СІВА́Ш (цюрк.), Гнілое мора,

сістэма мелкіх заліваў каля зах. берага Азоўскага м., у Крыме (Украіна). Даўж. 112 км. Пл. каля 2560 км². Аддзелена ад мора пясчанай касой Арабацкая Стрэлка. Злучаецца з морам Генічаскім пралівам. Берагі нізкія, пакатыя, гразкія. Вада моцна мінералізаваная.

т. 14, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРЫ́ СТЫЛЬ, юліянскі каляндар,

сістэма летазлічэння, якую ўвёў у 46 да н.э. рымскі імператар Юлій Цэзар (адсюль назва — юліянскі каляндар). На змену С.с. ў 1582 прыйшоў грыгарыянскі каляндар, т.зв. новы стыль. Пра розніцу паміж новым і С.с. гл. ў арт. Каляндар.

т. 15, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Альпы (горная сістэма) 1/254, 273—274; 2/52, 69; 3/572

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Апалачы (горная сістэма) 1/378; 3/98, 572; 4/570; 8/342

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВІДЖАЯВА́ДА, Безвада,

горад на Пн Індыі ў ніжнім цячэнні р. Крышна, у штаце Андхра-Прадэш. 701,8 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Тэкст., харч., цэм., маш.-буд. прадпрыемствы. Вакол Віджаявады вял. ірыгацыйная сістэма, якая ўключае дэльту р. Крышна. Цэнтр будыйскага культу.

т. 4, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАКО́ДЭР (англ. vocoder),

сістэма тэлефоннай сувязі, у якой моўная інфармацыя перадаецца кадзіраванымі сігналамі. На перадавальным баку з дапамогай аналізатараў гуку моўныя сігналы пераўтвараюцца ў кадзіраваныя, на прыёмным — сінтэзатар узнаўляе з іх моўныя сігналы. Павялічвае прапускную здольнасць ліній сувязі ў 10—13 разоў.

т. 3, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСТРО́НАМА-ГЕАДЭЗІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА,

сістэма звязаных паміж сабою астронама-геадэзічных пунктаў, якія размешчаны адзін ад аднаго на адлегласці 70—100 км. Утворана з радоў і сетак трыянгуляцыі і паліганаметрыі. Служыць для вызначэння фігуры і памераў Зямлі, складання тапаграфічных картаў. Гл. Апорная геадэзічная сетка.

т. 2, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛІМЕНТА́ЦЫЯ (ад лац. alimentum харчаванне, утрыманне),

у Стараж. Рыме сістэма дзярж. дапамогі дзецям беднякоў і сіротам. Уведзена імператарам Нервам у канцы 1 ст., існавала да сярэдзіны 3 ст. н.э. Аліментацыйны фонд складваўся з працэнтаў, атрыманых ад землеўладальнікаў за выдачу ім дзярж. пазык.

т. 1, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЭЎКЛІ́ДАВЫ ГЕАМЕ́ТРЫІ,

геаметрычныя тэорыі, у якіх сістэма асн. палажэнняў (аксіём) адрозная ад прынятай у эўклідавай геаметрыі. Грунтуюцца на сістэмах аксіём, якія апісваюць суадносіны паміж асн. абстрактнымі геам. аб’ектамі (пунктамі, прамымі, плоскасцямі). У вузкім сэнсе пад Н.г. разумеюць Лабачэўскага геаметрыю і Рымана геаметрыю.

т. 11, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАВЕ́ТРАНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ, паветраны паток,

сістэма вятроў у трапасферы і стратасферы, якая разглядаецца звычайна як адзінае, устойлівае ў часе, атм. ўтварэнне. Уваходзіць у склад агульнай цыркуляцыі атмасферы, ахоплівае шырокія прасторы (напр., цыклоны, пасаты, мусоны) або мае мясц. значэнне (брызы, горнадалінныя вятры і інш.).

т. 11, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)