КРЫЛЕ́НКА (дзявочае Логвінава) Галіна Аляксандраўна
(н. 29.2.1952, Мінск),
бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1978). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1973). Чэмпіёнка свету (1973, г. Ротэрдам, Нідэрланды; 1977, г. Базель, Швейцарыя), СССР у групавым практыкаванні (1975—78), у практыкаванні з булавамі (1978). З 1992 гал. трэнер нац. зборнай каманды Беларусі па маст. гімнастыцы. З 1996 у Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭАЗО́Т (ад грэч. kreas мяса + sozo выратоўваю, захоўваю),
смалістая вадкасць з едкім пахам, якую атрымліваюць сухой перагонкай драўніны (звычайна бука) або вылучаюць з фракцый разгонкі кам.-вуг. смалы. Складаецца з фенолаў і іх эфіраў, а таксама нафталіну і антрацэну. Выкарыстоўваецца для прапіткі драўніны (каб прадухіліць гніенне), як флотарэагент (пры абагачэнні руд), дэзінфектант (пры дэзінфекцыі); ачышчаны драўняны К. — як антысептык у медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭДЫ́ТНАЯ БЛАКА́ДА,
адзін з відаў эканам.блакады краіны або групы краін з боку інш. краін або міжнар. фінансава-крэдытных арг-цый, які заключаецца ў адмове ад прадастаўлення крэдытаў. Выкарыстоўваецца з мэтай перашкодзіць яе эканам. развіццю і прымусіць выконваць пэўныя патрабаванні (абавязацельствы), у т. л. і палітычныя. К.б. можа ўжывацца і ў адносінах да асобных прадпрыемстваў або іх груп унутры краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕКЛАНШЭ́ ЭЛЕМЕ́НТ,
першасны гальванічны элемент, у якім дадатны электрод зроблены з дыаксіду марганцу (з дабаўкай графіту і сажы), адмоўны — з цынку, а электралітам служыць водны раствор хларыду амонію або іншых хларыдаў (калію, магнію, кальцыю). Пачатковае напружанне 1,4—1,6 В. Л.э. — найб. зручныя хімічныя крыніцы току, выкарыстоўваюцца ў электронных гадзінніках, радыёапаратуры, цацках і інш. Вынайдзены ў 1865 франц. вучоным Ж.Лекланшэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЎ VI (Leōn) Мудры, Леў VI Філосаф (1.9.866, г. Канстанцінопаль — 11.5.912), візантыйскі імператар [886—912]. ЗМакедонскай дынастыі. Пацярпеў шэраг паражэнняў у войнах з балгарамі (893), арабамі (907), Кіеўскай Руссю (у 911 заключыў з кіеўскім князем Алегам дагавор, які гарантаваў рускім свабоду гандлю ў Канстанцінопалі). У 887—893 выдаў заканад. зборнік Васілікі і больш за 100 заканад. пастаноў, якія дапаўнялі Кодэкс Юсцініяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЗЮКО́Ў (Пётр Ільіч) (2.1.1909, г Гомель — 30.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945), палкоўнік (1943). Брат А.І.Лізюкова. Скончыў Ленінградскую артыл. школу (1941). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Ленінградскім, 3-м Бел. франтах: камандзір артыл. дывізіёна, знішчальна-процітанк. артыл. палка, брыгады. Брыгада на чале з Л. вызначылася ў баі ва Усх. Прусіі. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ КУА́Н Ю (н. 16.9.1923, Сінгапур),
сінгапурскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Кембрыджскі ун-т (Вялікабрытанія, 1950). У 1954 адзін з заснавальнікаў (да 1992 ген. сакратар) Партыі Нар. дзеяння. Чл.Заканад. асамблеі (1955), у 1959—90 прэм’ер-міністр Сінгапура. Пры ім Сінгапур ператварыўся ў адну знайб. развітых краін Азіі. З 1990 старшы міністр урада, аказвае значны ўплыў на дзярж. палітыку краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОРД (англ. lord гаспадар),
1) першапачаткова ў сярэднія вякі ў Англіі феад. землеўладальнік; пазней (з 14 ст.) спадчынны тытул членаў палаты лордаў брыт. парламента (пэраў, да 19 ст. выключна з прадстаўнікоў вышэйшай феад. знаці). З 1958 манарх прызначае таксама пажыццёвых (няспадчынных) Л.
2) Састаўная частка назвы некаторых пасад у Вялікабрытаніі (напр., Л.-канцлер — старшыня палаты лордаў, лорды-мэры Лондана і інш. буйных гарадоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ (Ніна Пятроўна) (н. 21.6. 1951, в. Пятрова-Гута Бранскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1995). Скончыла БСГА (1972). З 1972 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па селекцыі і тэхналогіі вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур.
Тв.:
Зернобобовые культуры. Мн., 1992 (разам з Л.В.Кукрашам);
Горох: Биология, агротехника, использование. Мн., 1997 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БЕРЦЫ,
горад у Расіі, раённы цэнтр Маскоўскай вобл. Вядомы з 1621 як в. Ліберыцы, з 1925 горад. 166 тыс.ж. (1997). Чыг. вузел. Прам-сць: машынабуд. і металаапр., лёгкая, харчовая, камбінаты дрэваапрацоўчы і горнаабагачальны фармовачных матэрыялаў, з-ды пластмас і электрамуз. інструментаў. Вытв.-выдавецкі камбінат Ін-та навук. і тэхн. інфармацыі Рас.АН; НДІ вугалю, НДІ горнахім. сыравіны і інш. Краязнаўчы музей.