Дзейнічала ў Мінску ў 1919—23. Утворана 15.4.1919 пры Мінскім бел.пед. ін-це. У час польскай акупацыі не дзейнічала. Т-ва праводзіла пед. і навук.-папулярныя лекцыі ў навуч. установах Мінска і сярод насельніцтва. У 1922 ім выдадзены «Элементарная матэматыка» К.М.Гадыцкага-Цвіркі, «Асновы алгебры» У.К.Дыдыркі і інш. Кіруючы орган т-ва — агульны сход, які збіраўся 2 разы на год, выбіраў праўленне і рэвізійную камісію. У розны час у склад т-ва ўваходзіла каля 110 чал., сярод якіх Дыдырка, Гадыцкі-Цвірка, У.М.Ігнатоўскі, Я.П.Карнеўскі, М.Г.Маслаковец і інш. Ганаровы старшыня Я.Ф.Карскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ КААЛІЦЫ́ЙНЫ САВЕ́Т 1905,
орган кіраўніцтва рэв. барацьбой працоўных Мінска ў часКастрычніцкай усерасійскай палітычнай стачкі 1905 і Снежаньскага узбр. паўстання 1905. Утвораны пасля курлоўскага расстрэлу 1905 з прадстаўнікоў Мінскай групы РСДРП, Лібава-Роменскага к-та Усер. чыг. саюза, мясц. к-таў ПСР і Бунда. У часКастр. стачкі савет 12 дзён трымаў пад сваім кантролем чыг. вузел, стварыў камісію ўзаемадапамогі, суд гонару. 21 снеж. М.к.с. заклікаў да ўсеаг. забастоўкі і пачаў дзейнічаць як орган улады. З прычыны масавых арыштаў савет прыняў рашэнне прыпыніць з 25 снеж.гар. забастоўку, але працягваць забастоўку чыгуначнікаў. 28 снеж. члены М.к.с. арыштаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫПНЫ́ ТЫФ,
вострая інфекцыйная хвароба чалавека, якая выклікаецца рыкетсіямі Правачака. Адносіцца да трансмісіўных хвароб; перадаецца пры ўкусах вошай. Бывае ў час стыхійных бедстваў (пераважна ў час вайны). Узбуджальнік цыркулюе ў крыві і пашкоджвае дробныя крывяносныя сасуды скуры, галаўнога мозга і інш. органаў.
Адрозніваюць эпідэмічны С.т. (перадаецца пераносчыкам хваробы) і спарадычны (або хвароба Брыла), калі ў даўно перахварэлага чалавека ў арганізме засталіся рыкетсіі, якія актывізуюцца пад уплывам неспрыяльных умоў. Прыкметы: т-ра цела да 40 °C, нясцерпны галаўны боль, трызненне, пляміста-гемарагічная высыпка на скуры (знікае праз 5—6 дзён). Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫРЭ́СІЙ (Teiresios),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі сляпы прадказальнік з Фіваў. Паводле адной версіі міфа, Т. аднойчы ўбачыў багіню Афіну ў час купання і быў за гэта асляплёны, але пазней замест страчанага зроку Афіна дала яму дар прадказання. Паводле другой версіі, Т. убачыў дзвюх змей, забіў іх і ператварыўся ў жанчыну; вярнуў мужчынскае аблічча пасля таго, як зноў забіў іншых змей. У час спрэчкі паміж Зеўсам і Герай аб тым, каму каханне дае больш асалоды — мужчыне або жанчыне, Т. адказаў, што жанчыне, і быў асляплёны раззлаванай Герай. Аднак Зеўс даў Т. дар прадказання і доўгае жыццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЎНЕ́ННЕ ЧА́СУ,
рознасць паміж сярэднім і сапраўдным сонечным часам. Роўная рознасці прамых узыходжанняў сапраўднага і т.зв. сярэдняга Сонца.
У.ч. абумоўлена тым, што сапраўдны сонечны час нераўнамерны з прычыны нераўнамернасці руху Зямлі па арбіце і нахілу экліптыкі да экватара. На працягу года мяняецца ад +14 мін 22 с да -16 мін 24 с. Пры дапамозе У.ч. вызначаюць сярэдні мясцовы час. Значэнні У.ч. на кожны дзень даюцца ў астр. штогодніках і календарах.
Графік ураўнення часу: 1, 2 — складальныя ўраўнення часу. вызначальныя нераўнамернасцю руху Зямлі па арбіце і нахілам экліптыкі да экватара. адпаведна; 3 — ураўненне часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ДЭРЫК IX (Frederik; 11.3.1899, замак Зоргенфры каля Лінгбі, Данія — 14.1.1972),
кароль Даніі [1947—72]; контр-адмірал (1945). З дынастыі Глюксбургаў. Шмат разоў быў рэгентам у час хваробы свайго бацькі караля Крысціяна X [1912—47], у т. л. ў час крызісу 1942—43 у адносінах Даніі з ням.-фаш. акупантамі. Пры Ф. IX самакіраванне атрымалі Фарэрскія а-вы (1947), пачаўся працэс інтэграцыі Даніі ў зах.еўрап. рэгіянальныя арг-цыі (Савет Еўропы, Еўрап.эканам. супольніцтва, НАТО і інш.). Падпісаў новую канстытуцыю, паводле якой уведзены аднапалатны парламент (фолькетынг) і пераемнасць манархіі па жаночай лініі. Пасля смерці Ф. IX дацкі прастол заняла яго дачка Маргрэтэ II.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРУ́НЖЫ (польск. chorąży ад chorągiew сцяг),
1) камандзір харугвы ў сярэдневяковай Польшчы і ВКЛ, з 14 ст. прыдворная пасада і званне. Існавалі вял. каронны [насіў велікакняжацкую харугву (сцяг) у часвял. цырымоній і знаходзіўся з ёю пры манарху ў час вайсковых дзеянняў] і надворны Х. (яго намеснік), а таксама земскі Х. (кіраўнік шляхецкага апалчэння ваяводства — ганаровае званне).
2) У Запарожскай Сечы вайсковая пасада: вайсковы генеральны Х., палкавыя і соценныя Х., якія ўваходзілі ў склад старшыны.
3) У казацкіх войсках рус. арміі першапачаткова сцяганосец, пазней — малодшы афіцэрскі чын, што адпавядаў чыну падпаручніка ў пяхоце, карнета ў кавалерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́РКІН Аскольд Мікалаевіч (27.1.1930, Мінск — 17.6.1985),
бел. графік. Сын М.М.Чуркіна. Скончыў БДУ (1955). У 1959—73 маст. рэдактар час. «Вожык», у 1979—84 час. «Беларусь». Працаваў у кніжнай графіцы і плакаце. Аўтар карыкатур на быт., паліт., вытв. тэмы ў бел. і замежным перыяд. друку: «На адным заводзе» (1955), «Колькі галасоў атрымаў прэзідэнт?» (1957), «Графік гультая» (1958), «Дазвольце прыкурыць» (1962), «У нас сапраўдная дэмакратыя» (1966); плакатаў «25 гадоў СЭУ» (1974), «Агульны рынак», «Мы з вамі, патрыёты Чылі» (абодва 1976). Выдаў зб-кі карыкатур «Мае альбомы» (1967), «Твар свабоднага свету» (1983) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБІ́НА Васіль Васілевіч (9.4.1914, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна — 3.9.1942),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Адэскае ваен.пях. вучылішча (1938), спецшколу Генштаба РСЧА (1941). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 камандзір дыверсійнай групы ў тыле ворага ў раёне Лепеля, з сак. 1942 — разведвальна-дыверсійнага атрада, які дзейнічаў у раёне Полацк—Маладзечна—Мінск. За час дзейнасці правёў 19 дыверсій на чыгунцы, знішчыў 11 мастоў, 23 км сувязі, 23 аўтамашыны, самалёт праціўніка. Маёр Ш. загінуў у час падрыву чыг. эшалона праціўніка. У г. Валожын яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НЧАНКА Ілья Платонавіч (27.7.1913, в. Калмакова Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 10.12.1991),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўд., 1-м, 3-м і 4-м Укр. франтах. Камандзір аддзялення старшына Я. вызначыўся ў баях на тэр. Украіны і Польшчы: 16.4.1944 у час разведкі каля г. Цярнопаль знішчыў 18 гітлераўцаў; увосень 1944 у час контратакі ворага вынес з акружэння сцяг палка; 14.1.1945 пры адбіцці нападу ням. аўтаматчыкаў і танкаў на кантрольны пункт палка звязкай гранат падбіў варожы танк, выратаваў палкавы сцяг. Пасля вайны працаваў на чыгунцы.