КА́ЎЦКІ (Kautsky) Карл (16.10.1854, Прага — 17.10.1938),
дзеяч аўстр., герм. і міжнар.с.-д. руху, адзін з тэарэтыкаў і лідэраў Інтэрнацыянала 2-га. Скончыў Венскі ун-т (1879). З 1875 уаўстр.с.-д. руху. У 1881 у Лондане пазнаёміўся з К.Марксам і Ф.Энгельсам. У 1883 заснаваў і да 1917 рэдагаваў тэарэт. орган С.-д. партыі Германіі (СДПГ) час. «Die Neue Zeit» («Новы час»). Выступаў супраць рэвізіянізму Э.Бернштэйна і рэв. радыкалізму Р.Люксембург, пазней супраць інтэрпрэтацыі марксізму У.І.Леніным («бальшавізм»). У 1910—12 ідэолаг цэнтрызму. У 1-ю сусв. вайну (1914) выступаў пераважна з пазіцый пацыфізму. У 1917—22 чл.Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі. У 1938 эмігрыраваў у Амстэрдам. Аўтар фундаментальных прац «Эканамічнае вучэнне Карла Маркса» (1887), «Папярэднікі сацыялізму» (1909—21), «Матэрыялістычнае разуменне гісторыі» (1927), брашуры «Дыктатура пралетарыяту» (1918) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Происхождение христианства. М., 1990.
Літ.:
Брайович С.М. Карл Каутский — эволюция его воззрений. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛАЙНО́Р, Хулуньчы,
возера на ПнУ Кітая, на выш. 539 м. Пл. (пры высокім узроўні вады) каля 1100 км2. Глыб. 6—9 м. Жывіцца водамі рэк Керулен і Арчун-Гол; учас высокіх узроўняў — сцёк ур. Аргунь. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, занятыя трыснягом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІЛІ́НГУС (ад лац. anus задні праход + lingo лізаць), анілінкцыя,
варыянт папярэдніх інтымных ласкаў учас любоўнай прэлюдыі, пры якой палавое ўзбуджэнне дасягаецца праз раздражненне заднепраходнай вобласці партнёра языком і губамі. У вышэйшых жывёл анілінгус — звычайная з’ява ў перыяд шлюбных гульняў і падрыхтоўкі да злучкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУМБА́РЫЙ (лац. columbarium, першапачатковае значэнне галубятня),
сховішча для урнаў з прахам пасля крэмацыі. УСтараж. Рыме для К. ўзводзілі спец. будынкі з радамі паўкруглых ніш (К. на Апіевай дарозе, 1 ст. да н. э.). У наш час К. будуюцца на могілках і пры крэматорыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДВО́ЙТ, лантвойт,
лентвойт (стараж.-верхненям. lentvoget),
службовая асоба ў гарадах ВКЛ, якія мелі магдэбургскае права, намеснік войта. Выконваў даручэнні войта, учас адсутнасці войта — яго абавязкі. Прызначаўся войтам або ўладальнікам горада, у 16—17 ст. мяшчанства некат. гарадоў (Магілёў, Пінск, Брэст) дамаглося права выбіраць Л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯМЁШКА,
у беларусаў рэдкая страва з мукі. Жытнюю, радзей грэцкую муку падпрэжвалі, потым засыпалі ў круты вар або залівалі ім, варылі ў печы пры агні. У наш час Л. часам называюць зацірку, рэдкі кулеш, мяшанку жывёле. Вядома на Брэстчыне, Гомельшчыне, Магілёўшчыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РА,
самастойны атрад цяжкаўзброенай пяхоты колькасцю больш за 1000 чал.устараж. Спарце (з 431 да н.э.); тактычная адзінка спартанскай арміі. Кожная М. ўключала 4 лохі, лох — 2 пентакостысы, пентакостыс — 2 брацтвы або двайную энамотыю. Учас бою падраздзяленні М. дзейнічалі ў складзе фалангі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЕР (Payer) Юліус (1.9.1842, Шонаў, каля г. Цепліцы, Чэхія — 30.8.1915),
аўстрыйскі палярны даследчык. У 1872—74 узначаліў разам з К.Вайпрэхтам экспедыцыю на судне «Тэгетгоф», учас якой быў адкрыты архіпелаг, названы Зямлёй Франца-Іосіфа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЖА (санскр. — князь, цар, правіцель),
княжацкі тытул у дзяржавах Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Існуе са стараж. часоў, упамінаецца ў Ведах. У сярэднявеччы — правіцель невял. княства, васал махараджаў, індус паводле веравызнання. Ў часбрыт.калан. панавання ў Індыі — адзін з ганаровых тытулаў буйных землеўладальнікаў-індусаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НДЭРС (Anders) Уладзіслаў (11.8.1892, г. Блоне каля Варшавы — 12.5.1970),
польскі ваенны і паліт. дзеяч. Генерал дывізіі (1941). Вучыўся ў Вышэйшым тэхн. вучылішчы ў Рызе (1911—14), скончыў Вышэйшае ваен. вучылішча ў Парыжы (1923). У 1-ю сусв. вайну ў рас. арміі. З 1918 у Войску Польскім. Удзельнік польска-сав. вайны 1920. Учасдзярж. перавароту Ю.Пілсудскага (май 1926) нач. штаба ўрадавых войскаў. Камандаваў Валынскай (1928—37) і Навагрудскай (1934—39) брыгадамі кавалерыі, на пач. 2-й сусв. вайны — аператыўнай групай. Інтэрніраваны 29.9.1939 сав. войскамі ў час паходу ў Зах. Беларусь. Ужн. 1941 вызвалены з палону і прызначаны У.Сікорскім камандуючым польскай арміяй уСССР, якую ў 1942 вывеў на Б. Усход (гл.Андэрса армія). На чале 2-га Польскага корпуса ўдзельнічаў уІтальянскай кампаніі 1943—45. У 1946—54 Вярх. галоўнакамандуючы і Ген. інспектар Польскіх узбр. сіл на Захадзе. Пасля вайны жыў у Лондане, адзін з кіраўнікоў польск. эміграцыі.