РАГАНО́ЎСКІ (Мікалай Максімавіч) (н. 24.8.1942, с. Новасімбірка Кувандыкскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1999), праф. (1996). Скончыў Орскі пед.ін-т (1964). З 1972 у Магілёўскім ун-це. Навук. працы па інтэграцыйных падыходах, сучасных сістэмах і тэхналогіях у навучанні матэматыцы. Аўтар падручнікаў па геаметрыі для сярэдніх школ з паглыбленым вывучэннем матэматыкі.
Тв.:
Методика преподавания математики в средней школе. Мн., 1990;
Научно-методические основы построения учебника геометрии средней школы. Мн., 1992.
кубінскі кампазітар, скрыпач, дырыжор, педагог, адзін з заснавальнікаў афра-кубінскага кірунку ў нац. музыцы і кампазітарскай школы Кубы. Скончыў Мадрыдскую кансерваторыю (1915). З 1919 у Гаване, з 1920 дырыжор аркестра Нац.т-ра, з 1923 скрыпач-канцэртмайстар, з 1932 гал. дырыжор Філарманічнага аркестра. З 1935 праф., з 1936 дырэктар Муніцыпальнай кансерваторыі (прысвоена імя Р.). Аўтар балетаў, твораў для арк., для хору, для голасу і інстр. суправаджэння, музыкі для дзяцей і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМЦЭ́ВІЧ (Васіль Андрэевіч) (19.3.1889, в. Дакудава Крупскага р-на Мінскай вобл. — 11.10.1973),
бел. педагог, краязнавец. Брат П.А.Самцэвіча, С.А.Самцэвіча. Засл. настаўнік Беларусі (1945). Скончыў Віцебскі настаўніцкі ін-т (1915), вучыўся ў Віцебскім аддз. Маскоўскага археал. ін-та. У 1918—28, 1932—56 працаваў у органах нар. асветы Беларусі, настаўнікам; у 1928—32 навук. сакратар Цэнтр. бюро краязнаўства Інбелкульта (з 1929 у складзе АН Беларусі). Аўтар падручнікаў па бел. мове і метадычных дапаможнікаў для пач.школы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВІТА́ННЕ»,
газета Беларускага рабоча-сял. пасольскага клуба «Змаганне». Выдавалася 7—31.1.1930 у Вільні на бел. мове штотыднёва. На той час адзінае легальнае дэмакр. выданне, вакол якога групаваліся прадстаўнікі рэв.-дэмакр. актыву і члены КПЗБ. Асвятляла дзейнасць Таварыства беларускай школы, культ.буд-ва ў БССР. Змяшчала публіцыстычныя артыкулы («Еўрапейскі сялянскі кангрэс», «Танец смерці», «Зноў голад у Заходняй Беларусі» і інш.), у якіх узнімаліся праблемы сац.-эканам. становішча ў Зах. Беларусі. Выйшлі 4 нумары, усе канфіскаваны польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКЕ́ЙРА ((Siqueira) Жазе) (24.6.1907, Кансейсан, штат Параіба, Бразілія — 1985),
бразільскі кампазітар, дырыжор, педагог. Вучыўся ў кансерваторыі ў Рыо-дэ-Жанейра, у Сарбоне (Парыж). Праф.Нац.муз.школы. Адзін з заснавальнікаў (1940) і маст. кіраўнік (да 1948) Бразільскага сімф. аркестра. Для яго твораў характэрны яркі нац. каларыт, шырокае выкарыстанне муз. фальклору: балет «Карнавал у Рэсіфі» (1947), опера «Спагадлівая» (1960), араторыя «Кандомбле» (1958), 3 сімфоніі (усе 1951), «4 індзейскія паэмы» (1944), кантаты, інстр. канцэрты і інш. Аўтар муз. дапаможнікаў і падручнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНТЭ́НЬЯ ((Mantegna) Андрэа) (1431, П’яцола-сул-Брэнта, Італія — 13.9.1506),
італьянскі жывапісец і гравёр ранняга Адраджэння; прадстаўнік падуанскай школы. Вучыўся ў няроднага бацькі Ф.Скварчоне ў Падуі (1441—48). Зазнаў уплывы Данатэла, А. дэль Кастаньё, венецыянскай школы жывапісу. Вывучаў ант. мастацтва, захапляўся археалогіяй і эпіграфікай. Яго творы адметныя пластычнасцю форм і строгасцю лінейнага ладу, трохвымернасцю перадачы прасторы і аб’ёмаў, велічнай урачыстасцю і драматызмам вобразаў. Размалёўкі капэлы Аветары ў царкве Эрэмітані ў Падуі (1449—55), трыпціх у царкве Сан-Дзена Маджорэ ў Вероне (1457—59) вызначаюцца архітэктанічнасцю кампазіцыі і смелымі ракурсамі фігур, гарманічным каларытам. З 1460 жыў у Мантуі пры двары Л.Ганзага. У размалёўках «Камеры дэльі Спозі» ў замку Сан-Джорджа (1474) праз стварэнне ілюзіяністычных эфектаў (імітацыя круглага акна ў столі і інш.) дасягнуў сінтэзу архітэктуры і жывапісу. У серыі манахромных кардонаў «Трыумф Цэзара» (1485—88, 1490—92) аскетызм жывапісу М. вылучаецца асаблівай выразнасцю. Ант. рэмінісцэнцыі ўвасобіў у алегарычна-міфалагічных карцінах «Парнас» (1497), «Самсон і Даліла» (1500-я г.). У палотнах «Св. сям’я са св. Альжбетай і Янам Хрысціцелем» (паміж 1495—1500) і «Мёртвы Хрыстос» (1500) стварыў драм. вобразы, натхнёныя ант. традыцыяй. Графічныя творы: серыя медзярытаў «Бітва марскіх багоў» (каля 1470), малюнак «Юдзіф» (1491) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕСТРЫ́НА ((Palestrina) Джавані П’ерлуіджы да) (1525 ці 1526, г. Палестрына, Італія — 2.2.1594),
італьянскі кампазітар; заснавальнік рымскай школы. Музыцы вучыўся ў царкве Санта-Марыя Маджорэ ў Рыме, дзе спяваў у хоры хлопчыкаў. З 1544 арганіст і капельмайстар гал. царквы г. Палестрына, з 1551 у Рыме: узначальваў капэлы цэркваў Сан-Джавані ін Латэрана (1555—60), Санта-Марыя Малжорэ (1561—66), капэлу сабора св. Пятра ў Ватыкане (да 1555 і ў 1571—94). У час, калі каталіцкая царква патрабавала выгнання з царк. музыкі свецкіх і нар. напеваў, спрашчэння поліфанічнай тэхнікі, ствараў рознабакова дасканалае поліфанічнае мастацтва, заснаванае на гарманічнай аснове. Увабраў дасягненні нідэрландскай школы, вызначыў пераход ад поліфаніі да гамафоніі. Яго творы для хору a cappella — вяршыня хар. поліфаніі строгага стылю. Высакародна-велічная музыка П., звязаная з духоўнай тэматыкай, адлюстравала гуманіст. рысы эпохі Адраджэння. Зрабіў вял. ўплыў на творчасць сучаснікаў і паслядоўнікаў, асабліва ў Італіі і Іспаніі. Аўтар каля 100 мес, у т. л. «Меса папы Марчэла» (1555), больш як 370 матэтаў, 68 аферторыяў, літаній, магніфікатаў, духоўных і свецкіх мадрыгалаў. Збор твораў П. выдадзены ў Лейпцыгу (т. 1—33, 1862—1903) і Рыме (т. 1—36, 1939—87).
Літ.:
Иванов-Борецкий М.В. Палестрина. М., 1909;
Ferraci E. Palestrina. Roma, 1960;
Bianchi L, Fellerer K.G. G.P. da Palestrina. [Torino, 1971].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́КІШ (Освальд-Ян Лявонавіч) (н. 27.8.1938, в. Трабы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. імунолаг. Д-рбіял.н. (1973), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1984). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1974 у Віцебскім мед. ін-це (з 1991 прарэктар). Навук. працы па даследаванні ролі алергічных рэакцый у патагенезе гельмінтозаў і ўплыў на іх спецыфічнай і патагенетычнай тэрапіі. Медаль Ц.І.Скрабіна УАСГНІЛ 1984.
Тв.:
Медицинская паразитология. Л, 1989;
Тропическая паразитология. Витебск, 1995 (разам з Л.А.Храмцовай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НКА ((Benka) Марцін) (21.9.1888, г. Малацкі, Славакія — 28.6.1971),
славацкі жывапісец і графік. Нар. мастак ЧССР (1953). Адзін са стваральнікаў славацкай школы жывапісу 20 ст. Вучыўся ў школе А.Кальводы ў Празе. Аўтар манум. паэтычных сцэн сял. жыцця, выкананых у свабоднай постімпрэсіяністычнай манеры, мяккіх і стрыманых па каларыце: «Ля люлькі» (1929), «Лесарубы пад Салацінам» (1931), «Па дарозе на горную пашу» (1933), «Дзве жанчыны», «Бацька з сынам» (абедзве 1934), «Жанчыны-гаранкі з Ліптова» (1936) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОКЛЬ ((Buckle) Генры Томас) (24.11.1821, Лі, графства Кент, Вялікабрытанія — 29.5.1862),
англійскі гісторык, сацыёлаг-пазітывіст. Прадстаўнік геагр.школы ў сацыялогіі. У асн. працы «Гісторыя цывілізацыі ў Англіі» (т. 1—2, 1857—61) крытыкаваў тэалагічную трактоўку гісторыі. Ставіў сваёй задачай адкрыць заканамернасці гіст. працэсу і паказаць іх дзеянне на прыкладзе шэрагу краін. Гал. фактарам гіст. развіцця лічыў разумовы прагрэс; асаблівасці гіст. развіцця розных народаў, тлумачыў уплывам геагр. асяроддзя, пераважна ландшафту.
Тв.:
Рус.пер. — Этюды. СПб., 1867;
Влияние женщин на успехи знания. 4 изд. СПб., 1900.