геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1971). За 500 м на З ад в. Кушляны Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл., дзе жыў Ф.К.Багушэвіч. Гранітны валун. Даўж. 2,6 м, шыр. 1,3 м, выш. 1,5 м, у абводзе 6,5 м, аб’ём 2,7 м³, маса каля 7 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс.г. назад са Скандынавіі. На бакавой роўнай пляцоўцы высечана «Pamięci Macieja Buraczka 1900 R» (Памяці Мацея Бурачка 1900 г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНЬ ФІЛАРЭ́ТАЎ,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1972). За 500 м на ПнЗ ад в. Карчова Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Валун сярэднезярністага граніту з крышталямі амфіболу. Даўж. 4,1 м, шыр. 3 м, выш. 1,9 м, у абводзе 13,9 м, аб’ём 12 м³, маса каля 32 т. Прынесены ледавіком каля 200—120 тыс.г. назад са Скандынавіі. Месца сустрэч членаў канспіратыўнага т-ва патрыятычнай студэнцкай моладзі («філарэтаў»), адным з арганізатараў якога быў А.Міцкевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНЬ-ВО́ЛАТ,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1971). За 1,5 км на ПнЗ ад в. Васявічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. Валун сярэднезярністага граніту рапаківі. Даўж. 3,4 м, шыр. 2,5 м, выш. над паверхняй 1,5 м, глыб. залягання пад зямлёй каля 2 м, у абводзе 9,3 м, аб’ём 12 м³, маса каля 32 т. Прынесены ледавіком 200—120 тыс.г. назад з Выбаргскага масіву.
В.Ф.Вінакураў.
Камень-волат каля в. Васявічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобл.
расійскі кінадраматург. Засл. дз. маст. РСФСР (1969). Адзін з заснавальнікаў т-ра «Арлекін» у Кіеве (1919). З 1939 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі. Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Ленін у Кастрычніку» (1937), «За вітрынай універмага» (1956), «Паласаты рэйс» (1961, у сааўт.), «Чалавек-амфібія» (1962, паводле рамана А.Бяляева), «Прымаю бой» (1966), «Сіняя птушка» (паводле М.Метэрлінка, 1976, у сааўт.), тэлефільма «Вера, Надзея, Любоў» (1972) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́ЦІЧЫ,
вёска у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета. За 29 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 60 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Бабічы. 1020 ж., 476 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. 2 брацкія магілы сав. воінаў. Каля вёскі гарадзішчы мілаградскай (7—3 ст. да н. э.) і зарубінецкай (2 ст. да н. э. — 5 ст.н. э.) культур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМАВА́Я АДЗІ́НКА,
адзінка вымярэння і параўнання агульнай (энергет.) пажыўнасці кармоў. На Беларусі за К.а. прынята пажыўнасць 1 кг зерня аўса сярэдняй якасці. Агульную пажыўнасць кармоў разлічваюць па колькасці ў іх сырога пратэіну, тлушчу і клятчаткі, безазоцістых экстрактыўных рэчываў, страўнасці гэтых рэчываў, велічыні зніжэння пажыўнасці кармоў у залежнасці ад колькасці ў іх сырой клятчаткі. Паказчыкам энергет. пажыўнасці кармоў можа служыць таксама велічыня насычанасці іх абменнай энергіяй. На аснове К.а. разлічваюць нормы кармлення для с.г. жывёл (гл.Кармавая норма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЦКІ (Сяргей Дзям’янавіч) (5.11. 1913, в. Мудроўка Мінскага р-на — 20.9.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Варонежскі зоатэхн. ін-т (1938). Працаваў у Смаленскай вобл. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., 1-м Укр. франтах Удзельнік вызвалення Луцка, Бродаў, Перамышля.
Камандзір кав. эскадрона, ст. лейт. К. вызначыўся пры выхадзе на чэхаславацкую граніцу 19—20.9.1944, калі яго эскадрон захапіў 2 варожыя батарэі, 7 аўтамашын, знішчыў больш за 70 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСАЦЫ́ЙНЫ ТРЫБУНА́Лпры ЦВКБССР,
орган нагляду за дзейнасцю Рэв. трыбунала рэспублікі ў 1921—22. Разглядаў у касацыйным парадку скаргі і пратэсты на прыгаворы трыбунала па справах аб контррэвалюцыйных і інш. небяспечных злачынствах. У склад К.т. ўваходзілі старшыня (звычайна нар. камісар юстыцыі рэспублікі) і 2 члены — заг.суд. аддзела Наркамюста і адзін з членаў Рэв. трыбунала (які не прымаў удзел у разглядзе справы па 1-й інстанцыі). Скасаваны 1.9.1922, яго функцыі перададзены Вышэйшаму касацыйнаму суду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСІ́МАЎ,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Разанскай вобл., на левым беразе р. Ака. Засн. ў 1152, да 1471 Гарадзец-Мяшчэрскі, з сярэдзіны 15 ст. да 1681 цэнтр Касімаўскага царства (у складзе Рус. дзяржавы). 37,9 тыс.ж. (1996). Прыстань. Аэрапорт. Чыг. станцыя (за 8 км ад К.). Сеткавязальная і аўчынна-футравая ф-кі; суднарамонтны, халадзільнага машынабудавання і інш. з-ды. Краязнаўчы музей. Мінарэт (15 ст.), мусульм. маўзалеі (16—17 ст.), цэрквы і сабор (пач. 18—19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАНУ́ (Cotonou),
горад на Пд Беніна. Адм. ц. Атлантычнай правінцыі. Узнік у 1-й пал. 19 ст. 1060,3 тыс.ж. (1992, з прыгарадамі). Месца знаходжання парламента, мін-ваў і Вярх. суда краіны. Порт на Гвінейскім зал.(вываз ядраў пальмавых арэхаў і пальмавага алею, копры, кавы, бавоўны). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., дрэваапрацоўчая. Разьба па дрэве, пляценне кошыкаў і інш. саматужныя промыслы. ЦЭС. Бат. сад. За 15 км на Пнун-т.