ЛЕ́ЙКАРТ ((Leuckart) Рудольф) (7.10. 1822, г. Гельмштэт, Германія — 6.2. 1898),
нямецкі заолаг, адзін з заснавальнікаў паразіталогіі. Праф. ун-таў у г. Гісен (з 1850) і г. Лейпцыг (з 1870). Навук. працы па біялогіі паразітычных чарвей, у т. л. стужачных, трыхінелы, параўнальнай марфалогіі і сістэматыцы беспазваночных. Падзяліў прамяністых жывёл на 2 тыпы: кішачнаполасцевыя і ігласкурыя.
Тв.:
Рус.пер. — Общая естественная история паразитов, особенно видов, водящихся у человека. СПб., 1881.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕКІ́Ф (грэч. lērythos),
старажытнагрэчаская керамічная пасудзіна для алею. Мела вузкае горла, якое пераходзіць у раструб, нізкую ножку і верт. ручку. Форма Л. эвалюцыяніравала ад пасудзін з конусападобным тулавам (чорнафігурныя, 2-я пал. 6 ст. да н.э.) да пасудзін з цыліндрычным тулавам (чорнафігурныя і чырвонафігурныя, 5 ст. да н.э.). Л. з размалёўкай па белым фоне (пашыраны з сярэдзіны 5 ст.) былі звязаны з памінальным культам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНД-ЛІ́З (англ. lend-lease ад lend даваць у пазыку + lease здаваць у арэнду),
сістэма перадачы (у пазыку або ў арэнду) узбраення, боепрыпасаў, стратэг. сыравіны, прадуктаў харчавання і да т.п. Пастаўкі па Л.-л. ажыццяўляліся ЗША у краіны-саюзніцы антыгітлераўскай кааліцыі ў перыяд 2-й сусв. вайны. Закон аб Л.-л. прыняты Кангрэсам ЗША у 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКІ МАЛО́ЧНА-КАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Пабудаваны ў 1951 як малочна-кансервавы з-д у г. Лепель Віцебскай вобл. З 1962 малочна-кансервавы камбінат, да 1992 уключаў таксама Новалукомскі, Докшыцкі і Бешанковіцкі малочныя з-ды. У 1993 уведзены ў эксплуатацыю цэх сухога абястлушчанага малака. Будуецца цэх па вырабе цэльнамалочнай прадукцыі. З 1999 адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): сухія вяршкі і абястлушчанае малако, масла жывёльнае, цэльнамалочныя прадукты, марожанае, мясныя кансервы, каўбасныя вырабы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАЎПАРАДКАВА́ННЕ,
сістэма мерапрыемстваў па арганізацыі ляснога фонду і рацыянальным лесакарыстанні, На Беларусі пачата ў 1921. Уключае: арганізацыю тэрыторый лесагасп. прадпрыемства; вызначэнне лясных рэсурсаў, катэгорый ахоўных лясоў; праектаванне лесагасп., лесааднаўленчых, лесамеліярац. і інш. работ. Праводзіцца Бел. лесаўпарадкавальным ВА «Белдзяржлес» кожныя 10 гадоў (у 1945—96—5 разоў). З канца 1990-х г. — т.зв. бесперапыннае Л. (змяненні ў стане ляснога фонду фіксуюцца штогод). Адначасова з Л. могуць весціся глебава-тыпалагічныя абследаванні і паляўніцтваўпарадкаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКІ (Уладзімір Іпалітавіч) (11.3.1863, в. Самастрэлы Ровенскай вобл., Украіна — 24.2.1937),
украінскі батанік. Акад.АН Украіны (1919). Чл.-кар.АНСССР (1928). Скончыў Кіеўскі ун-т (1886), з 1887 працаваў у ім, у 1894—1917 у Пецярб.бат. садзе. З 1922 прэзідэнт АН Украіны. З 1928 дырэктар бат. сада ў г. Адэса (Украіна). Навук. працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін Украіны, Каўказа, Сярэдняй Азіі, гісторыі і бібліяграфіі батанікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОДКАПАДО́БНЫХ СЯКЕ́Р КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі позняга неаліту (каля 2500—2000 да н. э.) на тэр. Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, в-ве Борнхальм і ўсх. дацкіх астравах, адна з адзінкавых пахаванняў культур. Назва ад характэрнага тыпу зброі — каменных сякер у форме перавернутай лодкі. Вядома ў асн.па пахаваннях. Нябожчыкаў хавалі ў скурчаным становішчы разам з керамічным посудам, арнаментаваным шнуравым і грабеньчатым штампам, свідраванымі каменнымі сякерамі і інш. прыладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́СЕЎ (Анатоль Пятровіч) (н. 17.4.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне фотахіміі. Д-рфіз.-матэм.н. (1982). Скончыў БДУ (1961). З 1963 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі хларафілу і яго вытворных, фотаіндуцыраванага пераносу электрона і фотасенсібілізацыі сінглетнага малекулярнага кіслароду.
Тв.:
Фотофизические процессы в моделях реакционных центров фотосинтеза (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 1995. Т. 62, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУД (Мікалай Рыгоравіч) (3.1.1947, в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі. Д-рмед.н., праф. (1992). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1971), працуе ў ім (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па анкалогіі, хірургіі страўніка і кішэчніка.
Тв.:
Клиника и лечение синдрома укороченного кишечника. Мн., 1988 (разам з І.М.Сіпаравым), Ультразвуковая диагностика в медицине. Витебск, 1995 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НАВА (Лідзія Іванаўна) (н. 7.5.1941, пас. Галіцына Пензенскай вобл., Расія),
бел. гісторык і палітолаг. Канд.гіст.н. (1971), праф. (1992). Скончыла Маскоўскі ун-т (1963). З 1971 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1992 заг. кафедры). Працы пасац.-паліт. гісторыі Іспаніі, замежнай сац. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.:
Испания: истоки и современные тенденции оппозиционного движения. М., 1977 (разам з Т.Баранавай);
Социалистический образ жизни: критический анализ немарксистских концепций. М., 1989.