнічаў, з 1970 працуе ў Бел.пед. ун-це. Даследуе праблемы філасофіі культуры, гісторыю і метадалогію культуры, творчасць бел. пісьменнікаў (В.Быкава, Г.Далідовіча, І.Мележа, К.Чорнага і інш.). Аўтар манаграфіі «Імгненні...» (1990), зб.літ.-крытычных артыкулаў «Пафас станаўлення» (1991), падручнікаў па л-ры, методыцы выкладання і культуралогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСА́СЕНКА,
рака ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 43 км. Пл. вадазбору 271 км². Пачынаецца за 1 км на У ад в. Пішчыкі, вусце на паўн. ускраіне в. Расасна. Цячэ пазах. схілах Смаленскага ўзв. Даліна трапецападобная, шыр. 1—2 км. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 2,4 км каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, шыр. 5—7 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.