мытны тарыф, які дазваляе аддаваць перавагу пэўным таварам і ствараць ім ільготныя мытныя ўмовы або не прапускаць іх у залежнасці ад таго, у якой краіне яны выраблены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РАХ Валерый Іванавіч (н. 14.2.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне гігіены харчавання. Д-рмед.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Данецкі мед.ін-т (1966, Украіна). З 1985 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. З 1993 дырэктар Рэсп.навук.-практычнага цэнтра па экспертнай ацэнцы якасці і бяспечнасці прадуктаў харчавання. Навук. працы па выяўленні ксенабіётыкаў у прадуктах харчавання і іх сутачнай нагрузцы на арганізм, харч. і біял. каштоўнасці традыц. прадуктаў харчавання, узаемасувязі паміж захворваннем, нараджальнасцю, смяротнасцю і фактычным харчаваннем насельніцтва.
Тв.:
Спасибо зверю, птице, рыбе. Мн., 1982 (разам з Л.І.Сцякольнікавым);
Наш зеленый исцеляющий друг. Мн., 1985 (з ім жа);
Целебные кладовые природы. 2 изд. Мн., 1990 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСУ́ДНЫ,
абвінавачаны, якога аддалі пад суд. Паводле працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь (КПК у рэдакцыі 1960) мае права браць удзел у суд. разглядзе яго справы, заяўляць адводы і хадайніцтвы, прад’яўляць доказы, выступаць у суд. спрэчках, выступаць з апошнім словам, абскарджваць прыгавор і вызначэнне суда. Яўка П. ў суд абавязковая. Разбор справы пры адсутнасці П. дапускаецца ў выключных выпадках, калі гэта не перашкаджае ўстанаўленню ісціны па сутнасці абвінавачвання. Свае правы П. рэалізуе сам або з дапамогай абаронца. Пасля вынясення абвінаваўчага прыгавору і набыцця ім законнай сілы П. становіцца асуджаным. КПК Рэспублікі Беларусь 1999 замест паняцця «П.» ўжывае паняцце «абвінавачаны», пакідаючы за ім тыя ж правы і абавязкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ВАЛЬНЫ ПУЗЫ́Р (лац. vesica natatoria),
няпарны або парны орган рыб. Развіваецца як выраст пярэдняй ч. кішэчніка. Выконвае гідрастатычную, у некат. рыб — дыхальную (дваякадыхальныя, касцявыя ганоіды, мнагапёры), гукавыдаючую і гукаўспрымальную функцыі, а таксама ролю рэзанатара і пераўтваральніка гукавых хваль. У адных рыб П.п. звязаны з кішэчнікам (т.зв. адкрытапузырныя), у другіх поўнасцю ізаляваны (закрытапузырныя), і рэгуляванне ўтрымлівання газаў у ім ажыццяўляецца пры дапамозе т.зв. чырв. цела, або авала (густое спляценне крывяносных капіляраў на ўнутр. сценцы); рэгуляцыя ажыццяўляецца рэфлекторна. Аб’ём П.п. і суадносіны газаў у ім адрозніваюцца ад саставу атм. паветра і могуць мяняцца. У некат. рыб П.п. адсутнічае (напр., акулы, месяц-рыба і рыбы, якія вядуць прыдонны спосаб жыцця: камбалы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДЗЕ́ЦКІС (Sondeckis) Саўлюс (н. 11.10.1928, г. Шаўляй, Літва),
літоўскі дырыжор, скрыпач, педагог. Нар.арт. Літвы (1974). Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Літ. кансерваторыю (1952). У 1955—86 выкладчык Вільнюскай школы мастацтваў імя М.Чурлёніса і кіраўнік яе струннага аркестра. Адначасова з 1957 выкладчык Літ. кансерваторыі (з 1977 праф., у 1959—87 заг. кафедры); з 1971 кіраўнік студэнцкага камернага аркестра. З 1960 маст. кіраўнік і дырыжор арганізаванага імЛіт. камернага аркестра. З 1992 кіруе створаным ім камерным аркестрам «Санкт-Пецярбург—Камерата». Творчасці С. ўласцівы вытанчаны мастацкі густ, эрудыцыя, пачуццё стылю муз. твораў. Аўтар транскрыпцый для камернага аркестра, музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія Літвы 1971. Дзярж. прэмія СССР 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎСТАТЫ́ЧНЫЯ ВАГА́ННІўзроўню мора
(ад грэч. eu добра + stasis стаянне на месцы, спакой, становішча),
павольныя (векавыя) змены ўзроўню Сусв. акіяна і звязаных з ім мораў; адна з прычын трансгрэсіі і рэгрэсіі мора. Адбываюцца ў выніку змены яго ёмістасці (запаўненне марскіх катлавін асадкамі, утварэнне новых форм рэльефу дна, аб’ёмістыя вывяржэнні падводных вулканаў і інш.) або колькасці вады ў ім (утварэнне і раставанне мацерыковых ільдоў — гляцыяэўстатызм). Мяркуюць таксама, што на колькасць вады ў акіяне ўплываюць фіз.-хім. працэсы ў глыбокіх нетрах Зямлі. Трансгрэсіі і рэгрэсіі мора адбываюцца і пад уплывам тэктанічных рухаў зямной паверхні, але яны больш лакальныя, і змены ўзроўню Сусв. акіяна пры гэтым уяўныя. Эўстатычныя рухі (эўстазія) былі вылучаны Э.Зюсам у 1888.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ТРЫЙ (лац. atrium),
закрыты ўнутраны двор у стараж.-рым. жыллі, куды меліся выхады з астатніх памяшканняў. У цэнтры атрыума быў басейн (імплювій); над ім — адтуліна (камплювій) для сцёку дажджавой вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКТА́Р (грэч. nektar),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі напітак багоў-алімпійцаў, які разам з амброзіяй (ежай багоў) надае ім бессмяротнасць і вечную маладосць. У пераносным сэнсе Н. — напітак выдатнага смаку і водару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ВЫ СТРУМЕ́НЬ,
сакрэт мускусных залоз рачнога бабра. Духмяная жаўтаватая вадкасць, што ўтвараецца ў скурыстых мяшэчках, размешчаных каля выхаду анальнай адтуліны. Выкарыстоўваецца ў парфумернай прам-сці на гатункі духоў для надання ім устойлівасці.