ГАЛО́ЎЧАНКА (Надзея Іванаўна) (30.9 1905, г. Керч, Украіна — 5.7.1990),
бел. графік. Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1931) і Маскоўскімаст.ін-т імя Сурыкава (1948). Выкладала ў Мінскім маст. вучылішчы (1950—60). Працавала пераважна ў тэхніцы акварэлі. Аўтар твораў, якія вылучаюцца актыўным, дасканалым малюнкам, гарманічным колерам, дакладнасцю характарыстыкі персанажаў: аўтапартрэт (1944), партрэты «Лётчык», «Герой Савецкага Саюза» (абодва 1946), «Брыгадзір Макаранка» (1953), Я.Маўра (1956), І.Мележа (1957), П.Глебкі, М.Міхалапа (абодва 1958) і інш. Сярод інш. работ: «Ліст ад унука», шэраг пейзажаў.
Літ.:
Н.І.Галоўчанка / Аўтар тэксту Т.Ф.Ляўкова. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Залман Абрамавіч) (5.4.1908, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 16.2.1987),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных навук (1973). Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1936). Працаваў у Бел.геал. упраўленні, Ін-це геал. навук АНБССР, Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. Навук. працы па праблемах рэгіянальнай і саляной тэктонікі, тэктанічнага развіцця структур, фарміраванні нафтавых радовішчаў, пошуках карысных выкапняў Беларусі. Адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійных і каменнай солей і нафты на Беларусі.
Тв.:
Современная структура и история тектонического развития Припятской впадины. Мн., 1968 (у сааўт.);
Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых. Мн., 1986 (разам з А.М.Сінічкінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́СМАН (Васіль Семёнавіч) (12.12.1905, г. Бярдзічаў, Украіна — 14.9.1964),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскіун-т (1929). Першая аповесць пра жыццё шахцёраў Данбаса «Глюкаўф» (1934). Аўтар гіст.-рэв. рамана «Сцяпан Кальчугін» (ч. 1—4, 1937—40), аповесці «Народ бессмяротны» (1942) і рамана «За праведную справу» (1952), прысвечаных подзвігу народа ў Вял.Айч. вайне. Выйшлі зб. апавяданняў «Шчасце» (1935), «Жыццё» (1943), «Дабро вам!» (1967) і інш; пісаў нарысы, публіцыстыку (кн. «Сталінірад», 1943). Аповесць «Усё цячэ» (1955—63, выд. 1970, у Расіі — 1989) пра трагічныя старонкі гісторыі краіны 1930—50-х г. Раман «Жыццё і лёс» выдадзены ў Расіі ў 1988.
Літ.:
Бочаров А.Г. Василий Гроссман: Жизнь, творчество, судьба. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БАРАЎ (Валянцін Аляксеевіч) (н. 14.4.1948, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. мастак. Скончыў Горкаўскае маст. вучылішча (1968), Маскоўскіпаліграф.ін-т (1980). З 1974 жыве ў Мінску. З 1980 працуе ў выд-вах «Беларусь», «Мастацкая літаратура» (з 1989 гал. мастак), «Белфакс». Валодае яркай самабытнай творчай манерай, якая не ўпісваецца ў рамкі афіц. рэалізму. У творах арганічнае спалучэнне гумару і трагізму, гратэску і сакавітай іроніі: «Францыск Скарына. Вяртанне», «Гульні ў галоснасць», «Прывітанне з Крыма», «Птушыныя трэлі», «Русалка прэснаводная, звычайная» (усе 1990-я г.). Іл.гл. таксама ў арт.Гратэск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Іосіф Рыгоравіч) (н. 26.3.1929, г. Курган, Расія),
бел. вучоны ў галіне цепла- і масаабмену. Д-ртэхн.н. (1978). Скончыў Маскоўскіінж.-фіз.ін-т (1951). З 1952 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні пераўтварэнняў хім. энергіі паліва ў электрычную (тэорыя сітаватых электродаў з вадкім палівам, прынцыпы і ўмовы самарэгулявання работы эл.-хім. генератараў энергіі і інш.). Удзельнічаў у стварэнні першых у СССР паліўных элементаў для касм. апаратаў.
Тв.:
Кристаллический триод и его применение. Мн., 1957 (разам з М.М.Сімкіным);
Жидкостные пористые электроды. Мн., 1974 (разам з Ю.М.Вальфковічам, У.С.Багоцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЭ́ВІЧ (Эсфір Саламонаўна) (н. 22.11.1921, мяст. Татарск Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н. (1973). Скончыла Маскоўскіпед.ін-т (1941). З 1950 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1948. Даследуе гісторыю бел. л-ры (творчасць Я.Купалы, Я.Маўра, М.Лынькова, В.Віткі, Я.Брыля і інш.), праблемы бел. дзіцячай л-ры («Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967)», 1970; «Дзіцячая літаратура Беларусі», 1982; «Янка Маўр», 1983).
Тв.:
Творчая гісторыя раманаў Мікалая Астроўскага. Мн., 1957;
Пафас гераізму: Сучасная сав. проза аб Вялікай Айчыннай вайне. Мн., 1979;
Боль и тревога наши: Дети, война, литература. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ТЛАЎ (Яўген Канстанцінавіч) (н. 17.5.1923, в. Бабы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Маскоўскіарх.ін-т (1950). З 1950 працаваў у г. Алматы (з 1961 гал. архітэктар горада); з 1965 — у Мінску. Быў кіраўніком майстэрні генплана ін-та «Мінскпраект», гал. архітэктарам горада (1970—74), гал. архітэктарам ін-таў «Белдзіпрагандаль» (1974—80), «Мінскпраект» (1980—85). Асн. працы: у Алматы — гасцініца «Казахстан» (1954—61), тэлецэнтр (1956—59), кінатэатр «Алатау» (1958—60); у Мінску — праект дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў Усход і Серабранка (1965—68, у сааўт.) і цэнтра горада (1969—73, у сааўт.), універсам «Рыга» і рэстаран «Свіцязь» (1978—80).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКРЭ́ТНЫ ЧАС,
зменены паясны час на 1 гадз уперад з мэтай больш рацыянальнага выкарыстання светлай часткі сутак. У СССР уведзены ў 1930. Д.ч. другога гадзіннага пояса лічыцца маскоўскім, апераджае сусветны час на 3 гадз. Парадак падліку Д.ч.: паясны час плюс 1 гадз. (пастаянна на працягу года) з дадатковым пераводам гадзіннай стрэлкі на 1 гадз уперад у летні час. Перавод адбываецца ўначы з апошняй суботы на нядзелю ў сакавіку і адпаведна на 1 гадз назад у кастрычніку. Тэр. Беларусі ўваходзіць у другі гадзінны пояс. За аснову Д.ч. ўзяты паясны, таму маскоўскі час апераджае беларускі на 1 гадз. Парадак пераводу гадзіннай стрэлкі ў летні час застаўся той самы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎРУ́К (Алесь) (сапр.Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч; 19.8.1910, г. Сянно Віцебскай вобл. — 23.8.1942),
бел.паэт. Скончыў Маскоўскіін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1938). Загінуў у баях пад Сталінградам. Друкаваўся з 1926. У зб-ках «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938) аптымістычны пафас, рамантыка прац. будняў, эстэтычная завершанасць. Апяваў героіку грамадз. вайны, рэв. подзвіг («Чапаеў», «Рагачоўскі сшытак», «Песня пра дукорскіх партызан»). Паэма «Крывёю сэрца» (1938) пра барацьбу з фашызмам у Іспаніі. З А.Ушаковым напісаў для дзяцей паэмы «Пра майго таварыша», «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (абедзве 1939), лібрэта аперэты «Зарэчны барок».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Барыс Пятровіч) (н. 12.11.1912, г. Самарканд, Узбекістан),
расійскі вучоны ў галіне тэхн. хіміі. Акад.Рас.АН (1974; чл.-кар. 1968). Двойчы Героі Сац. Працы (1966, 1982). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1937). З 1937 у Цэнтр.н.-д. ін-це хіміі і механікі (Масква), з 1955 у Федэральным цэнтры двайных тэхналогій «Саюз» (у 1955—88 ген. дырэктар). Навук. працы па вывучэнні фізіка-хім. працэсаў кандэнсаваных сістэм. Даследаваў працэсы гарэння і каталізу порахаў і цвёрдага паліва, пераўтварэння энергіі гарэння ў кінетычную і эл., распрацаваў метады атрымання і тэхналогію вытв-сці высокатрывалых канструкцыйных матэрыялаў. Ленінская прэмія 1976, Дзярж. прэміі СССР 1951, 1967.