АМЕЛЬЯНО́ВІЧ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 1.7.1924, в. Падкасоўе Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),

поўны кавалер ордэна Славы. Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1975). З 1944 на 3-м Бел. і 1-м Далёкаўсх. франтах. Разведчык сапёрнага батальёна, яфрэйтар, вызначыўся ў баях ва Усх. Прусіі пры размініраванні мінных палёў, пры разгроме Квантунскай арміі Японіі на Д.​Усходзе.

т. 1, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДУ́ЛА (Тадэвуш Іванавіч) (н. 14.9.1945, в. Хралы Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. філосаф. Д філас. н. (1994). Скончыў БДУ (1971). Даследуе гісторыю філас. і грамадска-паліт. думкі, праблемы духоўнай культуры. Асн. працы: «Культура, філасофія і духоўны свет чалавека: Тэарэтыка-метадалагічны аспект» (1986), «Філасофія ў сістэме духоўнай культуры: Праблемы сацыяльнага функцыянавання» (1993) і інш.

т. 1, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРО́ЎСКІ (Алесь Аляксандравіч) (н. 19.3.1957, г. Гродна),

бел. марфолаг. Д мед. н. (1993), праф. (1994). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1980), працуе ў ім. Навук. працы па марфалагічным аналізе рэгенератарнага патэнцыялу эпідэрмісу, развіцці вытворных эпідэрмісу ў розных відах скурных трансплантатаў і выяўленні іх рэпаратыўных уласцівасцяў у млекакормячых, распрацоўцы мінімальна траўматычных спосабаў атрымання скурных трансплантатаў.

т. 2, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУБАРЭ́ВІЧ (Якаў Рыгоравіч) (3.12.1905, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 1971),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д вет. н. (1952), праф. (1953). Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1932). З 1959 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па ветэрынарнай гінекалогіі, акушэрстве і штучным асемяненні.

Тв.:

Акушерство, гинекология и искусственное осеменение сельскохозяйственных животных. Л., 1967 (у сааўт.).

т. 5, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАКІНА́ЕВА (Лідзія Іларыёнаўна) (5.4.1905, в. Мязга Валагодскай вобл., Расія — 29.1.1990),

бел. дэрматавенеролаг. Д мед. н. (1963), праф. (1964). Скончыла 1-ы Ленінградскі мед. ін-т (1938). З 1946 працавала ў ім. У 1963—77 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук. працы па піядэрміі, туберкулёзе скуры, абмене рэчываў у хворых на дэрматозы, па псарыязе.

т. 4, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУСАКО́Ў (Валянцін Кузьміч) (н. 3.2.1933, в. Ужляціна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д біял. н. (1975), праф. (1977). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1959). З 1961 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па вывучэнні сакраторна-ферментатыўнай дзейнасці стрававальнага тракту ў розных відаў с.-г. жывёл.

т. 5, с. 541

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІДРАНО́ВІЧ (Віктар Іосіфавіч) (н. 28.10.1934, в. Карысць Салігорскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д біял. н. (1987), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет. Ін-т (1959). З 1966 у Віцебскім пед. ін-це, з 1969 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па вывучэнні вугляводнага абмену ў эндакрыннай сістэме жывёл.

т. 5, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕРАВЕ́НКА (Валерый Аляксандравіч) (н. 2.3.1950, г. Кіраў, Расія),

бел. матэматык. Д фіз.-матэм. н., праф. (1996). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навук. працы па функцыян. аналізе, дыферэнц. ураўненнях, спектральнай тэорыі лінейных аператараў.

Тв.:

О L​p-существенных спектрах некоторых классов несамосопряженных обыкновенных дифференциальных операторов. [Ч.] 1—2 / Дифференциальные уравнения. 1996. № 8—9.

т. 6, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕРМАЛІ́НСКІ (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 23.1.1929, в. Калінаўка Любанскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д мед. н. (1974). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1955). У 1965—75 працаваў у ім. Навук. працы па клініка-эксперым. даследаваннях імуналогіі і спецыфічнай дыягностыцы рэўматызму, пытаннях этыялогіі, патагенезу і прафілактыкі гэтай хваробы.

т. 6, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́ЎРЫЕЎ (Віктар Рыгоравіч) (29.12.1907, г. Уфа, Башкортастан — 14.3.1976),

бел. географ. Д геагр. н. (1959), праф. (1960). З 1961 у БДУ. Навук. працы па тэорыі і практыцы комплекснага фізіка-геагр. раянавання горных краін. Даследаваў фізіка-геагр. раёны і ландшафты Азербайджана, В’етнама, займаўся праблемаю Каспійскага м. і вусцямі рэк, якія ўпадаюць у яго.

т. 7, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)