ВО́ЙНЕВІЧЫ,

вёска ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 34 км на Пд ад г. Дзятлава, 199 км ад Гродна, 25 км ад чыг. ст. Слонім. 226 ж., 87 двароў (1996). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (1897).

т. 4, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́СТРАЎ,

вёска ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Мышанка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 30 км на ПдЗ ад г. Ляхавічы, 193 км ад Брэста, 16 км ад чыг. ст. Лясная. 655 ж., 293 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Царква.

т. 4, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВУ́ЛЬКА 2-я,

вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПнУ ад г. Лунінец, 261 км ад Брэста, 13 км ад чыг. ст. Дзятлавічы. 1023 ж., 338 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 4, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КАЕ МА́ЛЕШАВА,

вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 57 км на ПнУ ад г. Столін, 305 км ад Брэста, 64 км ад чыг. ст. Гарынь. 1817 ж., 526 двароў (1996). Сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян.

т. 4, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КАЕ СЯЛО́,

вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пружаны—Ваўкавыск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 103 км ад Брэста, 25 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 583 ж., 212 двароў (1996). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 4, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КІЯ МАТЫКА́ЛЫ,

вёска ў Брэсцкім р-не. Цэнтр Матыкальскага с/с і саўгаса-камбіната. За 18 км на ПнЗ ад г. Брэст, 2 км ад чыг. ст. Матыкалы. 2213 ж., 704 двары (1996). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 4, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАЗДЫ́,

вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., на левым беразе р. Зах. Дзвіна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 4 км на ПнУ ад Бешанковіч, 55 км ад Віцебска, 36 км ад чыг. ст. Чашнікі. 309 ж., 124 двары (1997). Пачатковая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБРО́ЎНЯ,

вёска ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Нарва каля аўтадарогі Ліда — в. Ліпнішкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на У ад Ліды, 115 км ад Гродна, 2 км ад чыг. ст. Гутна. 397 ж., 134 двары (1997). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 6, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРЭ́ЧЧА вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 44 км на ПнУ ад г.п. Лагойск, 84 км ад Мінска, 56 км ад чыг. ст. Радашковічы. 339 ж., 105 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магілы партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 6, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЬЧУ́НЫ,

вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ашмяны — в. Клявіца. Цэнтр сельсавета. За 7 км на ПдЗ ад горада і 24 км ад чыг. ст. Ашмяны, 227 км ад Гродна. 775 ж., 300 двароў (1997). Торфабрыкетны з-д. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 7, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)