адм.-тэр.адзінка ў Рас. імперыі ў 1775—1917. Аб’ядноўвала адну або некалькі губерняў, узначальвалася генерал-губернатарам. Уведзена Кацярынай II. Колькасць генерал-губернатарстваў мянялася. У 1782 40 губерняў былі аб’яднаны ў 19 генерал-губернатарстваў. У 19 ст. генерал-губернатарствы пакінуты толькі ў сталіцах і на ўскраінах імперыі (Польшча, Беларусь, Прыбалтыка, Сібір, Далёкі Усход, Сярэдняя Азія). На тэр. Беларусі існавалі Беларускае генерал-губернатарства (1772—1856), Віленскае генерал-губернатарства (1794—1912), Мінскае генерал-губернатарства (1831—34).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДО́Н, трыплет,
паслядоўнасць трох азоцістых асноў у малекуле нуклеінавых кіслот, якая вызначае размяшчэнне пэўнай амінакіслаты ў малекуле бялку пры яго сінтэзе; элементарная адзінкагенетычнага кода. 4 азоцістыя асновы (адэнін, гуанін, цытазін, тымін у ДНК і урацыл замест тыміну ў РНК) у камбінацыі па тры могуць утвараць 64 К., з якіх 61 кадзіруе ўключэнне 20 амінакіслот, а 3 служаць «кропкамі», што заканчваюць працэс сінтэзу поліпептыду. Паслядоўнасць К. ў гене вызначае паслядоўнасць амінакіслот у поліпептыдным ланцугу бялку, які кадзіруецца гэтым генам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЎР (франц. livre ад лац. libra фунт),
грашова-лікавая адзінка Францыі ў 9—18 ст. Падзяляўся на 20 су, або 240 дэнье. Як рэальная манета выпускаўся ў 1665 пры Людовіку XIV пад назвай «сярэбраны лі» і ў 1720 пры Людовіку XV. Пры Людовіку XVI выпушчаны залатыя манеты ў 24 Л. і сярэбраныя ў 3 і 6 Л. У выніку псавання манет кошт Л. паніжаўся. У 1795 на змену Л. прыйшоў франк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРА́ВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр.адзінка ў БССР у 1924—31 і ў 1935—56. Утвораны 17.7.1924 у Магілёўскай акрузе (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. Цэнтр — в.Журавічы. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. Пл. 635 км², нас. 33 755 чал. (1935); 189 нас. пунктаў. Скасаваны 8.7.1931, яго тэр. перададзена ў Быхаўскі, Кармянскі, Прапойскі і Рагачоўскі р-ны. 5.4.1935 Доўскі раён перайменаваны ў Ж.р. З 26.5.1935 падзяляўся на 14 сельсаветаў. Скасаваны 17.12.1956, тэр. далучана да Быхаўскага і Рагачоўскага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮ́ТАН,
адзінкасілы (у т. л. сілы цяжару, вагі, падымальнай сілы) у Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар І.Ньютана. Абазначаецца Н. 1 Н роўны сіле, якая надае целу з пастаяннай масай 1 кг паскарэнне 1 м/с2 у напрамку дзеяння сілы: 1 Н = 1 кг∙м/с2. У практыцы вымярэнняў выкарыстоўваюцца кратныя і дольныя адзінкі: меганьютан (106Н), кіланьютан (103Н), міліньютан 10−3Н), мікраньютан 10−6Н) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА, Менскае ваяводства,
адм.-тэр.адзінка ў ВКЛ у 16—18 ст. Утворана ў 1565 у складзе Мінскага павета і Рэчыцкага павета, у 1569 са складу Кіеўскага ваяв. далучаны Мазырскі павет. Мела харугву чырвонага («гваздзіковага») колеру з выявай герба «Пагоня» ў белым полі. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 усх. землі ваяводства адышлі да Расіі. Скасавана пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793, яго тэр. ўвайшла ў Мінскую губерню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ, ІЗЯСЛА́ЎСКАЕ І БРА́ЦЛАЎСКАЕ ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАРСТВА,
адм.-тэр.адзінка ў Рас. імперыі ў 1793—96. Створана на землях, далучаных у выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793). Уключала Мінскую губерню, Ізяслаўскую і Брацлаўскую губ. (паўн.-зах. Украіна). Гал. задачай адміністрацыі былі ўвядзенне рас. грамадзянскага праўлення. На тэр. ген.-губернатарства была ўтворана Мінская, Ізяслаўская і Брацлаўская правасл. епархія (гл.Мінская праваслаўная епархія). Скасавана ў сувязі з новым адм.-тэр. упарадкаваннем пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,
адм.-тэр.адзінка ў Магілёўскай губ. ў 1772—76. Цэнтр — г.Мсціслаў. Паводле ўказа ад 22.7.1773 падзялялася на Мілаславіцкі, Мсціслаўскі і Чэрыкаўскі пав.Пл. каля 790 тыс.дзес., 22 мястэчкі (каля 12 тыс.чал.), 153 сялы, 1182 вёскі (каля 146,6 тыс.чал.). На тэр. правінцыі былі 33 староствы, буйнейшыя з іх — Крычаўскае (2091 дым, 20,7 тыс.чал., 249 922 дзес. зямлі) і Хіславіцкае (301 дым, 2,9 тыс.чал., 11 371 дзес. зямлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр.адзінка на Беларусі ў 1773—1924. Цэнтр — г.Мсціслаў. Утвораны 2.8.1773 у складзе Мсціслаўскай правінцыі, з 2.4.1777 — у Магілёўскай губ. 12.12.1796 уключаны ў Беларускую губ. З 27.2.1802 зноў у Магілёўскай губ. з аднаўленнем папярэдніх межаў. Пл. каля 2,5 тыс.км². Нас. на 1883 было 63 тыс.чал. 2.2.1919 М.п. разам з Магілёўскай губ. уключаны ў РСФСР (з 26.4.1919 у складзе Смаленскай губ.). 3.3.1924 М.п. у паменшаных межах вернуты БССР, 20.6.1924 скасаваны.