паказчык, які характарызуе сярэдняе штодзённае выкарыстанне аднаго фактычна занятага працоўнага месца. Разлічваецца як адносіны чалавека-дзён, адпрацаваных ва ўсіх зменах да іх колькасці, адпрацаваных за той жа перыяд у найб. загружаную змену.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУГУ́-Ю́МА,
у марыйскай міфалогіі найвышэйшы бог. Жыве на небе, дзе ўзначальвае іерархію нябесных (багі сонца, грому і г.д.) і ніжэйшых зямных (багі хлеба, жывёлы) багоў. К.-ю. — дэміург (стваральнік космасу), які супрацьстаіць тварцу зла, малодшаму брату Керэмету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́КМУС (галанд. lakmoes),
фарбавальнік, які атрымліваюць з некаторых відаў лішайнікаў. Водны раствор Л. (фіялетавага колеру) выкарыстоўваюць як індыкатар (гл.Індыкатары хімічныя); у кіслым асяроддзі ён афарбоўваецца ў чырвоны колер, у шчолачным — у сіні, у нейтральным не мяняе колеру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАСТА́З (ад грэч. metastasis перамяшчэнне),
ачаг пухліннага ці запаленчага працэсу, які развіваецца ад пераносу па крыві ці лімфе паталагічнага матэрыялу (пухлінных клетак, мікраарганізмаў і інш.) з месцаў такога ж паталагічнага працэсу. Бывае адзіночны і множны. Лячэнне хірург., прамянёвае, хіміятэрапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА (франц. pas літар. крок),
танцавальная форма: 1) асобны выразны рух, які выконваецца адпаведна правілам класічнага танца; 2) танец у балеце; 3) шматчасткавая форма класічнага балета, у т. л.гран па, па-дэ-дэ, па-дэ-труа, па д’аксьён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЁТР ЯЎСЕ́ЕВІЧз Галынца,
бел. іканапісец 17 ст. Прадстаўнік беларускай іканапіснай школы. Нарадзіўся ў в. Галынец Магілёўскага р-на. Аўтар абраза «Нараджэнне Маці Божай» (1649), які вызначаецца жанравай трактоўкай рэлігійна-кананічнага сюжэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУБЛІ́ЧНАСЦЬ СУДАВО́ДСТВА,
дэмакратычны прынцып судаводства, які выяўляецца ў тым, што ўзбуджэнне крымін. спраў, іх расследаванне і вырашэнне, а таксама разгляд цывільных спраў у судзе ажыццяўляюцца адпаведнымі публічнымі (дзярж.) органамі (дазнання, следства, пракуратуры, суда) незалежна ад меркавання зацікаўленых асоб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́СТУЛА (ад лац. pustula пузыр, гнайнік),
гнайнічок, пузырок з гноем, які ўзнікае на скуры як элемент некат. дэрматозаў і інфекц. хвароб чалавека. Бываюць паверхневыя і глыбокія — звязаныя з валасяным мяшочкам і сальнай залозай. Пасля зажыўлення глыбокіх П. застаюцца рубцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТЫФІКАЦЫ́ЙНАЯ ГРА́МАТА,
дакумент, які пацвярджае ратыфікацыюміжнар. дагавора правамоцным органам дзяржавы. Звычайна падпісваецца кіраўніком дзяржавы (урада) і змацоўваецца подпісам міністра замежных спраў. Можа здавацца на захоўванне (дэпаніравацца) дэпазітарыю шматбаковага дагавора. Пры заключэнні двухбаковага дагавора яго ўдзельнікі могуць абменьвацца Р.г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭМІ́СІЯў медыцыне,
перыяд цячэння хваробы, які характарызуецца часовым аслабленнем (няпоўная) або знікненнем яе праяў (поўная). Адрозніваюць Р. тэрапеўт. (пад уплывам лячэння), спантанную (звычайна — заканамерны этап развіцця хваробы), таксама звязаныя з псіхічнымі захворваннямі (астэнічную, гіперстэнічную, неўрозападобную і інш.).