ЛУВЕ́Н (Louvain),
французская назва г. Лёвен у Бельгіі.
т. 9, с. 355
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭРМІНА́ЛЬСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1795,
гл. ў арт. Французская рэвалюцыя 1789—99.
т. 6, с. 480
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТРАЛЬЕ́ЗА (франц. mitrailleuse ад mitraille карцеч),
французская назва мнагаствольнай скарастрэльнай агнястрэльнай зброі (карцечніцы), пазней — станковага кулямёта.
т. 10, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Камуністычная партыя Францыі, гл. Французская камуністычная партыя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУГА́Я РЭСПУ́БЛІКА,
французская бурж. рэспубліка, устаноўленая 25.2.1848 (гл. Рэвалюцыя 1848 у Францыі) пасля падзення Ліпеньскай манархіі. Існавала да дзярж. перавароту Луі Банапарта (гл. Напалеон III) 2.12.1851, фармальна да 2.12.1852, калі была абвешчана Другая імперыя.
т. 6, с. 210
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЬЕ́, Мацьез (Mathiez) Альбер (10.1.1874, Ла-Бруер, Францыя — 26.2.1932), французскі гісторык. Замежны чл.-кар. АН СССР, д-р гуманіт. н. (1904). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1897). З 1911 праф. правінцыяльных ун-таў, з 1926 праф. парыжскай Сарбоны. Першапачаткова прыхільнік левых радыкалаў, да 1926 звязаны з камуністамі, у канцы жыцця прымкнуў да правых. Вывучаў пераважна гісторыю Французскай рэвалюцыі 1789—99, асабліва перыяд якабінскай дыктатуры. Выступаў супраць ідэалізацыі Ж.Дантона, але ідэалізаваў М.Рабесп’ера. У 1907 засн. і ўзначальваў Т-ва рабесп’ерысцкіх даследаванняў, засн. час. «Annales révolutionnaires» («Рэвалюцыйныя аналы»). Асн. працы: «Французская рэвалюцыя» (т. 1—3, 1922—27), «Вакол Рабесп’ера», «Вакол Дантона» (абедзве 1926) і інш.
Тв.:
Рус. пер. — Французская революция. Ростов н/Д, 1995.
т. 10, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕСТ-І́НДСКАЯ КАМПА́НІЯ Французская
(франц. Compagnie des Indes orientales),
гандлёвая кампанія ў 1664—74. Створана па ініцыятыве фінансіста Ж.Б.Кальбера з мэтай падтрымкі франц. гандлю і каланізацыі Паўн. Амерыкі і Зах. Афрыкі. Садзейнічала засяленню Канады. Не вытрымала канкурэнцыі з англічанамі і галандцамі.
т. 4, с. 117
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МОНД»
(«Le Monde», «Свет»),
французская штодзённая вячэрняя газета. Выходзіць з 19.12.1944 у Парыжы. Адна з найб. уплывовых і інфармаваных газет. Публікуе матэрыялы па пытаннях палітыкі, эканомікі і культуры ў Францыі і за яе межамі. Разлічана на інтэлігенцыю і ліберальную буржуазію.
т. 10, с. 519
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́Я АНТУАНЕ́ТА (Marie Antoinette; 2.11.1755, Вена — 16.10.1793),
французская каралева, жонка (з 1770) Людовіка XVI. Дачка аўстр. імператара Франца I і Марыі Тэрэзіі. Атрымала добрую адукацыю. Канфліктавала з франц. урадам, выступала супраць бурж. рэформ. У час Франц. рэвалюцыі 1789—99 зняволена ў 1792 разам з мужам, прыгаворана да пакарання смерцю і абезгалоўлена.
т. 10, с. 160
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮМЕНІ́ЛЬ [Dumesnil; сапр. Маршан (Marchand) Мары Франсуаз; 2.1.1713, Парыж — 20.2.1802],
французская актрыса. Сцэн. дзейнасць пачала ў правінцыі. У 1737—76 выступала ў т-ры «Камеды Франсэз» (Парыж). Актрыса стыхійнага тэмпераменту, натхнення, інтуіцыі; выконвала трагедыйныя ролі ў класіцысцкай драматургіі Вальтэра, П.Карнеля, Ж.Расіна. Яе мастацтва адыграла значную ролю ў падрыхтоўцы асветніцкай рэформы франц. т-ра.
т. 6, с. 129
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)