НАЎЧЫ́ЦЕЛЬ (Міхаіл Веньямінавіч) (н. 6.8.1924, г. Іркуцк, Расія),
бел. эканаміст. Д-рэканам.н. (1969), праф. (1970). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1976). Скончыў Іркуцкія фін.-эканам.ін-т (1951), ун-т (1953). З 1971 у Гомельскім ун-це імя Ф.Скарыны (у 1971—91 прарэктар). Навук. працы па праблемах тэорыі і метадалогіі эканам. навукі, гісторыі эканам. вучэнняў, праблемах развіцця рыначнай эканомікі. Адзін з аўтараў «Гісторыі эканамічных вучэнняў» (ч. 3, 1984).
Тв.:
Развитие экономической теории в XX в. Гомель, 1998;
Концептуальные проблемы трансформации экономических систем. М., 1999 (у сааўт);
Микро- и макрорегулирование экономики в условиях перехода к рынку. Мозырь, 1999 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕАЛО́ГІ (грэч. Palaiologoi),
апошняя дынастыя імператараў Візантыі ў 1261—1453. Род вядомы з 11 ст. Заснавальнік дынастыі — Міхаіл VIII [1261—82], б. імператар [1258—61] Нікейскай імперыі, які ў 1261 аднавіў заваяваную ў 1204 крыжакамі Візантыю. Інш. прадстаўнікі: Андронік II [1282—1328]; Андронік III [1328—41], Іаан V [1341—91], суправіцелямі якога былі ўзурпатары Іаан VI Кантакузін [1341—54], Андронік IV [1376—79] і Іаан VII [1390]; Мануіл II [1391—1425]; Іаан VIII [1425—18]; Канстанцін XI [1449—53]. Праўленне П. — перыяд паліт. і гасп. заняпаду імперыі, захопу (з пач. 14 ст.) яе тэр. туркамі-асманамі, якія ў маі 1453 узялі Канстанцінопаль, забілі Канстанціна XI і спынілі існаванне Візантыі. Пляменніца Канстанціна XI Зоя (Соф’я) — жонка маскоўскага вял.кн.Івана III, маці Васіля III.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (21.1.1863, г. Ленкарань, Азербайджан — 10.1.1958),
расійскі вучоны ў галіне металургіі Акад.АНСССР (1932; чл.-кар. 1927). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1885). У 1904—41 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та, адначасова з 1921 — Маскоўскай горнай акадэміі, у 1930—41 — Маскоўскага ін-та сталі. Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі доменнага працэсу, пашырэння рэсурсаў металургічнай вытв-сці. Удзельнік праектавання буйных металург. з-даў, доменных печаў і сталеплавільных агрэгатаў. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1947.
Тв.:
Металлургия чугуна. Ч. 1—3. М., 1948—51;
Расчет доменных шихт. 6 изд. М., 1951.
Літ.:
Федоров А.С. М.А.Павлов // Люди русской науки. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАГО́Ў (Міхаіл Міхеевіч) (н. 25.1.1933, г. Арцёмаўск Краснаярскага краю, Расія),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1957). Працаваў у Новасібірску. З 1975 у «Белдзяржпраекце» (гал. архітэктар ін-та), з 1978 кіраўнік майстэрні, з 1988 гал. архітэктар праектаў. Асн. работы: у Новасібірску — манумент Славы (1967), комплекс рачнога вакзала з гасцініцай (1973), адм. будынак (1980, усе ў сааўт.); на Беларусі: у Бабруйску — т-р драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (1979, інтэр’ер), у Мінску — станцыі метро «Акадэмія навук» і «Плошча Якуба Коласа» (1984, у сааўт.), Палац Рэспублікі (2000, кіраўнік аўтарскага калектыву); прафілакторый у Валожынскім р-не (1986, у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПОЛЕ́ССКАЯ ЖИЗНЬ»,
грамадска-паліт. і літ. газета ліберальнага памяркоўна-апазіц. кірунку. Выдавалася з 17(30).Ю. 1909 да 27.12.1911 (9.1.1912) [з 11(24).1 да 27.6(10.7).1910 не выходзіла] у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала праграму газ.«Полесская мысль». Змяшчала інфармацыю пра дзейнасць урада і Дзярж. думы, асвятляла побыт гар. «дна», надзвычайныя падзеі ў краі. Публікавала артыкулы пра жыццё і творчасць М.Чарнышэўскага, М.Скабічэўскага, П.Якубовіча, мастака А.Куінджы, знаёміла з творамі Л.Андрэева, Шолам-Алейхема, прапагандавала этычную філасофію Л.Талстога. Друкавала нарысы сакратара рэдакцыі М.Л.Бахціна (псеўд.Міхаіл Хмуры), вершы і апавяданні-замалёўкі мясц. аўтараў, асвятляла тэатр. і муз. жыццё горада, дзейнасць Гомельскага музычна-драматычнага таварыства.
расійскі паліт. дзеяч, адзін з лідэраў акцябрыстаў. Скончыў Пажскі корпус у Пецярбургу. Буйны памешчык Екацярынаслаўскай губ., дзе ў 1900—06 узначальваў губ. земскую ўправу. У 1906—07 чл.Дзярж. савета. Дэп., з 1911 старшыня 3—4-й Дзярж. дум (1907—17). Падтрымліваў палітыку П.А.Сталыпіна. У гады 1-й сусв. вайны блакіраваўся з кадэтамі; быў праціўнікам Р.Я.Распуціна. У час Лют. рэвалюцыі 1917 узначаліў Часовы камітэт Дзяржаўнай думы 1917, пераканаў цара Мікалая II адрачыся ад прастола. У час грамадз. вайны знаходзіўся пры арміі ген. А.І.Дзянікіна. У 1920 эмігрыраваў у Югаславію. Аўтар мемуараў («Крушэнне імперыі», 2-е выд. 1929).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЗО́НАЎ (Міхаіл Іванавіч) (н. 7.10.1938, г. Канск Краснаярскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікі і тэхнікі плазмы. Д-ртэхн.н. (1991). Скончыў Маскоўскі ун-т (1961). З 1976 у Брэсцкім тэхн. ун-це. Навук. працы па даследаванні нізкатэмпературнай плазмы, доўгіх эл. і турбулентных дуг, прыэлектродных працэсаў. Распрацаваў прамысл. плазматроны з высокім цеплавым і эл.ккдз.
Тв.:
Влияние газовой завесы на теплообмен между турбулентной дугой и стенкой разрядной камеры (у сааўт.) // Изв. Сиб. отд.АНСССР. Сер. техн. наук. 1975. №8, вып. 2;
Применение плазмотрона с межэлектродной вставкой для осаждения углеродных пленок (у сааўт.) // Физика плазмы и плазменные технологии. Мн., 1997. Т. 4.
рускі пісьменнік. Унук З.Я.Сланімскага. Вучыўся ў Петраградскім ун-це. Першая кніга — зб. апавяданняў пра 1-ю сусв. вайну «Шосты стралковы» (1922). Раман «Лаўровы» (1926; 2-я рэд. 1953), трылогія «Інжынеры» (1950), «Сябры» (1954), «Равеснікі стагоддзя» (1959) і інш. пра інтэлігенцыю. Аўтар рамана «Сярэдні праспект» (1927), «Праз сем гадоў» (1963), «Кнігі ўспамінаў» (1966) і інш. Ад эфектнага метафарычнага стылю ранніх твораў пазней прыйшоў да лаканічнага рэаліст. стылю.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1969—70;
Избранное. Т. I—2. М., 1980.
Літ.:
Луговцов Н. Михаил Слонимский: Критико-биогр. очерк. М., 1966.
эканаміст, юрыст. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. Працягваў адукацыю ў Кёнігсбергу і Берліне, але з-за ганенняў езуітаў на яго бацькоў вымушаны вярнуцца на радзіму і прыняць каталіцкую веру. З 1733 зноў у Прусіі, саветнік юстыцыі караля Фрыдрыха II. У 1760 напісаў эканам. трактат «Неабавязковы план хутчэйшага асваення абложных зямель Брандэнбургскай маркі» (захоўваецца ў Рас.нац. б-цы ў С.-Пецярбургу, у бел. перакладзе выдадзены ў 1995). Аскерка ўпершыню ўвёў у навук. ўжытак слова «план», выказаў ідэі, якія адыгралі важную ролю ў фарміраванні т.зв. «прускага» шляху развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.
Літ.:
Янченко С. Не все могут короли: Прусский монарх прислушивался к советнику-белорусу // Дело. 1993. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Міхаіл Веніямінавіч) (н. 10.7.1922, г. Тамбоў, Расія),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Маскоўскі ін-тдэкар.-прыкладнога мастацтва (1950). З 1950 у Львоўскім ін-це дэкар.-прыкладнога мастацтва, з 1962 у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў галіне керамікі. У аснове творчасці — легенды, казкі, алегарычныя сюжэты. Работы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, вобразнай выразнасцю. Аўтар дэкар. кампазіцый «Лясная песня» (трыптых па творах Л.Украінкі, 1958); алегарычных скульптур «Бярэзіна» (1967), «Яблынька» (1979), «Лясун»; серыі «Поры года»; 5 дэкар. масак для фантана каля Дзярж.т-ра музкамедыі Беларусі (усе 1981); маст.-керамічнай абліцоўкі вытв. корпуса Бел. тэлебачання (1985), «Сцяпан Палубес», «Весці Чарнобыля», «Перакаці-поле» (усе 1990), «Казка» (1992) і інш.