рэакцыя жывой клеткі на раздражненне. Характарызуецца сукупнасцю фіз., фіз.-хім. і функцыян. змен, пераходам ад адноснага фізіял. спакою да дзейнасці, уласцівай дадзенай тканцы або клетцы. У. і звязанае з ім тармажэнне — аснова ўсіх відаў нерв. дзейнасці.
Мясцовае У. адбываецца на ўчастках клетачнай мембраны, якія спецыялізаваны да ўспрымання раздражненняў, што прыходзяць звонку (рэцэптарная мембрана) ці ад інш.нерв. клетак (постсінаптычная мембрана). Звязана з павышэннем выбіральнай пранікальнасці мембраны да паза- і ўнутрыклетачных іонаў, выяўляецца ў выглядзе адмоўнага вагання паверхневага (мембраннага) патэнцыялу. Не мае парога раздражнення і змяняецца па амплітудзе і працягласці ў залежнасці ад уздзеяння раздражняльніка. Пры дасягненні мясц. У. парогавай велічыні ўзнікае У., штораспаўсюджваецца, якое адразу набывае макс. амплітуду, таму падпарадкоўваецца закону «ўсё або нічога». У нерв. і мышачных клетках У. суправаджаецца ўзнікненнем патэнцыялу дзеяння (ПД), здольнага без затухання распаўсюджвацца па ўсёй клетачнай мембране, што забяспечвае хуткую перадачу інфармацыі па нерв. валокнах на вял. адлегласць. ПД у мышачных клетках выклікае актывацыю скарачальнага апарату міяфібрылаў (гл.Мышачнае скарачэнне), у канчатках аксонаў нерв клетак — сакрэцыю медыятараў, хім. рэчываў, што ўзбуджаюць або тармозяць работу тканак-мішэней. Мясц. У. непасрэдна адлюстроўвае характарыстыкі раздражняльніка, У, што распаўсюджваецца, кадзіруе іх частатой нерв. імпульсаў, працягласцю імпульснага залпа і здольнае да перадачы гэтай інфармацыі па нерв. правадніках.
Літ.:
Ходоров Б.И. Общая физиология возбудимых мембран. М., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫГАБІЁНТЫ (ад грэч. Styx падземная рака + біёнт),
жывёлы, што жывуць выключна ў падземных водах. Да іх належаць віды вышэйшых (амфіподы, ізаподы) і ніжэйшых (астракоды, калеподы), ракападобных, некат. малюскі, рыбы. Для іх характэрны рэгрэсіўныя прыкметы (дэпігментацыя покрыва, рэдукцыя органаў зроку, гіпертрафія канечнасцей). Адрозніваюць ад стыгафілаў (жывёл, здольных існаваць і ў паверхневых водах) і стыгаксенаў (жывёл, што выпадкова трапілі ў падземныя воды і адаптаваліся да іх). Гл. таксама Траглабіёнты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЕ́Я КАМЕ́ТА,
яркая камета, якая рухаецца па эліптычнай арбіце вакол Сонца з перыядам абарачэння каля 76 гадоў. Названа ў гонар Э.Галея.
Вылічыўшы арбіты 24 камет, Галей першы ўстанавіў (1705), што арбіты камет, якія назіраліся ў 1531, 1607 і 1682, маюць блізкія параметры. Ён выказаў меркаванне, што гэта арбіты адной і той жа каметы, і прадказаў наступнае яе набліжэнне да Сонца ў 1758, што і пацвердзілася. У 1910 Зямля прайшла праз хвост каметы Галея.
У час чарговага збліжэння з Сонцам (да 0,587 а.а. 9.2.1986) камета Галея даследавалася міжпланетнымі станцыямі «Вега», «Джота» і 2 японскімі (праляцелі 8 і 11.3.1986 на вял. адлегласці ад каметы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАСА́НІ,
самаходныя сані, што рухаюцца па снезе, лёдзе і вадзе з дапамогай сілы цягі паветранага вінта. Бываюць суцэльнаметалічныя і аэрасані-«амфібіі».
Суцэльнаметалічныя аэрасані маюць 3 або 4 лыжы і кіруюцца пярэднімі паваротнымі лыжамі; рухавік з паветр. вінтом размешчаны на карме. Аэрасані«амфібія» маюць 1 лодку-лыжу, што дазваляе рухацца па рыхлым снезе, вадзе, забалочанай мясцовасці і інш. Грузападымальнасць аэрасаней да 600 кг, далёкасць ходу да 500 км, скорасць да 100 км/гадз па снезе, да 80 км/гадз па вадзе. Выкарыстоўваюцца ва ўмовах бездарожжа Крайняй Поўначы для перавозкі грузаў, пошты, людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКАМА́НЫ (лац. Marcomanni жыхары маркі),
адно з плямён стараж.германцаў, што насялялі даліну р. Майн. Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 58 дан.э. (згадваюцца ў войску Арыявіста). У 9—8 дан.э. выцеснены рымлянамі на тэр. сучаснай Чэхіі. У 1 ст.н.э. разам з роднаснымі ім квадамі прасунуліся на землі паміж верхнім цячэннем Эльбы і Дунаем. Адсюль яны рабілі набегі ў Паўн. Італію, што прывяло даМаркаманскай вайны 166—180 з рымлянамі. З 4 ст. ўдзельнічалі ў Вялікім перасяленні народаў. У 5 ст. аселі пераважна на тэр. Баварыі (гл.Бавары).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯЗА́ВЯЗЬ, семязачатак,
шматклетачнае ўтварэнне насенных раслін, з якога развіваецца насенне. Мае ў сабе нуцэлус, дзе знаходзіцца мацярынская клетка мегаспор (мегаспарацыт), 1—2 інтэгументы, якія пры змыканні ўтвараюць вузкі канал — мікрапіле (праз яго пылковая трубка пранікае да зародкавага мяшка) і фунікулюс (семяножку), што прымацоўвае С. даплацэнты. У кветкавых раслін С. утвараецца ў завязі, у голанасенных — адкрыта на відазмененым лісці (мегаспарафіле). Пасля апладнення, з пачаткам развіцця зародка С. ператвараецца ў семя, што развіваецца. Колькасць С. у завязі кветкавых раслін ад аднаго (у злакаў) да 1 млн. (у архідных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛО́ТЫ,
адна з саманазваў усіх або адной груп прычарнаморскіх скіфаў, пра якую піша Герадот (5 ст.дан.э.) у 4-й кнізе сваёй гіст. працы; сцвярджае таксама, што назва «С.» паходзіць ад скіфскага «цар». Некат. вучоныя мяркуюць, што С. наз. скіфы-земляробы.