атрад другаснаводных млекакормячых. 2 падатрады: бяззубыя кіты і зубатыя кіты, 7 сям., 38 родаў, каля 80 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, ёсць прэснаводныя (некат. дэльфіны).
Даўж. ад 1,1 да 33 м, маса ад 30 кг да 150 т. Цела абцякальнай формы, з гарыз. двухлопасцевым хвастом. Бяззубыя К. кормяцца планктонам, зубатыя — рыбай, галаваногімі малюскамі. Нараджаюць 1 дзіцяня раз у 2 гады. Колькасць большасці відаў К. змяншаецца. У 1946 падпісана Міжнар. канвенцыя па рэгуляванні кітабойнага промыслу і створана Міжнар. кітабойная камісія (уключае каля 20 краін). У Чырв. кнізе МСАП 18 відаў і 1 падвід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́СТЫНГ (ад англ. listing унясенне ў спіс),
працэдура допуску каштоўнай паперы да афіц. гандлю на фондавай біржы, яе ўключэння ў каціравальны ліст фондавай біржы. Ажыццяўляецца на аснове правіл, устаноўленых біржай (у некаторых краінах гэтыя правілы ўзгадняюцца з дзярж. органамі). Найб. распаўсюджанымі крытэрыямі Л. на фондавых біржах зах.краін з’яўляюцца такія паказчыкі, як прыбытак да выплаты падаткаў, кошт рэальных актываў, рыначны кошт акцый і інш. Жорсткасць крытэрыяў Л. звычайна залежыць ад вядомасці фондавай біржы (найб. жорсткія крытэрыі існуюць на Нью-Йоркскай фондавай біржы). Л. перашкаджае допуску на біржу няякасных (ненадзейных) каштоўных папер і выступае асн. элементам яе арганізаванасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІСТРАТУ́РА (ад лац. magistratus саноўнік, начальнік),
1) у Стараж. Рыме сукупнасць найвышэйшых дзярж. пасад, т.зв. магістратаў рымскіх (найвышэйшымі былі дыктатар, консул, прэтар, ваен. трыбун). Выбіраліся нар. сходамі, т.зв.каміцыямі, тэрмінам на 1 год. У 1 ст. н.э. з пераходам вышэйшай улады да імператара страцілі значэнне.
2) У сучасным канстытуцыйным праве карпарацыя службоўцаў, якія непасрэдна ажыццяўляюць функцыі суда і пракурорскага нагляду; у ЗША — сукупнасць усіх дзярж. чыноўнікаў.
3) Сістэма і форма падрыхтоўкі спецыялістаў з закончанай вышэйшай адукацыяй (са ступенню бакалаўра) у большасці краін на працягу 1—2 гадоў, на Беларусі — 1,5—2 гады. Гл. таксама Магістр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНРО́ВІЯ (Monrovia),
горад, сталіца Ліберыі, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак., у вусці р. Сент-Пол. Адм. ц. графства Мантсерада. 421 тыс.ж. (1997). Марскі порт (вываз каўчуку, жал. руды, пальмавых ядраў і алею). Вузел чыгунак і аўтадарог. 2 міжнар. аэрапорты. Паліт. і гандл.-фін. цэнтр краіны. Металаапр., цагельначарапічны з-ды, 2 кіслародныя з-ды, аўтамайстэрні; мэблевыя, харч. прадпрыемствы. Ун-т. Нац. музей.
Засн. ў 1822 неграмі — перасяленцамі з ЗША (названа ў гонар прэзідэнта ЗША Дж.Манро). З 1847 сталіца Ліберыі. У 1961 у М. адбылася канферэнцыя 20 недалучаных краін Афрыкі, якая дала пачатак стварэнню Арганізацыі афрыканскага адзінства.
французскі гісторык і філолаг, кітаязнавец, спецыяліст па мовах і гісторыі краін Індакітая. Сын Г.К.Ш.Масперо. З 1908 выкладчык, з 1911 праф.Франц. школы Д. Усходу ў г. Ханой (В’етнам), з 1920 праф.кіт. мовы і л-ры Калеж дэ Франс у Парыжы. З 1935 чл., з 1944 прэзідэнт франц. Акадэміі надпісаў. Аўтар больш як 150 прац, прысвечаных Кітаю і Індакітаю, у т. л.кн. «Старажытны Кітай» (1927, ахоплівае гісторыю і культуру Кітая з 12 да 3 ст. да н.э.), «Кітайская мова» (1931). Загінуў у лагеры смерці Бухенвальд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТРАПО́ЛІТЭН-МУЗЕ́Й (Metropolitan Museum of Art) у Нью-Йорку, найбуйнейшы ў ЗША і адзін з буйнейшых у свеце збор твораў мастацтва. Засн. ў 1870 на аснове падараваных прыватных калекцый. Адкрыты ў 1872. Калекцыі музея прадстаўляюць усе буйнейшыя маст. культуры свету. У складзе М.-м. раздзелы мастацтва Амерыкі, Еўропы, краін Б.Усходу, Азіі, Афрыкі, Акіяніі і Стараж. Амерыкі, Стараж. Егіпта, Грэцыі і Рыма, мастацтва ісламу, мастацтва 20 ст., зброі, муз. інструментаў, музеі кнігі і дзіцячы, ін-т касцюма. Філіял — музей сярэдневяковага мастацтва «Клуатры» ў Нью-Йорку (засн. ў 1926, адкрыты ў 1938).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖЗЕМНАМО́РСКІЯ ГУ́ЛЬНІ,
рэгіянальныя спартыўныя гульні краін Міжземнаморскага басейна, што адбываюцца пад апекай Міжнар.алімп.к-та. Першыя М.г. (1951, г. Александрыя, Егіпет) арганізаваны па ініцыятыве Францыі. Праводзяцца ў перадалімп. год Міжнар. к-там (засн. ў 1960; эмблема — белы сцяг з блакітным контурам Міжземнага мора; штаб-кватэра ў Афінах). Гульні атрымліваюць назву ад імя горада, у якім яны праводзяцца. У праграме М.г.: барацьба, баскетбол, бокс, валейбол, веласпорт, веславанне, воднае пола, гандбол, гімнастыка, дзюдо, лёгкая атлетыка, ветразевы спорт, плаванне, скачкі ў ваду, стральба, цяжкая атлетыка, фехтаванне, футбол, хакей на траве і інш. (12 і больш відаў спорту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫЯ МІЖУРА́ДАВЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ,
пастаянныя аб’яднанні дзяржаў, створаныя на падставе распрацаванага і ўзгодненага імі міжнар. пагаднення або інш. ўстаноўчага акта з мэтай каардынацыі намаганняў урадаў па вырашэнні міжнар. праблем і садзейнічання развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва дзяржаў. Спецыфічныя рысы М.м.а.: пастаянны або рэгулярны характар дзейнасці, метад функцыянавання (шматбаковыя перагаворы, адкрытае абмеркаванне пытанняў), працэдура распрацоўкі і прыняцця рашэнняў (абмеркаванне і галасаванне) і характар прынятых рашэнняў, якія, як правіла, не маюць абавязковай сілы і заснаваны на прынцыпе «адна краіна — адзін голас» або на фін. узносе і эканам. становішчы адпаведных краін-удзельніц. Адрозніваюць М.м.а. сусветныя (ААН, ЮНЕСКА, МАП і інш.) і рэгіянальныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНА́ЕЎ (Іван Паўлавіч) (21.10.1840, г. Тамбоў, Расія — 13.6.1890),
расійскі ўсходазнавец, індолаг. Д-ргіст.н. (1872). Праф. (1873). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1861). Чл.Рус. геаграфічнага т-ва (з 1873). Ажыццявіў 3 падарожжы ў Індыю (1874—75, 1880, 1885—86). Вывучаў гісторыю і культуру краінПаўд. Азіі (л-ра, філасофія, лінгвістыка, геаграфія, этнаграфія, фальклор). Даў пачатак даследаванням будызму ў Расіі. Сабраў вял. калекцыю санскрыцкіх і палійскіх рукапісаў, пераклаў і выдаў шэраг будысцкіх пісьмовых помнікаў.
Тв.:
Дневник путешествий в Индию и Бирму, 1880 и 1885—1886. М., 1955;
Индийские сказки и легенды, собранные в Камаоне в 1875 г.М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРАНІ́ЧНЫ АТРА́Д,
асноўнае тактычнае злучэнне пагранічных войск у шэрагу краін, якое ствараецца для выканання спец. задач па ахове і абароне граніцы дзяржаўнай. У Рэспубліцы Беларусь П.а. з’яўляецца службова-баявой і адм.-гасп. адзінкай, прызначанай для аховы пэўнага ўчастка дзярж. граніцы. Падпарадкоўваецца Дзярж. камітэту пагран. войск; мае ў сваім складзе пагран. камендатуры, заставы (пасты), аддзяленні пагранічнага кантролю, падраздзяленні забеспячэння і абслугоўвання. П.а. Беларусі могуць таксама ўключаць манеўравыя групы і інш. падраздзяленні, у т. л. на рачных участках (Прыпяць, Зах. Дзвіна і інш.) — падраздзяленні вартавых катэраў пагран. войск.
В.В.Шумской.
Да арт.Пагранічны атрад: катэр у дазоры на р. Дняпро.