метад раздзялення і ачысткі біялагічна актыўных рэчываў. Заснаваны на іх спецыфічным (адпаведна біял. функцыі) узаемадзеянні з лігандамі, якія звязаны з носьбітам кавалентнай сувяззю. Выкарыстоўваецца ў навук. даследаваннях для вылучэння ферментаў, антыцелаў, антыгенаў, гармонаў, вірусаў, клетак і вывучэння механізму іх дзеяння, а таксама ў медыцыне пры біяхім. аналізе. Гл. таксама Храматаграфія.
Літ.:
Туркова Я. Аффинная хроматография: Пер. с англ.М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЦЭТАВО́ЦАТНЫ ЭФІ́Р,
арганічнае злучэнне, этылавы эфір ацэтавоцатнай кіслаты. Мал. м. 118,14. Існуе ў выглядзе сумесі двух таўтамерных формаў: кетоннай CH3C(O)CH2COOC2H5 і енольнай CH2C(OH)=CHCOOC2H5. Вадкасць, tкіп 180,8 °C, растваральны ў вадзе, спірце, эфіры. Вельмі рэакцыйназдольны. Раздражняе скуру. Атрымліваюць дзеяннем алкагаляту натрыю на этылацэтат. Выкарыстоўваюць у вытв-сці лекаў (амідапірыну, акрыхіну і інш.), вітаміну B, азафарбавальнікаў, для араматызацыі харч. прадуктаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАДЫНАМІ́ЧНАЯ СІ́ЛА,
сіла, з якой газападобнае асяроддзе (напр., паветра) дзейнічае на паверхню цвёрдага цела, што рухаецца ў гэтым асяроддзі. Адрозніваюць тры кампаненты аэрадынамічнай сілы — сіла аэрадынамічнага (лабавога) супраціўлення, накіраваная супраць скорасці цела , — пад’ёмная сіла, — бакавая сіла, перпендыкулярная да дзвюх першых. Вызначэнне аэрадынамічнай сілы для целаў рознай формы і розных рэжымаў палёту — адна з асн. задач аэрадынамікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКІ ЗАВО́Д «ГУМАТЭ́ХНІКА».
Створаны ў г. Барысаў у 1949 як арцель па вырабе гумавага абутку. З 1956 з-д гумавых тэхн. вырабаў. У 1967 пабудаваны вытв. корпус па выпуску ўшчыльнікавых кольцаў дляжал. накрывак. У 1976—93 у ВА«Беларусьгуматэхніка». З 1992 нар. прадпрыемства «Гуматэхніка». Асн. прадукцыя (1995): фармавыя і нефармавыя гумава-тэхн. вырабы, вікельныя ўшчыльнікавыя кольцы, тавары культ.-быт. прызначэння.
Створаны ў 1929 у г. Барысаў як арцель «Чырвоны металіст», якая вырабляла сталовыя прыборы. З 1933 выпускаў ацынкаваны посуд, біклагі для малака, тэрмасы, метал. вырабы і інш. У 1945 наладжаны выпуск стальнога эмаліраванага посуду. Асн. прадукцыя (1995): посуд, мыйкі і ракавіны стальныя эмаліраваныя, вырабы з бляхі (даёнкі, лейкі і інш.), ацяпляльнікі кабіны трактара МТЗ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЯ́РСКІЯ КНІ́ГІ,
зводы імянных пералікаў па чынах прыдворных асоб Расіі (думных і вышэйшых дварцовых чыноў, стольнікаў, страпчых, маскоўскіх і выбарных дваран, дзякоў) з пазначэннем іх памесных і грашовых акладаў. Згадваюцца з пач. 17 ст. Складаліся ў Разрадным прыказе як зводныя ўлікова-акладныя дакументы. Крыніца для вывучэння памеснай сістэмы, т.зв. Гасударава двара, гісторыі рас. дваранства, генеалогіі. Захаваліся 14 баярскіх кніг (1615—91).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ДЛЕНД, бэдленд (англ. bad lands літар. дрэнныя землі),
мясцовасць з рэзка і моцна расчлянёным нізкагорным рэльефам, цяжкапраходным і непрыдатным для земляробства. Складаецца з заблытанай сеткі разгалінаваных яроў і вузкіх грабянёў, якія іх падзяляюць. Узнікае ў выніку дзейнасці часовых (ліўневых) патокаў ва ўмовах разрэджанай расліннасці на рыхлых пародах. Пашыраны ў пустынных і паўпустынных раёнах свету; пры нерацыянальным землекарыстанні бедленды ўзнікаюць у стэпах і лесастэпах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛААЗЁРСКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобл., правы прыток Дняпроўска-Бугскага канала. Даўж. 16 км. Пачынаецца з воз. Белае на мяжы з Валынскай вобласцю Украіны, за 5,6 км на Пд ад в. Гаравіца. Упадае ў водападзельны б’еф Дняпроўска-Бугскага канала каля в. Селішча. Пабудаваны ў 1905—10 для падачы вады з Прыпяці; рэгулюецца плацінай каля в. Радастава.
у Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці на р. Перавалока (за 12 км ад вусця), на тэр. Белавежскай пушчы. За 25 км на Пд ад г. Камянец, каля в. Ляцкія. Створана ў 1964. Пл. 3,32 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 1,5 км, глыб. 1,95 м. Выкарыстоўваецца для развядзення дзікай вадаплаўнай птушкі і рыбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ГАНДЛЁВАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ, «Беларусьгандальмаш». Створана ў 1976 у г. Баранавічы на базе Баранавіцкага завода гандлёвага машынабудавання (галаўное прадпрыемства) і Гродзенскага завода гандлёвага машынабудавання (уваходзіў да 1987). У 1983—86 рэканструявана і расшырана. З 1987 у аб’яднанні створана Баранавіцкае спец. канструктарскае бюро гандл. машынабудавання. Асн. прадукцыя (1995): тэхнал. абсталяванне для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання па перапрацоўцы мяса, агародніны і цеста.