лодка, пабудаваная з папірусу паводле ўзору стараж.-егіп. суднаў нарв. этнографам і падарожнікам Т.Хеердалам. Даўж. 12 м, шыр. 5 м. На «Ра» Хеердал з інтэрнац. экіпажам з 7 чал. распачаў экспедыцыі з мэтай даказаць магчымасць плавання стараж. егіпцян цераз Атл.ак. у Амерыку. 1-я экспедыцыя (1969) скончылася няўдачай з-за дэфектаў канструкцыі судна. У 1970 «Ра-2», якая выйшла з порта Сафі (Марока), за 57 дзён дасягнула в-ва Барбадас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКА-ТУРЭ́ЦКІЯ САЮ́ЗНЫЯ ДАГАВО́РЫ.
Дагаворам 1799, падпісаным 3 студз. ў Стамбуле тэрмінам на 8 гадоў, аформлена далучэнне Турцыі да 2-й антыфранц. кааліцыі. Расія ад імя саюзнікаў гарантавала недатыкальнасць тэр. Асманскай імперыі, якая была парушана ўварваннем французаў у Егіпет (гл.Егіпецкая экспедыцыя 1798—1801). У сакрэтных арт. дагавора Расія абяцала ваен. дапамогу Турцыі ў барацьбе з французамі. Дагаворам 1805, падпісаным 23 вер. ў Стамбуле, пацверджаны дагавор 1799. Страціў сілу з пач.рус.-турэцкай вайны 1806—12 (гл.Руска-турэцкія войны 17—19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ГЕНЕР (Wegener) Альфрэд Лотар (1.11.1880, Берлін — канец ліст. 1930),
нямецкі геафізік. Праф. ун-та ў Грацы (1924). Удзельнік (1906—08, 1912—13) і кіраўнік (1929—30) экспедыцый па даследаванні Грэнландыі. Апошняя экспедыцыя здзейснена для стварэння ў цэнтр. Грэнландыі на выш. каля 3000 м круглагадовай даследчай станцыі «Айсмітэ». Пры вяртанні з яе загінуў у льдах. Навук. працы па тэрмадынаміцы атмасферы і палеакліматалогіі. Аўтар тэорыі дрэйфу мацерыкоў — першай гіпотэзы мабілізму; гл.Вегенера гіпотэза (1912).
Тв.:
Рус.пер. — Возникновение материков и океанов. М.; Л., 1925;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАНІ́ЦЫН Пётр Кузьміч (? — 15.7.1770),
рускі мараплавец, даследчык Алеуцкіх а-воў. Капітан 1-га рангу. У 1764—69 узначаліў экспедыцыю, якая ў 1768 выйшла з вусця р. Камчатка, даследавала а-вы Умнак, Уналашка, Унімак, зах.ч. ўзбярэжжа п-ва Аляска. У 1769 экспедыцыя вярнулася на Камчатку. На аснове матэрыялаў экспедыцыі ў 1777 складзена карта Алеуцкіх а-воў. Яго імем названы праліў паміж а-вамі Анекатан і Харымкатан (Курыльскія а-вы), вулкан і мыс на в-ве Анекатан і а-вы ў групе Лісіных (Алеуцкія а-вы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНКЯ́Р-ІСКЕЛЕСІ́ЙСКІ ДАГАВО́Р 1833,
дагавор аб абарончым саюзе, міры і сяброўстве паміж Расіяй і Турцыяй. Падпісаны 8 ліп. ў мяст. Ункяр-Іскелесі (каля Стамбула). Гэтай падзеі папярэднічала рус.ваен.экспедыцыя, якая па просьбе тур. ўрада перашкодзіла мяцежнаму егіп. правіцелю Мухамеду Алі захапіць Стамбул. У.-І.д. пацвердзіў Адрыянопальскі мірны дагавор 1829. Расія і Турцыя абавязваліся ўзгадняць свае дзеянні і аказваць адна адной дапамогу. У выпадку вайны Турцыя павінна была па патрабаванні Расіі закрыць праліў Дарданелы. Пасля заключэння Лонданскай канвенцыі 1841 (гл.Лонданскія канвенцыі аб Чарнаморскіх пралівах) У.-І.д. спыніў дзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКАГА ГУБЕ́РНСКАГА ПРАЎЛЕ́ННЯ БУДЫ́НАК Існаваў у Магілёве ў 18—1-й пал. 20 ст. Пабудаваны ў 1778 у стылі класіцызму. Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак з прыбудовамі з боку дваровага фасада быў злучаны з асн. аб’ёмам мураванай сцяной. На гал. фасадзе вылучаліся 3 неглыбокія рызаліты: цэнтральны, завершаны прамавугольным атыкам, і бакавыя з трохвугольнымі франтонамі. Будынак завяршаўся простым карнізам з сухарыкамі на рызалітах. На 1-м паверсе знаходзілася кватэрная камісія, выліч.экспедыцыя, паліцыя, скарб, грамадз. апека, пав. суд, на 2-м — дзярж. палата, губ. ўправа, 1-ы і 2-і дэпартаменты. Разбураны ў 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РЭС (Torres) Луіс Ваэс дэ (1560—1614?),
іспанскі мараплавец. У 1605 удзельнічаў у экспедыцыі П.Кіроса, якая на 3 караблях выйшла з Перу на пошукі легендарнага Паўд. мацерыка. Экспедыцыя адкрыла асобныя а-вы з груп Туамоту і Новыя Гебрыды, якія Кірос прыняў за Паўд. мацярык, і на адным з караблёў таемна вярнуўся ў Амерыку. Т. даследаваў астравы, потым павярнуў на З, перасек Каралавае м., адкрыў паўд. бераг Новай Гвінеі, праліў паміж ёй і Аўстраліяй (у 1799 названы яго імем) і прыбыў на Філіпіны. Яго імем названа таксама група астравоў у паўн.ч. Новых Гебрыдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАЛАГІ́ЧНАЯ ЗДЫ́МКА,
комплекс геал. даследаванняў на пэўнай тэр. з мэтай складання геалагічных картаў і выяўлення перспектыў на карысныя выкапні. У якасці асновы пры геалагічнай здымцы выкарыстоўваюць тапаграфічныя карты. Вылучаюць віды геалагічнай здымкі: на асобных лістах, групавую (на некалькіх лістах адначасова), для давывучэння знятых лістоў, аэрафота- і космааэрафотагеал., глыбінную і інш.
Падзяляецца на дробнамаштабную (для стварэння аглядальных геал. картаў), сярэднемаштабную (для прагнозных картаў) і буйнамаштабную (для пошукавых картаў). Уключае падрыхтоўчы, палявы і камеральны этапы. На ўсіх этапах праводзіцца дэшыфраванне аэрафота- і космаматэрыялаў. Завяршаецца геалагічная здымка стварэннем геал. карты, справаздачы або тлумачальнай запіскі.
На ўсёй тэр. Беларусі зроблена сярэднемаштабная геал. здымка (1:200 000), на асобных лістах — буйнамаштабная (1:50 000). Геолагаздымачныя работы вядзе Беларуская гідрагеалагічная экспедыцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСЯ́НСКІ Юрый Фёдаравіч (13.8.1773, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 6.3.1837),
расійскі мараплавец. Капітан I рангу (1809). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1786). У 1803—06 як камандзір карабля «Нява» ўдзельнічаў у першай рас. кругасветнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам І.Ф.Крузенштэрна. Частку падарожжа прайшоў асобным шляхам. Экспедыцыя абследавала малавядомыя раёны Ціхага ак., зрабіла назіранні за марскімі цячэннямі, адкрыла міжпасатныя проціцячэнні ў Ціхім і Атлантычным ак., сабрала этнагр. матэрыял. Даследаваў в-аў Кадзьяк і частку архіпелага Аляксандра. Пасля заканчэння экспедыцыі Л. служыў на Балтыйскім флоце; у 1809 выйшаў у адстаўку. У гонар Л. названы: востраў, адкрыты ім у паўн.-зах. частцы Гавайскіх а-воў; паўвостраў на паўн. узбярэжжы Ахоцкага м. і гара на в-ве Сахалін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРАЗНАЎСТВА
Першыя гідралагічныя даследаванні азёр Беларусі правёў А.М.Семянтоўскі (у 1872 апублікаваў гідралагічны агляд Віцебскай губ.). Экспедыцыя па даследаванні вытокаў галоўных рэк Еўрап. Расіі пад кіраўніцтвам Дз.М.Анучына (1894—95) упершыню зрабіла батыметрычную здымку некаторых бел. азёр і выявіла іх сувязь з кампанентамі ландшафтаў. У 1909 М.А.Паўлоўскі даследаваў воз. Дрысвяты. У 1914—16 біялогію і гідрабіялогію азёр вывучала Віцебская рыбагаспадарчая экспедыцыя. Пасля 1917 даследаванні азёр мелі эпізадычны характар. У 1930-я г. азёры Зах. Беларусі вывучаліся пад кіраўніцтвам С.Лянцэвіча (Палессе) і Е.Кандрацкага (Паазер’е). Сістэматычнае іх вывучэнне пачалося з арганізацыяй н.-д. станцыі рыбнай гаспадаркі (1928), на базе якой у 1958 створаны БелНДІ рыбнай гаспадаркі. У пасляваенныя гады комплексныя даследаванні азёр вяліся на біял. і геагр. ф-тах БДУ, з 1948 праводзяцца даследаванні на воз. Нарач (гідрабіялагічная станцыя БДУ; Р.Р.Вінберг, А.П.Астапеня). Пытаннямі азёрнага седаментагенезу займаліся К.І.Лукашоў і А.П.Підоплічка. Н.-д. лабараторыя азёразнаўства БДУ (з 1968) комплексна даследавала больш за 500 азёр і 20 вадасховішчаў. Вывучаны гісторыя іх развіцця ў галацэне, вызначана генет. прыналежнасць, законы азёрнай седыментацыі (В.П.Янушка), заканамернасці развіцця вадаёмаў запаволенага водаабмену, іх выкарыстанне і ахова (П.С.Лопух), зроблены прыроднагаспадарчыя класіфікацыі азёр (Б.П.Уласаў). Вядуцца маніторынгавыя даследаванні па міжнар. праграме «Чалавек і біясфера». Пытаннямі гідралогіі азёр займаецца Гідраметслужба, па яе матэрыялах у 1971 выдадзены даведнік па рэсурсах паверхневых вод СССР (т. 5 — па БССР). Сістэматычныя гідралагічныя назіранні на азёрах і вадасховішчах ажыццяўляюцца 14 гідралагічнымі пастамі (2004). У ін-тах геал. навук, праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац.АН Беларусі азёры вывучаюцца як аб’екты намнажэння сапрапеляў. У вытворчых мэтах азёры і вадасховішчы даследуюцца ў Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Вынікі даследаванняў улічваюцца і выкарыстоўваюцца ў рыбнай гаспадарцы, энергетыцы, курортнай справе, водазабеспячэнні, меліярацыі, здабычы карысных выкапняў і інш.