рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 29 км. Вадазбор на Пн Цэнтральнабярэзінскай раўніны (пл. 245 км²). Пачынаецца за 5 км на З ад р.п. Зялёны Бор Смалявіцкага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Навасёлкі Барысаўскага р-на. Рэчышча на трох участках каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ТА,
рака ў Навагрудскім і Карэліцкім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток р. Сэрвач (бас.р. Нёман). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца каля в. Рутка 1-я Навагрудскага р-на, цячэ ў межах Навагрудскага ўзв. праз г.п. Карэлічы, упадае ў Сэрвач за 2,5 км на ПдУ ад Карэліч. У г.п. Карэлічы створана сажалка (пл. 0,53 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУФІ́ДЖЫ (Rufiji),
рака ў Танзаніі. Утвараецца ад сутокаў рэк Лувегу і Кіламбера, якія пачынаюцца на У ад воз. Ньяса (Малаві). Даўж. ад вытоку р. Лувегу каля 1400 км, пл.бас. 178 тыс.км². Ніжняе цячэнне ў шырокай даліне. Упадае ў праліў Мафія Індыйскага ак. Сярэдні расход вады 1100 м³/с. Паводкі ад сак. да мая. Суднаходная ніжэй вадаспада Шугуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКУ́РУ (Sankuru),
рака ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, правы прыток р. Касаі (бас. Конга). Даўж. 1200 км, пл.бас. каля 156 тыс.км². У вярхоўях цячэ ў глыбока ўрэзанай даліне, утварае парогі і вадаспады. Паводкі ад вер.—кастр. да красавіка. Сярэдні расход вады каля 1700 м³/с. Суднаходная на 580 км ад вусця. ГЭС. У бас. С. — здабыча алмазаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́РАСВАТЫ,
у старажытнаіндыйскай ведыйскай міфалогіі (гл.Веды) гал.рака сусвету і яе багіня. Паўнаводная і магутная С. ачышчае і лечыць, нясе дары, ежу, патомства, жыццёвую сілу і бессмяротнасць. Яна — багіня свяшчэннай мовы і апякунка спевакоў. У пасляведыйскую эпоху С. — багіня красамоўства і мудрасці, жонка Брахмы, вынаходніца санскрыту, апякунка мастацтваў і навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСКУЭХА́НА (Susquehanna),
рака на У ЗША. Даўж. 990 км, пл.бас. 71 тыс.км². Вытокі ў Апалачах, перасякае плато Підмант, дзе ўтварае парогі і вадаспады, упадае ў Чэсапікскі зал. Атл.ак. Веснавое разводдзе, межань у вер.—лістападзе. Ледастаў ад канца снеж. да канца сак. — пач. красавіка. Сярэдні расход вады 1140 м³/с. ГЭС. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЖА́НІЦА,
рака ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Бярозаўка (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 130 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Крулеўшчына, цячэ ў межах Свянцянскіх град. Даліна трапецападобная, шыр. 0,4—1 км, ніжэй воз. Чачалёўскае (праз якое працякае) 2—2,5 км. Рэчышча шыр. 12—16 м, на працягу 19 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ТБАРА, Бахр-эль-Асуад,
рака ў Эфіопіі і Судане, правы прыток Ніла. Даўж. 1120 км. Пачынаецца з Эфіопскага нагор’я, на Пн ад воз. Тана, цячэ пераважна па Суданскім плато. Гал. прыток Тэкэзэ (справа). У сухі перыяд года ў ніжнім цячэнні перасыхае. У перыяд летніх дажджоў (ліп.—ліст.) дасягае Ніла. Сярэднегадавы расход вады 32 м³/с. ГЭС. Каля вусця Атбары — г. Атбара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧО́СА,
рака ў Беларусі, у Веткаўскім і Добрушскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток Іпуці (бас. Дняпра). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 232 км². Пачынаецца за 1,2 км на ПдУ ад пас. Уютны Веткаўскага р-на. Цячэ па мяжы Беларусі і Бранскай вобласці Расіі, упадае ў Іпуць за 4 км на У ад в. Дзям’янкі Добрушскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІЦА, Лукаўскі канал,
рака ў Беларусі, у Рагачоўскім і Жлобінскім р-нах Гомельскай вобл. Левы прыток Добасны (бас. Дняпра). Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Старая Кашара Рагачоўскага р-на, упадае ў Добасну за 2 км на ПдУ ад в. Малевічы Жлобінскага р-на. Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 197 км. Рэчышча каналізаванае, прытокі — меліярац. каналы працягласцю 168 км.