ДЫ́ЛЕР (англ. dealer),

пасрэднік, які выконвае гандл. аперацыі ад свайго імя і за свой кошт. У фін.-крэдытных адносінах дылерства азначае дзейнасць Д. па ажыццяўленні біржавых і пазабіржавых здзелак ад яго імя і за яго кошт.

т. 6, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫПЛАМА́НТ (ад дыплом),

1) асоба, узнагароджаная ганаровым дыпломам за высокую якасць выканання работы, ролі і інш. на конкурсе, фестывалі, выстаўцы і г.д. 2) Студэнт выпускнога курса ін-та, тэхнікума, каледжа, які выконвае або абараняе дыпломную работу.

т. 6, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́ХАД пункт захаду,

адзін з 4 гал. пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным экватарам (гл. Нябесная сфера). Размяшчаецца злева ад назіральніка, які стаіць тварам на Пн. Абазначаецца літарамі З або W.

т. 7, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРЫПТАЗО́Й, крыптазойскі эон,

буйнейшы інтэрвал геал. часу, што ахоплівае дакембрый, у тоўшчах якога адсутнічаюць рэшткі шкілетнай фауны. Вылучаны амер. геолагам Дж.​Чэдвікам (1930), які падзяліў гісторыю Зямлі на 2 эоны: К.э. і фанеразой. Гл. таксама Геахраналогія.

т. 8, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАНДО́ (франц. landau ад Landau горад у Германіі, дзе з 17 ст. вырабляліся экіпажы пад такой назвай),

кузаў легкавога аўтамабіля з верхам, які адкрываецца толькі над заднімі сядзеннямі. Раней Л. наз. 4-месная карэта з адкідным верхам.

т. 9, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯ́МЕЦ,

тоўсты, шчыльны тэкст. матэрыял, які атрымліваюць валяннем шарсцяных валокнаў. Акрамя шарсцянога і паўшарсцянога вырабляюць Л. мінеральны (з мінер. ваты на бітумным сувязным) і Л. з хім. валокнаў. Выкарыстоўваюць пераважна як пракладачны, цепла- і гукаізаляцыйны матэрыял.

т. 9, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЗАХІ́ЗМ [ад імя аўстр. пісьменніка Л. фон Захер-Мазаха (L.Sacher-Masoch), які апісаў гэту з’яву],

эратычны пасівізм, палавая ненармальнасць, пры якой для дасягнення палавога ўзбуджэння неабходна адчуць фіз. боль ці маральнае ўніжэнне з боку палавога партнёра.

т. 9, с. 508

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕЗАСФЕ́РА [ад мез(а)... + сфера],

сярэдні слой атмасферы, які ляжыць над стратасферай, на выш. ад 50 км да 80—85 км. Характарызуецца паніжэннем сярэдняй т-ры з вышынёй (прыкладна ад 0 °C на ніжняй мяжы да -90 °C каля верхняй мяжы).

т. 10, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕТЫЛТРАНСФЕРА́ЗЫ, трансметылазы,

ферменты класа трансфераз, якія каталізуюць абарачальны перанос метыльнай групы (CH3-групы). Донар CH3-групы — пераважна метыянін, які разам з вытворнымі вітаміну B12 і фоліевай к-ты пры ўдзеле М. ўтварае сістэму пераметыліравання ў жывых арганізмах.

т. 10, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ЗГ,

цэнтральны аддзел нерв. сістэмы жывёл і чалавека, які забяспечвае рэгуляцыю жыццёвых функцый арганізма, у т. л. вышэйшую нерв. дзейнасць; у чалавека — псіхічныя функцыі, мысленне. Падзяляецца на галаўны мозг і спінны мозг. Гл. таксама Цэнтральная нервовая сістэма.

т. 10, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)