расійскі сатырычны штотыднёвы часопіс. Выдаваўся ў 1859—73 у Пецярбургу на рус. мове паэтам і грамадскім дзеячам В.С.Курачкіным і мастаком М.А.Сцяпанавым (да 1864). Публікаваў сатыр. творы (фельетоны, вершы, апавяданні, эпіграмы, пародыі, публіцыстычныя артыкулы, нарысы і інш.), допісы з правінцый, у якіх асвятляліся праблемы тагачаснага грамадска-паліт. і культ.жыцця. З рэв.-дэмакр. пазіцый выступаў супраць прыгонніцтва, бюракратызму, кансерватызму. Вял. месца займала паэзія, скіраваная супраць т. зв. «чыстага мастацтва». Літ. матэрыялы дапаўняліся малюнкамі ў жанры карыкатуры. Забаронены «за шкодны кірунак».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІНКО́ВІЧ (сапр.Калянковіч) Мікалай Мікалаевіч
(15.1.1951, в. Цна Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. — 24.7.1990),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1976). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1968. Пісаў на бел. і рус. мовах. Аўтар кніг дакумент. аповесцей, апавяданняў, нарысаў «Не абрываецца зямная сувязь» (1982), «Імя маё — Свабода» (1984), «Палескія дні Аляксандра Блока» (1985), «Не павінен невядомым быць салдат» (1989), п’ес «Ліпеньскае зарыва» і «Камісар Закаспія» (паст. на туркм. радыё, 1982 і 1985). Даследаваў бел.-рус., бел.-туркм. сувязі, жыццё і службу А.С.Грыбаедава на Беларусі, палескі перыяд жыцця Я.Коласа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛМЫКО́Ў (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 22.1.1934, ст. Зміеўка Арлоўскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1980), праф. (1981). Скончыў Харкаўскі ун-т (1957). Настаўнічаў, працаваў у Арлоўскім і Крыварожскім пед. ін-тах. З 1971 у Гомельскім ун-це (з 1976 заг. кафедры філасофіі). Даследуе праблемы фарміравання асобы, ладу жыцця, навук.-тэхн. прагрэсу і сац. прагназавання. Аўтар навуч. дапаможнікаў па філасофіі для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́НТ (Георгій Аляксеевіч) (н. 1.6.1947, с. Дзяржынаўка Шэмахінскага р-на, Азербайджан),
бел. піяніст. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыў Азербайджанскую кансерваторыю (1971, Баку). З 1971 канцэртмайстар Бел. кансерваторыі, з 1976 — Нац.акад.т-ра оперы Рэспублікі Беларусь. Зрабіў вял. ўклад у падрыхтоўку оперных спектакляў бел. кампазітараў: «Джардана Бруна» і «Візіт дамы» С.Картэса, «Сівая легенда» Дз. Смольскага, «Новая зямля» Ю.Семянякі, «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера, «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава, «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана, шэрагу класічных опер. Выступае ў канцэртах з вядомымі бел. вакалістамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПАЧО́Ў (Эдуард Маркавіч) (н 27.1.1937, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1960). Друкуецца з 1954. Піша для дзяцей на бел. і рус. мовах. Яго творчай манеры ўласціва вобразнае і паэт. ўспрыняцце жыцця, псіхал. распрацоўка характараў Аўтар зб-каў аповесцей і апавяданняў «Флот на веснавым двары» (1962), «Бацькі не вярнуліся з вайны» (1964), «Вежа камандора» (1965), «Горкі дым» (1970), «Двое на пероне» (1973), «Конны патруль» (1975), «Пашана гімнасцёрцы» (1979), «Чарада ўспамінаў (1984), «Зоркавы калодзеж» (1987), «Мост праз яр» (1989) і інш. Перакладае творы бел. празаікаў на рус. мову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁПЕН ((Koeppen) Вольфганг) (н. 23.6.1906, г. Грайфсвальд, Германія),
нямецкі пісьменнік. Вучыўся ва ун-тах Гамбурга, Берліна, Вюрцбурга. Літ. дзейнасць пачаў у 1930-я г.: раманы «Гісторыя няшчаснага кахання» (1934), «Сцяна хістаецца» (1935). Вядомасць прынеслі раманы «Галубы ў траве» (1951), «Цяпліца» (1953), «Смерць у Рыме» (1954) аб праблемах пасляваен. жыцця Германіі. Яго творы адметныя вастрынёй псіхал. аналізу, складанай сімволікай, спалучэннем дакументалізму з умоўнасцю і лірызмам. Аўтар кніг дарожных нарысаў, аўтабіягр. аповесці «Юнацтва» (1976), літ.-крытычных артыкулаў.
Тв.:
Рус.пер. — Голуби в траве. Теплица. Смерть в Риме: Романы. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМ ХАНДО́ (псеўд.Тан Вон, Тан Гу, Са Нын, Камін, Каса Сахо, Кадза; 1760, Карэя — 1820),
карэйскі жывапісец. Рабіў партрэты, пейзажы і жанравыя кампазіцыі на тэмы нар.жыцця ў традыцыях нац. жывапісу тушшу і вадзянымі фарбамі, выкарыстоўваў вопыт еўрап. мастацтва. Творам уласцівы лінейна-графічная манера, вастрыня жыццёвых назіранняў: «Вадаспад дзевяці драконаў», «Скалы ў моры», «Вяртанне кітайскага навукоўца Му-і», «Месяц над кустамі», «Хлопчык іграе на флейце», 2 альбомы «Пейзажы, ажыўленыя персанажамі, жывёламі і птушкамі», аўтапартрэт, васьмістворкавая шырма «Групавая выява бессмяротных» і інш.
Кім Хандо. Вадаспад дзевяці драконаў. Канец 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІФО́З (ад грэч. kyphos сагнуты, згорблены),
скрыўленне пазваночніка ў чалавека, звернутае выпукласцю назад. Адрозніваюць К. фізіял. і паталагічны. Фізіял. грудны і крыжавы К. развіваецца ў дзіцячым узросце. У дарослых выгібы пазваночніка фіксаваныя. У пажылым і старэчым узросце грудны К. павялічваецца. Паталаг. К. выяўляецца на 2-м паўгоддзі жыцця, калі дзіця пачынае стаяць і хадзіць, у выніку прыроджаных адхіленняў ад нармальнага развіцця пазваночніка. К. можа развіцца пры рахіце, туберкулёзе пазваночніка, некат. сямейных і інш. захворваннях, пры доўгім сядзенні сагнутым. Лячэнне: спец. комплекс гімнастыкі, фізіятэрапеўтычнае, масаж, іншы раз — хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСТ,
шматгадовая дрэвавая расліна, якая ў адрозненне ад дрэва разгаліноўваецца каля паверхні глебы. Гал. ствол маюць маладыя расліны, потым ён губляецца сярод новых стволікаў, якія ўтвараюцца са спячых пупышак каля асновы парасткаў. Выш. К. 0,8—6 м, працягласць жыцця — да некалькіх соцень гадоў. Пашыраны ва ўсіх раслінных зонах. У лясах умеранага пояса звычайна ўтвараюць падлесак. Форму К. могуць набываць дрэвы ў неспрыяльных кліматычных і глебава-прыродных умовах. Многія К. лек. (напр., бузіна, каліна, шыпшына), харч. (напр., агрэст, барбарыс, ляшчына, парэчкі), дэкар. (напр., бружмель, брызгліна, жарновец) расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧА́К НААПЕ́Т (?—1592?),
армянскі паэт. Верагодна, жыў у в. Хараконіс каля г. Ван (цяпер Турцыя). Пачынальнік свецкай тэматыкі ў арм. паэзіі. Дасканала валодаў найб.стараж. формай верша — айрэнам. Пісаў вершы любоўныя, філасофска-павучальныя (айрэны роздумаў) і вандроўніцкія (айрэны блуканняў), у якіх апяваў радасць кахання і жыцця, прыгажосць жанчыны, імкнуўся асэнсаваць пакутніцкі лёс арм. народа, сцвярджаў гуманіст. ідэалы. Лірыка К. глыбока народная, рытмамеладычная. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Я.Семяжон.