КАРЛЮ́К (Анатоль Сямёнавіч) (16.4.1923, г. Гомель — 9.1.1997),

бел. філосаф. Д філас. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1948). З 1952 у Ін-це філасофіі АН Беларусі, з 1956 у Бел. політэхн. акадэміі. Даследаваў філас. праблемы прыродазнаўства, а таксама пытанні гісторыі філасофіі і атэізму.

Тв.:

О материалистических воззрениях в отечественной физике. Мн., 1957;

Очерки по научному атеизму. Мн., 1961;

Борьба материализма и идеализма в отечественной физике (II половина XIX и начало XX вв.). Ч. 1—2. Мн., 1959—60.

т. 8, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРО́ЛЬ (Ігар Міхайлавіч) (н. 4.7.1938, ст. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на, Мінскай вобл),

бел. вучоны-отарыналарынголаг. Д мед. н. (1991), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1961). З 1981 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па даследаванні вестыбулярнай і слыхавой функцый пры ўздзеянні фіз. фактараў навакольнага асяроддзя, хірург. лячэнні хвароб вуха, горла, носа.

Тв.:

Патология сердечно-сосудистой системы: (Сб. науч. тр.). Мн., 1984 (у сааўт.);

Сам себе доктор: Семейная энцикл. 2 изд. Мв., 1994 (у сааўт.).

т. 8, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛЕ́ЦКІ (Вініцій Іосіфавіч) (25.12.1929, в. Малінава Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. —7.11.1993),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1979), праф. (1983). Скончыў Бел. дзярж. ін-т нар. гаспадаркі (1951). З 1955 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Даследаваў праблемы арг-цыі кіравання нар. гаспадаркай, удасканалення гасп. механізмаў, планавання і эканам. стымулявання вытв-сці.

Тв.:

Фонды коллективного стимулирования. Мн., 1968;

Образование и использование фондов поощрения внутризаводских подразделений. Мн., 1971 (разам з Г.​А.​Рысінай);

Материальное стимулирование производственных коллективов в промышленности. Мн., 1976.

т. 8, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРУЧЫ́НСКІ (Генрых Уладзіслававіч) (н. 14.7.1923, с. Каменны Брод Чаркаскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д мед. н. (1971), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Кіеўскі мед. стаматалагічны ін-т (1950). У 1971—93 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1991 заг. кафедры). Навук. працы па аперацыйнай стаматалогіі, сківічна-тварнай и пластычнай хірургіі.

Тв.:

Пластика ушной раковины. М., 1975;

Сложные трансплантаты в пластической хирургии лица. Мн., 1978;

Одонтогенный верхнечелюстной синуит. Мн., 1991 (разам з В.​І.​Філіпенка).

т. 8, с. 491

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУДРА́ЎЦАЎ (Іван Фёдаравіч) (н. 10.3.1922, в. Лезвіна Аленінскага р-на Цвярской вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне электратэхнікі і аўтаматыкі. Д тэхн. н. (1968), праф. (1969). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1987). Скончыў Маскоўскі ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1948). З 1957 у Бел. агр. тэхн. ун-це. Распрацаваў бескантактавыя сістэмы кіравання с.-г. электрапрыводам, тэарэт. асновы энергазберажэння ў с.-г. электрапрыводных устаноўках.

Тв.:

Электрооборудование и автоматизация сельскохозяйственных агрегатов и установок. М., 1988 (у сааўт.).

Л.​В.​Бароўка.

т. 8, с. 558

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́РАК (Віктар Віктаравіч) (н. 6.3.1944, в Манастырышчава Чарнігаўскага р-на Прыморскага краю, Расія),

бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д мед. н. (1997), праф. (1998). Скончыў Каўнаскі мед. ін-т (1966). З 1975 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1989 заг. кафедры). Гал. дзіцячы анестэзіёлаг-рэаніматолаг Беларусі. Навук. працы па патафізіялогіі штучнага кровазвароту і па пытаннях інтэнсіўнай тэрапіі запаленча-гнойных захворванняў у дзяцей.

Тв.:

Справочник по педиатрии. Мн., 1979 (у сааўт.);

Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997 (у сааўт.).

т. 9, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАГУ́Н (Сяргей Раманавіч) (1.2.1915, в. Пеклічы Любанскага р-на Мінскай вобл. — 2.9.1985),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1972), праф. (1972). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1947). З 1946 на парт. рабоце ў Мінску (прапагандыст, інструктар, кіраўнік лектарскай групы). З 1952 выкладчык Ін-та нар. гаспадаркі, з 1954 заг. кафедры Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар манаграфій «Дзейнасць КПБ па перабудове і паляпшэнню працы Саветаў» (1962), «Умацаванне Саветаў Беларусі і павышэнне іх ролі ў будаўніцтве сацыялізму» (1970).

В.​Г.​Маскалёў.

т. 9, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ЎШЫЦ (Іосіф Барысавіч) (28.9.1936, Мінск — 28.10.1991),

бел. вучоны ў галіне эндакрыналогіі. Д мед. н. (1985), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1960). З 1970 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1978 заг. аддзела). Навук. працы па эксперым. і клінічнай эндакрыналогіі.

Тв.:

Влияние острых нагрузок фуросемидом и хлористым натрием на уровень ряда гормонов в крови больных ишемической болезнью сердца // Кардиология. 1982. № 3;

Простагландины и атеросклероз (разам з А.​Г.​Мрочакам, Т.​Дз.​Цябут) // Патол. физиология и эксперимен. терапия. 1983. № 2.

т. 9, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯ́НДРАС (Ілья Гіршавіч) (н. 7.6.1937, г. Гомель),

бел. вучоны ў галіне лазернай медыцыны. Д мед. н. (1994), праф. (1999). Скончыў Свярдлоўскі мед. ін-т (1960). З 1988 заг. аддзела гар. клінічнай бальніцы хуткай дапамогі Мінска, з 1996 адначасова ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па механізмах узаемадзеяння лазернага выпрамянення і біятканак, выкарыстанні лазераў у хірургіі і тэрапіі, распрацоўцы лазернай апаратуры.

Тв.:

Механизмы биостимуляции низкоинтенсивного лазерного излучения. Мн., 1998 (у сааўт.);

Низкоинтенсивные лазеры в клинической практике. Мн., 1998 (у сааўт.).

т. 9, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУТАЛІ́МАЎ (Магамед Гамідавіч) (н. 21.6.1932, в. Хкем, Дагестан, Расія),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1986), праф. (1987). Скончыў Маскоўскі ун-т (1954). З 1963 у Бел. дзярж. эканам. ун-це. Навук. працы па эканам. тэорыі, праблемах працы і яе стымулявання, пытаннях матывацыі працы і размеркавальных адносін.

Тв.:

Закон распределения по труду и его использование в развитом социалистическом обществе. Мн., 1980;

Ресурсы сельскохозяйственного производства и проблемы их использования. Мн., 1998 (разам з С.​М.​Муталімавым);

Мотивация труда и распределительные отношения. Мн., 2000.

т. 11, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)