помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 2-й пал. 19 ст. ў в. Карма Добрушскага р-на Гомельскай вобл. Крыжападобны ў плане будынак з трыма апсідамі. Над сяродкрыжжам невял. галоўка на чацверыку. Дамінанта аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі — высокая двух’ярусная званіца, што прымыкае да бабінца. Паверхня сцен гарызантальна руставаная. Аконныя і дзвярныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з кілепадобнымі завяршэннямі франтончыкаў, аркамі з паўкалонамі. Неф і трансепт храма перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, бабінец — крыжовым, апсіды — конхамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ЛЬ (Ігар Міхайлавіч) (н. 4.7.1938, ст. Чырвоны Сцяг Смалявіцкага р-на, Мінскай вобл),
бел. вучоны-отарыналарынголаг. Д-рмед.н. (1991), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1961). З 1981 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па даследаванні вестыбулярнай і слыхавой функцый пры ўздзеянні фіз. фактараў навакольнага асяроддзя, хірург. лячэнні хвароб вуха, горла, носа.
Тв.:
Патология сердечно-сосудистой системы: (Сб. науч. тр.). Мн., 1984 (у сааўт.);
Сам себе доктор: Семейная энцикл. 2 изд. Мв., 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЕ́НІЧ (Ерафей Васілевіч) (16.10.1854, в. Мужычок Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.1.1906),
вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-р медыцыны (1887), праф. (1893). Скончыў Пецярбургскую ваен.-мед. акадэмію (1883). З 1894 праф. Варшаўскага ваен. шпіталя, з 1900 заг. вочнай клінікі і дырэктар вочнай лячэбніцы ў Пецярбургу.
У час адпачынкаў бясплатна лячыў і рабіў хірург. аперацыі сялянам на Беларусі. Навук. працы па пытаннях афтальмалогіі. Удасканаліў шэраг афтальмалагічных аперацый.
Тв.:
Развитие палочек, колбочек и наружного ядерного слоя в сетчатке зародыша человека. СПб., 1887.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВІЧ (Сяргей Сцяпанавіч) (н. 12.12.1923, г.п. Негарэлае Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1955), праф. (1984). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БПІ (1949). З 1949 у БПА (у 1979—84 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі машына- і прыладабудавання, метралогіі і стандартызацыі, навук.-метадычным забеспячэнні праектавання і вытв-сці спец.тэхнал. абсталявання. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Точность обработки глубоких отверстий. Мн., 1978 (разам з Э.М.Дзечкам, У.І.Далговым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХНЮ́К (Віктар Ціханавіч) (н. 24.3.1953, в. Кончыцы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны-анколаг. Д-рмед.н. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1982). З 1982 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі. Навук. працы па дыягностыцы, лячэнні і рэабілітацыі анкалагічных хворых.
Тв.:
Применение радиоактивного коллоидного золота (198Au) при комбинированном лечении рака прямой кишки (разам з В.І.Кнышам, Ю.А.Барсуковым) // Вестн. АМНСССР. 1988. № 6;
Хирургическая реабилитация больных колоректальным раком после операции по Гартману // Здравоохранение Беларуси. 1995. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАША́НКА,
рака ў Мсціслаўскім і Чавускім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Проня (бас.р. Дняпро). Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 146 км². Пачынаецца за 1,3 км на Пн ад в. Басценавічы Мсціслаўскага р-на. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй скрынка- і трапецападобная, шыр. ад 150 м у верхнім цячэнні да 1,3 км у ніжнім. Схілы стромкія і сярэдне стромкія, парэзаныя ярамі і далінамі. Пойма перарывістая, шыр. 100—800 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,4 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МЕРАВА,
горад у Расіі, цэнтр Кемераўскай вобл., на р. Том, пры ўпадзенні р. Іскіцім. Засн. ў 1918 з с. Шчаглова (вядома з 1720) і с. Кемерава (з 1863), у 1925—32 наз. Шчаглоўск. 500 тыс.ж. (1997). Прыстань. Чыг. станцыя. Прам-сць: хім., машынабудаванне (хім. машынабудаванне, эл.-тэхн., эл. рухавікі, эл. маторы, стромаўталініі і інш.), лёгкая, харч., мед. і буд. матэрыялаў. У раёне вядзецца здабыча каменнага вугалю. 5 ВНУ, у т. л.ун-т. 3 т-ры. Музеі краязнаўства і выяўл. мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНЕ́ВІЧ (Баляслаў Альбінавіч) (21.11.1907, в. Дварэц Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. — 3.5.1969),
генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Вышэйшыя акад. курсы (1948). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах, камандзір стралк. палка, дывізіі. З снеж. 1943 у Войску Польскім: нач. штаба корпуса, арміі, камандзір дывізіі. Удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Варшавы, Вісла-Одэрскай, Берлінскай аперацый. У 1945—54 на адказных пасадах у Войску Польскім і Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРКО́ЎСКІ (Валерый Васілевіч) (н. 14.1.1949, в. Новая Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.),
бел вучоны ў га ліне хірургіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (1996), праф. (1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1977), з 1985 працуе ў ім. Навук. працы па барацьбе з хірург. інфекцыямі, эндагеннымі інтаксікацыямі, праблемах выкарыстання апаратуры і метадах карэкцыі гамеастазу, транспланталогіі.
Тв.:
Biospecific antiproteinase haemosorbent «Ovosorb» in complex therapy of acute destructive pancreatitis (у сааўт.) // Biomaterials. 1994. Vol. 15, № 5;
Детоксикационная терапия при перитоните. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ТНАЕ ВО́ЗЕРА,
у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свіна, за 47 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км², даўж. 770 м, найб.шыр. 470 м, найб.глыб. 2,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Пл. вадазбору 22 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, пясчаныя, параслі лесам, на Пд разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шыр. да 50 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае. На Пн упадае ручай з воз. Грыбна, на Пд выцякае ручай у воз. Обалінец.