БАГЕМІ́ЛЕ Карл Вільгельмавіч, архітэктар 1-йпал. 19 ст. Скончыў акадэмію ў Рыме. У 1811—26 Гродзенскі губернскі архітэктар. Распрацаваў праекты павятовых казначэйстваў для Брэста і Кобрына (1820), Ліды (1824). Выканаў фіксацыйныя чарцяжы стараж. пабудоў Гродна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ Андрэй, майстар разьбярскай і сталярнай справы 17 ст. Родам з Беларусі. У 2-йпал. 17 ст. працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1684 «са таварышчы рабілі крэслы вялікай гасударыні, ларцы і паднасныя сталы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАНО́ВІЧ Казімір, прыдворны архітэктар; будаўнік князёў Радзівілаў у 1-йпал. 18 ст. ў Нясвіжы. Прадстаўнік архітэктуры барока. Аднавіў і перабудаваў Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс (пасля 1726), пабудаваў палацавую капліцу (1740), т-р Радзівілаў «камедыхаўз» (1747—48).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДВЕ́Р (ад ням. Land зямля, краіна + Wehr абарона),
катэгорыя ваеннаабавязаных запасу 2-й чаргі і другачарговыя вайсковыя фарміраванні, якія ствараліся з іх у ваен. час у Германіі, Прусіі, Аўстра-Венгрыі, Швейцарыі ў 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ Мацюшка, бел. дойлід 2-йпал. 17 ст. Кіраваў адной з арцелей будаўнікоў, якая аднаўляла крапасныя збудаванні Полацка, разбураныя ў 1579 войскамі Стафана Баторыя. Паставіў (да 1655) у Верхнім замку васьмігранную двух’ярусную шатровую вежу Мошна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯ́Л-ДАРВІНІ́ЗМ,
кірунак у грамадазнаўстве канца 19—1-йпал. 20 ст., які ўзнік пад уплывам тэорыі Ч.Дарвіна і абвясціў заканамернасці біял. эвалюцыі і прынцыпы натуральнага адбору вызначальнымі фактарамі ў развіцці грамадства. Гл.Дарвінізм сацыяльны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУНДЫ́ЗМ (ад ням. Stunde гадзіна, час малітвы),
пратэстанцкая плынь у 2-йпал. 19 ст. ў Расіі і на Украіне. Узнік на Пд Расіі пад уплывам ням. каланістаў, у канцы 19 ст. прыхільнікі Ш. зліліся з баптыстамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАСТО́ЦКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войскаў 2-га Бел. фронту (ген.-палк. Г.Ф.Захараў) 5—27 ліп.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 3, 49, 50, 4-я паветраныя арміі. Задача аперацыі — без аператыўнай паўзы развіць наступленне ў напрамку на Навагрудак, Ваўкавыск, Беласток, завяршыць разгром рэшткаў 4-й і 9-йням. армій, выйсці да граніцы з Усх. Прусіяй і Польшчай. У ходзе аперацыі адбіты спробы праціўніка вырвацца з акружэння з т.зв. мінскага «катла» ў паўд. і паўд.-зах. напрамках, вызвалены Дзяржынск, Навагрудак, Зэльва, Масты, Ваўкавыск, Гродна, Беласток, фарсіраваны Свіслач і Нёман, сав. войскі выйшлі на подступы да граніцы з Усх. Прусіяй, пачалося вызваленне паўн.-ўсх. раёнаў Польшчы. 11 часцям і злучэнням нададзены ганаровыя найменні «Ваўкавыскіх», 17 — «Гродзенскіх», 24 — «Беластоцкіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІНЕ́ТКА-ПЛАН, Уінетка-план,
адна з сістэм арганізацыі навуч. работы ў пач. школе, адметнай рысай якой з’яўлялася спалучэнне індывідуалізаванага навучання з некаторымі формамі калект. работы (дыспуты, гурткі і інш.). Узнік у 1919—20 у ЗША. Аўтар К.Уошберн — інспектар школ Уінеткі — прыгарада Чыкага (адсюль назва). Атрымаў сусв. вядомасць у 1920—30-я г.
Паводле гэтай сістэмы настаўнік пераважна толькі назіраў за заняткамі вучняў і ў патрэбных выпадках дапамагаў. Навуч. матэрыялы былі разлічаны на дасягненне вучнямі канкрэтна вызначаных вучэбных мэт і прапрацоўваліся ў 1-йпал. дня індывідуальна ў аптымальным для кожнага вучня тэмпе. Індывідуалізацыя навучання па «акадэмічных» школьных дысцыплінах дапаўнялася сумеснай дзейнасцю вучняў у 2-йпал. дня, якая была накіравана на пераадоленне іх раз’яднанасці і прывучала да калект. працы. Дыдактычныя асаблівасці Вінетка-плана вызначылі практыку праграмаванага навучання.