КУ́ТАРГА (Сцяпан Сямёнавіч) (24.2.1805, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 7.5.1861),
вучоны-прыродазнавец, педагог і папулярызатар навукі. Брат М.С.Кутаргі. Д-р медыцыны (1832). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1832). У 1833—61 праф. Пецярбургскага ун-та. У 1842—61 старшыня Пецярбургскага мінералагічнага т-ва. Навук. працы па заалогіі, геалогіі, палеанталогіі. Прапагандаваў вучэнне Ч.Дарвіна. Склаў геал. карту Пецярбургскай губерні. Штогод К. і яго брат прыязджалі ў Мсціслаў, дзе вялі культ.-асв. работу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВЕРА́Н,
(Laveran) Шарль Луі Альфонс (18.6.1845, Парыж — 18.5.1922), французскі ўрач, пратыстолаг і эпідэміёлаг. Чл. Парыжскай АН (1901), Франц.мед. акадэміі (1893), замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Страсбурскі ун-т (1867). З 1884 праф.Ваен.-мед. школы ў Валь-дэ-Грас, з 1897 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы (з 1907 заг. лабараторыі трапічных хвароб). Навук. працы па вывучэнні малярыі, лейшманіёзу, трыпанасамозу, спірылёзу. Адкрыў узбуджальніка малярыі. Нобелеўская прэмія 1907.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́НЕ, Лагон (Logone),
рака ў Цэнтр. Афрыцы, у Чадзе і Камеруне, левы прыток р. Шары (бас.воз. Чад). Даўж. 965 км (з р. Мберэ). Утвараецца ад сутокаў рэк Мберэ і Пендэ. Сярэдні расход вады каля г. Бангор (Чад) 540 м³/с. Пры моцных паводках частка сцёку паступае ў бас. Нігера (па сістэме праток у прыток Бенуэ р. Майо-Кебі). Суднаходная ў перыяд дажджоў (чэрв.—жн.) ніжэй г. Бангор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗО́ЎСКІ (Анатоль Аляксандравіч) (н. 14.9.1936, в. Заронава Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1987), праф. (1994). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). З 1988 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (заг. кафедры). Навук. працы па ўдасканаленні племянных і прадукцыйных якасцей буйн. раг. жывёлы, коней, авечак, метадах выкарыстання імунагенет. фактараў у племянной жывёлагадоўлі і кантролі за ўстойлівасцю да захворванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЮ́К (Інеса Ільінічна) (н. 20.3.1928, ст. Славечна Ельскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-рмед.н., праф. (1992). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1950). З 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па неадкладнай прамянёвай дыягностыцы захворванняў дзіцячага ўзросту.
Тв.:
Основы кардиологии детского возраста: Справ. Мн., 1991 (у сааўт.);
Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКХНА́Ў,
горад на Пн Індыі, на р. Гоматы, левым прытоку Ганга. Адм. ц. штата Утар-Прадэш. 1,6 млн.ж. (1991).
Трансп. вузел і гандл.-прамысл. цэнтр даліны ў сярэднім цячэнні Ганга. Прам-сць: тэкст. (пераважна баваўняная), папяровая, металаапр., гарбарна-абутковая, паліграф., харч., у т. л. алейная. З-д дакладных інструментаў. Традыц.маст. рамёствы: разьба па метале, дрэве, косці, ткацтва, вышыўка. Ун-т (з 1921). Бат. сад. Арх. помнікі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́РК (Lamarck) Жан Батыст Антуан П’ер дэ Манэ
(de Monet; 1.8.1744, Базантэн, Францыя — 18.12.1829),
французскі прыродазнавец, стваральнік цэласнай тэорыі развіцця жывога свету (гл.Ламаркізм). Чл. Парыжскай АН (1783). У 1772—76 у Вышэйшай мед. школе ў Парыжы. Праф. Музея прыродазнаўчай гісторыі. Навук. працы па эвалюцыі жывога свету, распрацоўцы класіфікацыі і сістэматыкі раслін, палеанталогіі, зоапсіхалогіі. Увёў падзел жывёл на пазваночных і беспазваночных, тэрмін «біялогія», апісаў шмат відаў выкапнёвых і сучасных арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ПІЛА́,
піла для грубага папярочнага рэзання драўніны з дапамогай бясконцага пілавальнага ланцуга з рэжучымі зубамі.
Мае бензінавы матор або электрарухавік, муфту счаплення, рэдуктар і кансольны рэжучы механізм у выглядзе накіравальнай шыны, па якой рухаецца пілавальны ланцуг. Бываюць спецыяльныя (для валкі дрэў, абрэзкі сучкоў) і універсальныя; цяжкага, сярэдняга, лёгкага і асабліва лёгкага класаў. Найб. пашыраны Л.п. з карбюратарным рухавіком (тыпу «Дружба») і электрапілы (для папярочнага раскрою леса- і піламатэрыялаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Сяргей Малахіевіч) (28.7.1907, г. Віцебск — 10.9.1965),
бел. геадэзіст. Праф. (1960). Скончыў БСГА (1930). У 1954—63 заг. кафедры Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту (Гомель). Навук. працы паінж. геадэзіі і аэрагеадэзіі. Распрацаваў першую мадэль графарэдуктара (геадэзічная прылада).
Тв.:
Анализ погрешностей в линиях и площадях на аэрофотоснимках. Гомель, 1958;
Геодезия при крупном промышленном строительстве. 2 изд. М., 1965 (разам з І.І.Купчынавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВІН (Майсей Аронавіч) (22.6.1937, г Віцебск — 28.3.1993),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1962 у БПА. Навук. працы пабуд. механіцы. супраціўленні матэрыялаў, дынаміцы колавых сістэм. Распрацаваў дыскрэтныя мадэлі для разліку кантынуальных сістэм буд. механікі, даследаваў пытанні дэфармацыі і напружання.
Тв.:
Теория качения деформируемого колеса. М., 1989 (разам з М.А.Фуфаевым).