БІБЛІЯТЭ́КА НАВУКО́ВА-ПЕДАГАГІ́ЧНАЯ РЭСПУБЛІКА́НСКАЯМіністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1965 у Мінску на базе б-кі НДІ педагогікі. Кніжны фонд (на 1.1.1996) 450 тыс.экз. Метадычны цэнтр для б-к сістэмыМін-ва адукацыі (акрамя б-к ВНУ). Мае міжбібліятэчны і завочны бібліятэчныя абанементы. Выдае бягучыя, рэтраспектыўныя, рэкамендацыйныя паказальнікі пед. тэматыкі, метадычныя матэрыялы ў дапамогу падведамасным б-кам.
Бібліятэка навукова-педагагічная. У аддзеле хатняга абанемента.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФВЕ́Н (Alfvén),
Альвен Ханес (н. 30.5.1908, г. Норчэпінг, Швецыя), шведскі фізік і астрафізік. Чл. Шведскай АН (1947), замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў ун-т Упсалы (1934). З 1937 у Нобелеўскім ін-це фізікі, з 1940 праф. Каралеўскага тэхнал. ін-та (Стакгольм). Навук. працы па электрадынаміцы, фізіцы плазмы, касм. фізіцы і астрафізіцы. Развіў тэорыю ўзнікнення палярных ззянняў, геамагн. бур і Сонечнай сістэмы. Нобелеўская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬХІМО́ВІЧ (Віктар Міхайлавіч) (н. 28.8.1941, г. Заслаўе Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1989). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1970). З 1977 у Бел.НДІ кардыялогіі. Навук. працы па тэсціраванні сардэчна-сасудзістай сістэмы і спосабах аднаўленчага лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Тв.:
Реография: Импедансная плетизмография. Мн., 1978 (у сааўт.);
Инструментальные методы исследования в кардиологии: Руководство. Мн., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎСКІ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 25.12.1938, в. Казылі Елабужскага р-на, Татарстан),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1996). Скончыў Томскі політэхн.ін-т (1964) і працаваў у ім. З 1978 у Наваполацкім політэхн. ін-це. Даследуе праблемы кіравання прадукцыйнасцю працы, фарміравання сістэмы кіравання прадпрыемствам ва ўмовах рыначных адносін. Аўтар прац «Выбар спосабаў механічнага рыхлення мёрзлых грунтоў» (1977), «Кіраванне прадукцыйнасцю працы пры распрацоўцы мёрзлых грунтоў» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАКСІ́Я (ад гіпа... + лац. oxygenum кісларод),
анаксія, кіслароднае галаданне, кіслародная недастатковасць, паніжаная колькасць кіслароду ў тканках арганізма. Пры гіпаксіі зніжаецца насычанасць кіслародам крыві (гіпаксемія). Бывае ў тых, хто падымаецца на вял. вышыню (лётчыкі, альпіністы), пры хваробах органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, атручэнні ядамі. Прыкметы: боль галавы, моташнасць, частковая страта здольнасці рэальна ацэньваць абставіны і кіраваць рухамі. Лячэнне: ліквідацыя асн. хваробы, удыханне кіслароду, сардэчныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАТЭНЗІ́ЎНЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя прэпараты, што паніжаюць сістэмны артэрыяльны ціск. Да іх адносяцца нейратропныя сродкі, якія паніжаюць тонус сімпатычнай нерв.сістэмы (клафелін, бензагексоній, рэзерпін, празазін, анапрылін і інш.), міятропныя сродкі (апрэсін, дыбазол, магнію сульфат і інш.), антаганісты кальцыю (ніфедыпін, верапаміл і інш.), сродкі, якія ўплываюць на рэнінангіятэнзіўную сістэму (каптапрыл, саралазін і інш.) і на водна-салявы абмен (дыхлатыязід, фурасемід і інш.). Выкарыстоўваюцца пры гіпертанічнай хваробе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКАНА́ЎЧЫ МЕХАНІ́ЗМ,
1) механізм, які непасрэдна выконвае зададзеную тэхнал. аперацыю. Прадвызначае мэтавае прызначэнне рабочай машыны.
2) Прыстасаванне аўтам.сістэмы рэгулявання, якое ажыццяўляе ў адпаведнасці з пададзенымі на яго ўваход сігналамі мех. ўздзеянне на аб’ект рэгулявання. Звычайна складаецца з рухавіка, перадачы (механічнай, гідраўлічнай, пнеўматычнай, электрычнай), элементаў кіравання, кантролю, сігналізацыі, блакіроўкі і адваротнай сувязі. Паводле віду энергіі, якая выкарыстоўваецца, адрозніваюць выканаўчыя механізмы гідраўлічныя, пнеўматычныя, электрычныя і камбінаваныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ЙМАН (Аляксандр Абрамавіч) (7.7.1899, г. Казань, Расія — 1.6.1970),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1961), праф. (1963). Скончыў БДУ (1926). З 1926 працаваў урачом у Мінскай вобл. У 1931—38 і з 1946 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па хірургіі валляка, эндакрыннай сістэмы і органаў брушной поласці. Сааўтар кнігі «Актуальныя пытанні вострага апендыцыту» (1969).
Тв.:
Хирургическое лечение и патоморфология зоба. Мн., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАБА́РНЫ ПРАЦЭ́С,
тэрмадынамічны працэс, які працякае пры пастаянным ціску. Напр., награванне вады ў адкрытай пасудзіне, утварэнне пары ў паравым катле, згаранне паліва ў кампрэсарных і праматочных паветрана-рэактыўных рухавіках.
І.п. на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўваецца ізабарай. аб’ём ідэальнага газу прапарцыянальны т-ры (Гей-Люсака закон); работа, якую выконвае ідэальны газ пры І.п., роўная здабытку ціску на змену аб’ёму. Цеплаёмістасць сістэмы ў І.п. большая, чым у ізахорным працэсе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАТЭРМІ́ЧНЫ ПРАЦЭ́С,
тэрмадынамічны працэс, які працякае пры пастаяннай т-ры. Напр., кіпенне вадкасці ці плаўленне крышталічных рэчываў пры пастаянным ціску.
І.п. на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўваецца ізатэрмай і падпарадкоўваецца Бойля—Марыёта закону. Для ажыццяўлення І.п. даследаваную сістэму змяшчаюць у тэрмастат з вял. цеплаправоднасцю, дзе т-расістэмы практычна супадае з т-рай тэрмастата. І.п. мала змяняе аб’ём цвёрдых цел і большасці вадкасцей, калі не адбываецца фазавы пераход.