адна ці шматлязовы металарэзны інструмент. Найб. пашыраны прызматычны Р. складаецца з галоўкі з рабочай (рэзальнай) часткай пэўнай геам. формы і стрыжня — трымалкі для замацавання яго ў разцатрымальніку. Рэзальную частку Р. вырабляюць з матэрыялаў (вугляродзістай, легіраванай сталі, цвёрдых сплаваў, кампазіцыйных і інш.), цвёрдасць якіх перавышае цвёрдасць дэталей, што апрацоўваюцца. Выкарыстоўваюць пры апрацоўцы вырабаў на такарных, карусельных, даўбёжных, стругальных, зубастругальных і інш.спец. станках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСКРАПО́ЎКАў архітэктуры,
невялікі выступ плоскасці фасада, антаблемента, карніза і інш. Элементамі Р. могуць быць пілястры, лапаткі, стойкі каркаса, якія выступаюць на фасадзе будынка. Вядома са старажытнасці, пашырана ў класічных ордэрах манум. мураванай архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма. Выкарыстоўваецца ў культавай і грамадз. архітэктуры пераважна для члянення або пластычнага ўзбагачэння фасада будынка.
Раскрапоўка на галоўным фасадзе адміністрацыйнага будынка па вуліцы Кірава ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТА́ТАР (ад лац. rotare вярцець, круціць),
малафарматны апарат трафарэтнага друкудля аператыўнага размнажэння дакументаў малымі і сярэднімі тыражамі. Друкарскую форму рыхтуюць на спец. васковай паперы ці фотаплёнцы машынапісным, фотамех., фотаэл., гальванічным спосабамі або ад рукі (спец. пяром). Форму нацягваюць на цыліндр з фарбавальным апаратам унутры. Пры рабоце Р. фарба праходзіць праз прабітыя абрысы літар і адбіваецца на прыціснутай паперы. Менш прадукцыйны, чым ратапрынт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТВЕ́ЙЛЕР (Rottweiler, ад назвы г. Ротвайль, Германія),
парода службовых. сабак. Выведзена ў канцы 10 ст. ў Германіі. Выкарыстоўваецца як вартаўнічы і вышукны сабака, для выратавальнай службы ў гарах.
Канстытуцыя Р. моцная, грубая. Касцяк і мускулатура добра развітыя, масіўныя. Выш. ў карку 60—68 см. Поўсць кароткая, шчыльная, з добра развітым падшэрсткам. Афарбоўка чорная, з выразна адмежаванымі рыжымі ці карычневымі падпалінамі. Хвост купіруюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАПРАМЫСЛО́ВЫЯ СУ́ДНЫ,
марскія, рачныя або азёрныя судныдля здабычы (лоўлі), апрацоўкі і транспартавання рыбы. Да рыбалоўных Р.с. адносяцца траўлеры, сейнеры, рыбалоўныя боты і інш.; да рыбаапрацоўчых — плывучыя базы, кансервавыя з-ды і вытв.рэфрыжэратары (прымаюць рыбу-сырэц ад здабыўных суднаў і перапрацоўваюць яе ў паўфабрыкат ці гатовую прадукцыю); да транспартных — быстраходныя трансп. рэфрыжэратары. Гл. таксама Рыбная прамысловасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ТАРСКАЯ ШКО́ЛА,
навучальная ўстанова ў Стараж. Грэцыі (з 3 ст. да н.э.) і Рыме (з 1 ст. да н.э.) для падрыхтоўкі моладзі з арыстакратычнага асяроддзя да дзярж.-паліт. дзейнасці. Пасля элементарнай (трывіяльнай) і граматычнай школ Р.ш. была вышэйшым звяном трохступеннай сістэмы адукацыі, якая існавала да канца антычнасці. Акрамя навучання аратарскаму майстэрству Р.ш. давала веды па філасофіі, гісторыі, л-ры, правазнаўстве і інш. дысцыплінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧКІ,
вадасховішча ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Кублік. Створана ў 1981. Пл. 0,5 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 640 м, найб.глыб. 4,5 м, аб’ём вады 1,4 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 3,1 км. Напаўняецца вадой з Ляхавіцкага канала мех. водапад’ёмам. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,4 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення зямель, рыбагадоўлі і адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКАГНАСЦЫРО́ЎКА (ням Rekognoszierung ад лац. recoqnosco аглядваю, абследую),
1) візуальнае вывучэнне праціўніка і мясцовасці. Праводзіцца перад прыняццем камандзірам рашэння на бой (аперацыю), у ходзе перамяшчэння і размяшчэння войск і інш.; у мірны час — пры падрыхтоўцы і правядзенні вучэнняў, манеўраў. На Р. вызначаюцца маршруты і сродкі перамяшчэння, пункты прыпынкаў, арганізацыя аховы і інш. 2) Папярэдняе абследаванне мясцовасці для геадэзічных (топагеадэзічных) работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛОМАСКЛАДА́ЛЬНІК, капноўшчык, капаклад,
навясное ці прычапное прыстасаванне да збожжаўборачнага камбайна, прызначанае для складання саломы ў копы. Збірае салому і мякіну (масу) з саламатрэса і ачысткі камбайна і перыядычна выкідвае сабраную капу на ржышча ці ў копазбіральнік. У механізаваных С. камера запаўняецца салома- і мякінанабівальнікамі, якія падпрасоўваюць масу ў камеры; у немеханізаваных маса паступае непасрэдна з саламатрэса і ачысткі камбайна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-КРУС-ДЭ-ТЭНЕРЫ́ФЕ (Santa Cruz de Tenerife),
горад у Іспаніі, на Пн в-ва Тэнерыфе (Канарскія а-вы). Адм. ц.аўт.вобл. Канарскія а-вы і прав. Санта-Крус-дэ-Тэнерыфе. Каля 250 тыс.ж. (2000). Порт на Атлантычным ак., бункерная база для трансатлантычных рэйсаў. Ун-т (з 1701). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., хім., металаапр., вінаробчая. Кліматычны курорт.