АГРЫ́ЗКА (Іасафат Пятровіч) (1826, Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 30.3.1890),
выдавец, журналіст, удзельнік рэв.-вызв. руху 1860-х г. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі ун-т са ступенню кандыдата права (1849). Працаваў у Мін-ве фінансаў. У Пецярбургу заснаваў друкарню, выдаваў газ. «Słowo» («Слова», 1859, на польск. мове, забаронена ўрадам), перавыдаў зб.стараж. законаў Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны Валюміна легум і інш.З студэнцкіх гадоў прымыкаў да гуртка З.Серакоўскага, падтрымліваў сувязі з М.Г.Чарнышэўскім, зрэв. т-вам «Зямля і воля». У 1863 гал. прадстаўнік варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Пецярбургу. 14.11.1864 арыштаваны і прыгавораны да 20 гадоў катаргі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЫ́ГІ,
агульная назва шматлікай у мінулым групы роднасных плямёнаў Паўн. Каўказа. У старажытнасці жылі на ПдЗПаўн. Каўказа і Чарнаморскім узбярэжжы. У ант. і пазнейшых крыніцах вядомы пад зборнымі імёнамі меоты (прыкубанскія плямёны), зіхі, керкеты (прычарнаморскія). У 5—10 ст. існаваў саюз Адыгеі на чале з зіхамі. З часоў манг. нашэсця (13 ст.) за Адыгеяй замацавалася назва чэркесы. У 13—14 ст. частка Адыгеі прасунулася на У у бас.р. Церак і змяшалася з рэшткамі аланаў. На гэтай аснове ўтварылася кабардзінская народнасць. З сучасных народаў Каўказа да Адыгеі адносяцца таксама адыгейцы і чэркесы.
дзеяч англійскай рэвалюцыі 17 ст., ідэолаг памяркоўных індэпендэнтаў. Генерал парламенцкай арміі, паплечнік О.Кромвеля. Зпач.грамадз. вайны ў 1642 выступіў на баку парламента супраць раялістаў, стаў адным з арганізатараў новай арміі. У 1645 выбраны ў Доўгі парламент. На канферэнцыі ў Патні (1647) гал. апанент левелераў, выступаў за захаванне караля і палаты лордаў, супраць ідэі «народакіравання». У 1648 дзеля захавання ўлады індэпендэнтамі стаў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў суда над Карлам I, падпісаў яму смяротны прыгавор. У 1649 удзельнічаў у Ірландскім паходзе, лорд-правіцель Ірландыі (з 1650).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАРАЧА́ЛЬНЫ ПРАЦЭ́Су тэрмадынаміцы,
працэс пераходу сістэмы з аднаго стану ў другі, які магчыма ажыццявіць у адваротным напрамку з паўтарэннем усіх яго прамежкавых станаў. Складаецца з паслядоўнасці станаў раўнавагі, якія вельмі мала розняцца паміж сабою, таму яго наз. квазістатычным, квазіраўнаважным. Крытэрыем абарачальнасці з’яўляюцца паводзіны энтрапіі: яна застаецца пастаяннай у абарачальным працэсе, які працякае ў ізаляванай сістэме значна павольней, чым устанаўліваецца тэрмадынамічная раўнавага ў дадзенай сістэме. Сістэма пры абарачальным працэсе выконвае найб. магчымую работу. Абарачальны працэс ляжыць у аснове тэорыі цеплавых рухавікоў (гл.Карно цыкл). Усе рэальныя працэсы з-за трэння, дыфузіі, выпрамянення і інш. неабарачальныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛІЦО́ВАЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
разнавіднасць аддзелачных матэрыялаў. Адрозніваюць абліцовачныя матэрыялы прыродныя і штучныя, для ўнутраных і вонкавых абліцовачных работ. Да прыродных належаць пліты і камяні з граніту, габра, лабрадарыту, вапняку, мармуру, туфу, пясчаніку і інш. горных парод. Штучныя абліцовачныя матэрыялы — керамічныя пліткі і камяні, вонкавая цэгла, вырабы са шкла (лісты, шклаблокі, дыванова-мазаічныя пліткі, панэлі са шклопрафіліту, пліты з сіталаў, шклосіталаў), мармуру штучнага, драўнінна-валакністыя і драўнінна-стружкавыя пліты. Выкарыстоўваюць лісты з азбестацэменту, шклапластыкаў, дэкар. фанеры, рулонныя, ліставыя і плітачныя палімерныя матэрыялы, дэкар.-акустычныя пліты. Фасады будынкаў абліцоўваюць таксама прафіляванымі вырабамі з алюмінію, сталі і дэкар. бетону.
акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1930 у т-рах Расіі. З 1947 у Магілёўскім, з 1949 у Брэсцкім абл.драм. т-рах. Вострахарактарны акцёр. Лепшым работам Абрамава ўласцівы жыццёвая праўда, зліццё з вобразам. Сярод роляў: Калеснікаў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, калі ласка» А.Макаёнка), Гукан («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Лабыш («Папараць-кветка» І.Козела), Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Яечня («Жаніцьба» М.Гогаля), Зыкаў («Зыкавы» М.Горкага), Прэзідэнт («Каварства і каханне» Ф.Шылера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСТЭ́РНАЎСКАЯ ГРУ́ПА АЗЁРАЎ,
у Беларусі, на мяжы Браслаўскага і Міёрскага р-наў Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, паміж адгор’ямі Браслаўскай марэннай грады і Полацкай азёрна-ледавіковай нізінай. Уключае 13 азёраў (агульная пл. 32 км²), злучаных сістэмай мелкаводных забалочаных праток; найб.Абстэрна, Укля, Набіста, Важа, Інава. Дрэніруюцца р. Хараброўка, якая пачынаецца звоз. Набіста, цячэ праз воз. Шчоўна, выцякае з яго пад назвай Вята. ЗУ прымыкае гідралагічны заказнік Балота мох. Плацінай на Хараброўцы ўзровень вады азёраў падняты на 0,8—1 мз утварэннем адзінага воднага басейна. Прамысловае рыбалоўства. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІ́Ў ДО́МУ САПЕ́ГАЎ»
(«Archiwum domu Sapiehów»),
зборнік дакументаў з радавога архіва Сапегаў у Красічыне (каля Перамышля) за 1575—1606. Выдадзены ў 1892 у Львове. Змешчана 625 лістоў (на польск. мове), з іх 279 належалі канцлеру ВКЛ Л.Сапегу. Уключаны таксама эпісталярныя помнікі з нясвіжскага архіва Радзівілаў, бібліятэк Варшавы, Кракава, Пецярбурга. Лісты прысвечаны дзярж.-паліт., адм., гасп. і сямейна-бытавым справам. Ёсць звесткі пра адносіны ВКЛз Маск. дзяржавай, крымскімі татарамі, запарожскімі казакамі, Польшчай, Англіяй, рымскімі папамі, пра Брэсцкую унію 1596, правасл. брацтвы, палемічнае кнігадрукаванне, паўстанне С.Налівайкі 1595—96 і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЦЁМ’ЕЎ (Валянцін Міхайлавіч) (н. 15.5.1934, г. Масква),
вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1989), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1956), дзе і працаваў. З 1987 дырэктар, з 1993 заг. лабараторыі Ін-та прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне аўтам. кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадкова зменнай структурай.
Тв.:
Оптимизация динамических систем случайной структуры. М., 1980 (разам з Г.Я.Казаковым);
Основы автоматического управления. М., 1986;
Локационные системы роботов: Справ. пособие. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАПО́ВІЧ (Наталля Іванаўна) (н. 14.4.1940, г. Орша),
бел. мікрабіёлаг. Д-рбіял.н. (1989). Скончыла БДУ (1962). З 1962 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі, з 1989 нам. дырэктара. Навук. працы па сакрэцыі і мадыфікацыі экспартных ферментных бялкоў у мікраміцэтах, стварэнні мікробных прэпаратаў на аснове біфіда- і малочнакіслых бактэрый. Сфармулявала канцэпцыю наяўнасці рэгулятарнага механізма, які дзейнічае на постсакраторным узроўні і звязаны з неабарачальнай дэградацыяй пазаклетачнага бялку.
Тв.:
Нуклеотидный фонд и метаболизм микробной клетки Мн., 1979;
Секреция ферментов у микроорганизмов. М., 1984 (разам з А.М.Безбародавым);
Биотехнология микробных ферментов. Мн., 1989 (у сааўт.).