БАБУ́К Ігар Міхайлавіч (н. 18.11.1934, г. Гомель),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1998), праф. (2003). Скончыў БПІ (1963). У 1963—66 на Мінскім маторным з-дзе. У 1969—78 і з 1980 у Бел.нац.тэхн. ун-це (у 1976—78 дэкан, у 1988—99 заг. кафедры). У 1978—80 у Гаванскім ун-це (Куба). Навук. працы па пытаннях эканамічнасці тэхн. працэсаў машынабудавання, аператыўнага планавання і рэгулявання вытв. працэсаў на прадпрыемстве, эканам. эфектыўнасці інвестыцыйных укладанняў.
Тв.:
Экономика замены машин и оборудования. М., 1974 (разамз М.С.Сачко);
Организация и планирование на машиностроительном предприятии. Мн., 1976 (разамз ім жа);
Инвестиции: финансирование и оценка экономической эффективности. Мн., 1996;
Методы расчета эффективности инвестиционных проектов. Мн., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІКУ́ЛІК Леанід Рыгоравіч (н. 14.9.1925, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1974), праф. (1991). Скончыў БДУ (1952). З 1955 у Ін-це фізікі, з 1995 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па люмінесцэнцыі, спектраскапіі і лазернай фізіцы арган. злучэнняў. Устанавіў вызначальную ролю міжмалекулярных арыентацыйных узаемадзеянняў у люмінесцэнцыі арган. дыпольных малекул у кандэнсаваным стане. Выявіў з’явы самастабілізацыі і самалабілізацыі ўзбуджаных малекул у газавай фазе; Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ТА (Kroto) Гаральд (н. 7.10.1939, г. Уісбіч, Вялікабрытанія),
англійскі хімік. Скончыў Шэфілдскі ун-т (1964). З 1967 у Сусекскім ун-це (з 1985 праф.). Навук. працы па даследаванні структуры фулерэнаў. Нобелеўская прэмія 1996 (разамз Р.Кёрлам, Р.Смелі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУАСО́НА КАЭФІЦЫЕ́НТ,
адна зфіз. характарыстык матэрыялу пругкага цела, роўная адносінам абсалютных значэнняў адноснай папярочнай дэфармацыі элемента цела да яго адноснай падоўжанай дэфармацыі. Уведзены С.Д.Пуасонам. Разамз адным змодуляў пругкасці вызначае пругкія ўласцівасці ізатропнага цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВЕ́РАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 21.3.1945, г.п. Болшава Мыцішчанскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі і хіміі палімераў. Д-ртэхн.н. (1944), праф. (1997). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1968). З 1971 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (г. Гомель), з 1982 у Гомельскім політэхн. ін-це. З 1988 у Гомельскім кааператыўным ін-це (заг. кафедры), з 1993 у Бел. ун-це транспарту. Навук. працы па матэрыялазнаўстве герметызавальных і антыкаразійных матэрыялаў, фізіцы і хіміі палімераў, сумяшчальнасці кампанентаў кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове.
Тв.:
Низкомодульные композиционные материалы на основе термопластов. Мн., 1984 (разамз В.А.Гальдадзе, Л.С.Пінчуком);
Полимерные пленки, содержащие ингибиторы коррозии. М., 1993 (разамз Л.С.Пінчуком);
Герметизирующие полимерные материалы. М., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Бекір Міхайлавіч (12.7.1913, Мінск — 28.9.1982),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1967), д-ртэхн.н. (1958), праф. (1961). Скончыў БПІ (1935) і працаваў там з 1946. З 1958 заг. лабараторыі, з 1959 нам. дырэктара, з 1971 заг. лабараторыі Ін-та цепла- і масаабмену АН Беларусі. Навук. працы па прамысл. цеплаэнергетыцы, ачыстцы газавых прамысл. выкідаў, метадах цеплавільготнай апрацоўкі матэрыялаў, працэсах пераносу цеплаты і рэчыва ва ўмовах вакууму, вызначэнні аптымальных умоў інтэнсіфікацыі сублімацыйнага абязводжвання капілярна-порыстых рэчываў, вывучэнні ўплыву тэрмадыфузіі пры тэрмічнай апрацоўцы капілярна-порыстых матэрыялаў.
Тв.:
Внешний тепло- и массообмен в процессе конвективной сушки. Мн., 1957;
Реодинамика и теплообмен нелинейно вязкопластичных материалов. Мн., 1970 (разамзЗ.П.Шульманам, В.М.Гарыславец);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАР Аляксандр Іванавіч (н. 10.3.1945, г. Краматорск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1994), праф. (1993). Засл. трэнер Беларусі. Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (1996). Скончыў Бел.ін-т фізічнай культуры (1996). З 1966 у Магілёўскім пед. ін-це. З 1968 у Бел. акадэміі фіз. выхавання і спорту (з 1982 дэкан трэнерскага ф-та; у 1995—2000 рэктар). З 2000 дырэктар НДІфіз. культуры і спорту Рэспублікі Беларусь. З 2003 у Бел. акадэміі фіз. культуры. Навук. працы ў галіне тэорыі і методыкі спарт. гульняў.
Тв.:
Баскетбол в школе. Мн., 1982 (разамз Г.Л.Астроўскім);
Учись играть в баскетбол. Мн., 1985;
Спортивные игры. Мн., 1993 (у сааўт.);
Спортивные игры (общий курс). Мн., 1996 (разамз Э.К.Ахмеравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫЯ́ДЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі німфы дрэў, якія жывуць у лясах і гаях, дочкі Зеўса і дрэў. Жылі і паміралі разамз дрэвамі, апекавалі ўсіх, хто саджаў і даглядаў дрэвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́ШЫН Валерый Іванавіч (н. 12.8.1939, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1961), дзе і працаваў. З 1974 у аддзеле навукі і навуч. устаноў ЦККПБ. З 1990 рэктар Рэсп. міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. З 1994 нач. упраўлення Дзярж.к-та па навуцы і тэхналогіях Беларусі. З 2000 нам. дырэктара Бел.рэсп. фонду фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па фіз. матэрыялазнаўстве, паўправадніковым прыладабудаванні. Распрацаваў тэарэт. асновы фізікі гальвана- і тэнзарэзістыўных працэсаў у паўметалах і сплавах на іх аснове.
Тв.:
Устройства автоматики и робототехники на эффекте Холла. Мн., 1991 (разамз В.Р.Шапялевічам, В.А.Ермаловічам);
Основы фононных и электронных процессов в кристаллах. Гомель. 1999 (разамз В.М.Драко, В.Р.Шапялевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВУШКІН Ігар Аляксандравіч (н. 5.6.1935, Масква),
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-ртэхн.н. (2000). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1959). У 1963—75 і з 1983 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (з 1983 заг. аддзела). У 1975—83 у Мінскім пед. ін-це. З 1992 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі (заг. аддзела, з 1996 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы ядз. рэактараў, ізатопных тэхналогіях, радыяцыйным маніторынгу і ахове навакольнага асяроддзя. Распрацаваў безадходную тэхналогію атрымання радыефармакалагічнага прэпарату «Тэхнецый-99м».