ПЕРСАНА́Ж (франц. personnage ад лац. persona асоба),
дзейная асоба (часцей другарадная) у маст. творы (драме, рамане, аповесці і г.д.).
т. 12, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁНТАК,
агульная назва землеўладання з панскай гаспадаркай (жылыя і гасп. будынкі, прадпрыемствы і г.д.) у феад. і капіталіст. грамадствах. Гл. таксама Вотчына, Памесце, Латыфундыі.
т. 9, с. 500
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́БЕН,
кароткае хрысціянскае богаслужэнне, звычайна прысвечанае святым; калектыўны ўдзячны або заклінальны (прасільны) зварот да Бога, Багародзіцы аб здароўі, дабрабыце, выратаванні і г.д.
т. 10, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ЙЛІНА (ад ням. Fräulein дзяўчына, паненка),
жанчына з арыстакратычнай сям’і, якая знаходзіцца ў свіце каралевы, царыцы, прынцэсы і г.д.; адпаведнае прыдворнае званне.
т. 16, с. 491
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСТРО́Й,
устойлівы псіхічны стан умеранай або слабай інтэнсіўнасці (параўнальна працяглы), які выяўляецца ў станоўчым або адмоўным эмацыянальным фоне псіхічнага жыцця індывіда. У адрозненне ад сітуацыйных эмоцый і афектаў Н. з’яўляецца эмацыянальнай рэакцыяй чалавека на розныя з’явы ў кантэксце яго абагульненых жыццёвых планаў, інтарэсаў, чаканняў. У залежнасці ад ступені ўсведамлення прычын, якія выклікалі Н., ён перажываецца як непадзельны агульны эмацыянальны фон (прыўзняты, прыгнечаны і г.д.) або як стан асобы (радасць, захапленне, смутак, туга, страх і г.д.). Імкненне кантраляваць свой Н., знаходзіць і засвойваць спосабы яго карэкцыі — задача выхавання і самавыхавання (гл. Самарэгуляцыя). Беспрычынныя ваганні Н. могуць мець паталагічнае паходжанне (гл. Дэпрэсія, Эйфарыя) або абумоўлены прыроднай канстытуцыяй чалавека.
т. 11, с. 202
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́ЛЬНЫ ГАЗ,
газ, уласцівасці якога вызначаюцца ўзаемадзеяннем яго малекул. Пры звычайных умовах (T ≈ 300 К, p = 100 кПа) Р.г. сваімі ўласцівасцямі нагадваюць ідэальны газ і іх стан прыблізна апісваецца Мендзялеева—Клапейрона ўраўненнем. Наяўнасць міжмалекулярнага ўзаемадзеяння ўлічваецца вірыяльным ураўненнем стану Р.г.: pV = RT(1 + B(T)/V + C(T)/V2 + ...), дзе p — ціск, V — малярны аб’ём газу, T — абс. т-ра, R — газавая пастаянная, B(T), C(T) і г.д. — вірыяльныя каэфіцыенты, якія залежаць ад т-ры і характарызуюць парныя, трайныя і г.д. узаемадзеянні малекул у газе. Пры павышэнні ціску і паніжэнні т-ры ўласцівасці Р.г. апісваюцца Ван-дэр-Ваальса ўраўненнем.
т. 13, с. 536
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІГУ́РНЫЯ ВЕ́РШЫ,
вершы, радкі якіх размешчаны ў форме якіх-небудзь фігур: трохвугольніка, зоркі, ромба і г.д.; т.зв. графічная форма верша. Сустракаюцца ў творчасці Сімяона Полацкага.
т. 16, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТУА́РЫЙ,
служачы страхавой кампаніі, спецыяліст па тэхніцы страхавання. На аснове апрацоўкі і аналізу стат. звестак складае актуарныя табліцы і вызначае прыбытковыя, канкурэнтаздольныя ўзроўні страхавых прэмій, узносаў і г.д.
т. 1, с. 210
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМО́ЎНЫ ЛІК,
рэчаісны лік, меншы за 0, напр., -2; -0,5 і г.д. На лікавай прамой адлюстроўваецца пунктамі злева ад пачатку адліку (ад 0). Гл. таксама Дадатны лік.
т. 1, с. 120
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАРГАНІЗА́ЦЫЯ (ад рэ... + арганізацыя),
пераўтварэнне, перабудова, змена структуры і функцый установы, арганізацыі і інш. Р. юрыдычнай асобы — спыненне дзейнасці юрыд. асобы (аб’яднанне, зліццё прадпрыемстваў і г.д.) без ліквідацыі спраў і маёмасці.
т. 13, с. 537
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)